21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Эдуард ФРАЛОЎ: «Наш iнстытут запатрабаваны часам i працуе на перспектыву»

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

З дырэктарам вытворча-канструктарскага камунальнага унiтарнага прадпрыемства «Iнстытут Гомельбудпраект» Эдуардам Фраловым я сустрэўся пасля таго, як ён наведаў будаўнiчую пляцоўку ў КСУП «Цяплiчнае», што ў Гомельскiм раёне.

— Эдуард Фядосавiч, што ўяўляе сабой ваша арганiзацыя, якiя яе функцыi?

— Iнстытут параўнальна малады i, скажу прама, не такi масцiты, як «Гомельграмадзянпраект», «Гомельаблбудпраект» цi «Гомельжылпраект». Сёлета яму спаўняецца ўсяго васемнаццаць гадоў. Калi адбыўся распад Савецкага Саюза, запатрабаванасць iнстытута ў яго паслугах катастрафiчна пачала знiжацца, дайшло да таго, што ў iм засталося ўсяго трыццаць чалавек. I толькi дзякуючы вялiкай увазе на развiццё будаўнiчай галiны прэзiдэнта краiны i ўрада, iнстытут зноў, вобразна кажучы, пачаў набiраць моц.

— Iншымi словамi, на парадак дня зноў паўстала яго запатрабаванасць...

— Менавiта так. Асаблiва пачынаючы з 2002 года, калi iнстытут увайшоў у склад абласной камунальнай уласнасцi.

— Трэба спадзявацца, што ў гэтым выпадку вы павiнны былi адчуць падтрымку абласной выканаўчай улады. Цi не так?

— Абсалютна правiльна. Мы звярнулiся да аблвыканкама, каб нам выдзелiлi дадатковыя вытворчыя плошчы, i гэта было зроблена. На вулiцы Малайчука, 12 мы iх атрымалi ў колькасцi 907 квадратных метраў i тым самым з’явiлася магчымасць набраць новых спецыялiстаў, выконваць больш заказаў, паляпшаць умовы працы людзей.

Зараз у калектыве 60 чалавек, i мы зарыентаваны на розныя віды работ. Так, у 2004—2005 гадах iнстытут спраектаваў трэцюю лiнiю Глушкевiцкага шчэбеневага завода, якая будавалася па даручэнню прэзiдэнта краiны. А яшчэ раней, у 2003-м мы спраектавалi вытворчую базу камунальнага унiтарнага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд» у раёне хiмзавода. У асноўным жа займаемся мадэрнiзацыяй, рэканструкцыяй iснуючых будынкаў рознага прызначэння. Сярод буйных аб’ектаў магу назваць басейн вытворчага аб’яднання «Бабруйскшына» з плавальнымi дарожкамi даўжынёй у 50 метраў, якi быў летась здадзены ў строй, унiверсам «Быхаўскi» ў Гомелi...

— Я ведаю, што абласны выканаўчы камiтэт даручыў вашаму iнстытуту рабiць прывязку жылых дамоў у сельскай мясцовасцi. Як iдуць справы ў гэтым напрамку?

— За намi замацаваны Добрушскi раён, i мы выканалi работы па 100 такiх дамах там i амаль па 40 у Рагачоўскiм раёне. Пэўныя работы вядзём i па аграгарадках у такiх населеных пунктах, як Карма, Перарост, Жгунь таго ж Добрушскага раёна, дзе распрацоўвалi i распрацоўваем праектна-каштарысную дакументацыю на фельчарска-акушэрскiя пункты, лазнi, дамы культуры, школы. Тое ж самае i ў Чырвоным партызане, Галым i да т.п. Асаблiвую ўвагу ўдзяляем якасцi работ i тэрмiнам iх выканання. Бо разумеем сваю адказнасць за даручаную справу. Кiруючыся гэтым, хачу сказаць, што пад праграму наступнага года мы запраектавалi ўжо трыццаць дамоў у вёсках i будзем усе даручэннi аблвыканкама выконваць па далейшаму развiццю аграпрамысловага комплексу, прамысловых прадпрыемстваў, аб’ектаў сацкультбыту.

— Знаходзячыся сёлета ў камандзiроўцы ў Петрыкаўскiм раёне, давялося пабываць у мясцовым тэрытарыяльным медыцынскiм аб’яднаннi, дзе вялiся работы па праектах вашага iнстытута.

— Сёлета мы сапраўды шмат займалiся распрацоўкай дакументацыi па рэканструкцыi i мадэрнiзацыi сельскiх устаноў аховы здароўя. У Петрыкаве гэта датычыцца хiрургiчнага i рэанiмацыйнага аддзяленняў, зараз працуем над заказам па Калiнкавiцкаму ТМА, а наступны этап — Нароўля. Вырашаецца пытанне i па Рэчыцкаму раёну, а дакладней — па адной са стаматалагiчных палiклiнiк.

— Трэба меркаваць, што вялiкiя а’ёмы работ вам давялося выконваць i па абласному цэнтру.

— Гэта асобнае пытанне. Па даручэнню гарадскога выканаўчага камiтэта iнстытут вырабiў праектна-каштарысную дакументацыю на рэканструкцыю i мадэрнiзацыю ўчастка цеплавых сетак да ацяпляльнага сезона i перадаў яе жыллёва-рамонтна-эксплуатацыйнаму трэсту адмiнiстрацыi Савецкага раёна. Па заяўцы камунальнага аптова-рознiчнага унiтарнага прадпрыемства «Аблгандальсаюз» вядзецца рэканструкцыя унiверсальнага гандлёвага комплексу № 3 «Маладзёжны» ў раёне вытворчага аб’яднання «Гомсельмаш». Па вулiцы Братоў Лiзюковых мы перапраектавалi будынак дзiцячага садка пад абласную аўташколу. Асобна хачу сказаць, што прыклалi мы свае рукi i да такога аб’екта даўнiны, як домiк паляўнiчага ў Гомелi, якi ахоўваецца дзяржавай як помнiк архiтэктуры. У горадзе Ветка заканчваем мадэрнiзацыю аднаго з будынкаў ХIХ стагоддзя, якi таксама мае архiтэктурную каштоўнасць i ўвойдзе ў комплекс Веткаўскага музея народнай творчасцi.

— Як бачна, Эдуард Фядосавiч, партфель заказаў у вашай арганiзацыi на гэты год поўны...

— Да нас звяртаюцца i такiя буйныя прадпрыемствы, як Мазырскi нафтаперапрацоўчы завод, РУП «Беларуснафта», iншыя арганiзацыi, i мы шчыльна працуем з iмi, знаходзячы ўзаемаразуменне.

— Інстытуту даводзiлася праектаваць i незвычайныя аб’екты?

— У Гомелi адмiнiстрацыя Савецкага раёна шмат робiць па стварэнню прыгажосцi на яго тэрыторыi, добраўпарадкаванню вулiц, плошчаў, сквераў, мiкрараёнаў. I вось нам ад гэтай адмiнiстрацыi паступiў заказ зрабiць праект вядомага казачнага персанажа Гулiвера, якi знаходзiцца на выкананнi ў iнстытута. Вышынёй ён будзе больш як сем метраў i ўстаноўлены на скрыжаваннi дзвюх вулiц.

— Мы размаўляем з вамi напярэдаднi прафесiйнага свята, Дня будаўнiка, якi будзе адзначаць i ваш калектыў. З якiмi вынiкамi вы прыйшлi да яго?

— Мы выконваем усе вытворчыя паказчыкi, i гэта нас радуе. Як i тое, што за першае паўгоддзе ў параўнаннi з адпаведным леташнiм перыядам аб’ём праектна-разведвальных работ павялiчыўся на 157 працэнтаў, прадукцыйнасць працы ўзрасла на 138,7, а заработная плата — на 117 працэнтаў. Аб’ём рэалiзаванай прадукцыi перавысiў 175 працэнтаў, а затраты на рубель праектна-разведвальных работ пры гэтым знiзiлiся. Сёлета iнвестыцыi ў асноўны капiтал узраслi на 120 працэнтаў. На 37 мiльёнаў рублёў мы набылi камп’ютарнай тэхнiкi i аўтамабiль, каб павысiць нашу мабiльнасць i з камфортам дастаўляць спецыялiстаў на аб’екты.

Скажу таксама, што калектыў наш склаўся. У iм i вопытныя работнiкi, чый працоўны стаж i майстэрства выклiкаюць павагу, i моладзь. Iдзе пераемнасць пакаленняў: першыя дапамагаюць маладым работнiкам авалодваць сваёй прафесiяй. Сярод iх — намеснiк дырэктара Iгар Сухоцкi, галоўны iнжынер праектаў Уладзiмiр Бохан, начальнiк архiтэктурна-будаўнiчага аддзела Андрэй Дубовiк. Толькi добрыя словы скажу пра спецыялiста сантэхнiчнага аддзела Аляксея Лiташа, вядучага iнжынера архiтэктурна-будаўнiчага аддзела Наталлю Блажэвiч, галоўнага спецыялiста каштарыснага сектара Надзею Капусцiну, iнжынера электратэхнiчнага сектара Андрэя Гаўрылава. Адзначу таксама стараннасць i iнiцыятыву маладога архiтэктара Арцёма Шыцiкава, у якога маюцца нядрэнныя напрацоўкi. Дарэчы, сёлета мы прынялi на работу некалькi выпускнiкоў мясцовых вышэйшых навучальных устаноў з Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта транспарту, тэхнiчнага унiверсiтэта iмя Сухога, Гомельскага дзяржаўнага унiверсiтэта iмя Францыска Скарыны i ўскладваем на iх пэўныя надзеi.

Пералiчыць усiх, на каго ў калектыве раўняюцца, у гэтым артыкуле немагчыма. Я шчыра ўдзячны ўсiм нашым работнiкам i вiншую iх i нашых партнёраў са святам, жадаю моцнага здароўя i творчых поспехаў на карысць развiцця вобласцi i рэспублiкi.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З дырэктарам вытворча-канструктарскага камунальнага унiтарнага прадпрыемства «Iнстытут Гомельбудпраект» Эдуардам Фраловым я сустрэўся пасля таго, як ё
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика