21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Народны герой

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Без «белых плям»

Менавiта так хочацца назваць артыкул пра чалавека, па бiяграфii якога можна вывучаць перадваенную i ваенную гiсторыю нашай краiны, якi ў гады вайны стварыў непасрэдна ў горадзе агульнагарадскi падпольны цэнтр, аднавiў ва ўмовах акупацыi выданне даваеннай беларускамоўнай газеты «Звязда». Такiм паўстае ў памяцi соцень тысяч людзей наш суайчыннiк, адзiн з арганiзатараў i кiраўнiкоў Мiнскага антыфашысцкага падполля, чалавек гераiчнага i драматычнага лёсу I.К. Кавалёў. Сёння яму споўнiлася б 100 гадоў.

Iван Кiрылавiч Кавалёў нарадзiўся 12 жнiўня 1906 г. у сялянскай сям’i ў вёсцы Бабiчы Чачэрскага раёна. Рана памерла ад запалення лёгкiх яго мацi. Але новая жонка бацькi Кiрыла Iльiча Пелагея Iванаўна аказалася чалавекам чулай душы, умелым, клапатлiвым выхавальнiкам. Пасля заканчэння Бабiцкай пачатковай школы Ваня Кавалёў, каб дапамагчы старэйшым, нейкi час батрачыў у мясцовых кулакоў. Калi стукнула 15, адправiўся на заробкi ў Самару. Пасля 2 гадоў працы на броварным заводзе паехаў на поўдзень Украiны ў Крыварожскi рудаздабываючы басейн, дзе амаль 5 гадоў, без буйных парушэнняў, атрымлiваючы толькi падзякi, працаваў шахцёрам-забойшчыкам на шахце № 77 Галубоўскага рудаўпраўлення.

У час армейскай службы ў Мiнску (1928—1930 гг.) I.К. Кавалёў не толькi вывучаў справу ваеннага артылерыста, але i знаёмiўся з гiстарычнымi мясцiнамi горада, разам з iншымi вайскоўцамi ўдзельнiчаў у будаўнiцтве мiжраённай электрастанцыi на Асiнторфе, у рэканструкцыi гарадскога чыгуначнага вузла, у адкрыццi ў беларускай сталiцы першай трамвайнай лiнii. Такое даволi глыбокае i непаўторнае знаёмства з Мiнскам у будучым гарманiчна дадалося да ўсяго таго, што трэба было ведаць Кавалёву ў днi цяжкiх ваенных выпрабаванняў.

У 30-я гады, калi цэнтрам барацьбы за сацыялiзм стала вёска, I.К. Кавалёў працаваў старшынёю Бабiцкага i Закрынiцкага сельскiх Саветаў. У час яго дзейнасцi сельскiя Саветы атрымалi дадатковыя бюджэтныя сродкi, пашырылiся iх правы ў вырашэннi гаспадарчых i сацыяльна-культурных праблем, у правiльным улiку прыбыткаў сялянскiх гаспадарак, якiя падлягалi падаткаабкладанню. Паступова курс на калектывiзацыю прыводзiў да павелiчэння сельскагаспадарчай прадукцыi. Але аднойчы ў адзiн з лiпеньскiх дзён 1936 г. Iвана Кiрылавiча Кавалёва выклiкалi ў Чачэрскi РК КП(б)Б i накiравалi на вучобу ў Мiнск у Вышэйшую камунiстычную сельскагаспадарчую школу Беларусi iмя Ленiна. Ён паспяхова закончыў яе i на падставе рашэння ЦК КП(б)Б у 1938 г. прыбыў на работу ў Заслаўскi раён.

Тут у студзенi 1940 г. I.К. Кавалёў абiраецца сакратаром Заслаўскага РК КП(б)Б. У яго партдзелавой характарыстыцы канстатуецца: «Тав. Кавалёў палiтычна развiты, iдэалагiчна ўстойлiвы, працуе над павышэннем свайго iдэйна-палiтычнага ўзроўню, прымае актыўны ўдзел у партыйным жыццi». На пасадзе аднаго з палiтычных кiраўнiкоў раёна ён i сустрэў пачатак Вялiкай Айчыннай вайны. У адзiн момант яго жыццё ператварылася ў шэраг адметных падзей, сярод якiх дзень 4 лiпеня 1941 г. займае асобае месца. Тады ў Лёзне на семiнары раённых партыйных работнiкаў, сакратары ЦК КП(б)Б П.К. Панамарэнка i У.Р. Ванееў выдалi яму мандат аб тым, што ён з’яўляецца ўпаўнаважаным ЦК КП(б)Б па арганiзацыi падпольных партыйных камiтэтаў на акупаванай немцамi тэрыторыi Беларусi. З гэтым дакументам Кавалёў i прыбыў у Мiнск у канцы жнiўня — пачатку верасня 1941 г., дзе i пачалася яго поўная рызыкi гераiчная падпольная дзейнасць.

Летам 1942 г. у Мiнску функцыянавала каля 100 падпольных груп i арганiзацый пад кантролем Мiнскага падпольнага ГК КП(б)Б, якi ўзначальваў I.К. Кавалёў з кастрычнiка 1941 па кастрычнiк 1942 г., — да дня арышту немцамi. У архiве захоўваюцца падпiсаныя Кавалёвым загады па стварэнню шэрагу партызанскiх атрадаў i брыгад, iншыя дакументы ваеннага часу, што раскрываюць яго значны ўклад у вызваленчую барацьбу беларускага народа.

Але лёс I.К. Кавалёва наколькi гераiчны, настолькi i трагiчны. Яго iмя займае асобае месца сярод ахвяр нямецкiх правакацый у гады Вялiкай Айчыннай вайны. Толькi ў 1990 г. з Кавалёва былi зняты абвiнавачваннi ў здрадзе Радзiме, супрацоўнiцтве з акупантамi — як пабудаваныя на чутках, распаўсюджваемых нямецкiмi спецслужбамi з мэтай дыскрэдытацыi Мiнскага падполля i яго кiраўнiка I.К. Кавалёва. Фальшыўкi «хадзiлi» ў той час, калi падпольшчык знаходзiўся ў турме, падвяргаўся там садысц-кiм катаванням, але нiкога не выдаў, застаўся духоўна не зломленым i быў пакараны смерцю.

«Справа» Кавалёва — сапраўдны грамадскi рух за вяртанне добрага iмя слаўнага сына беларускага народа. Ён пачаўся яшчэ ў гады вайны. Сярод яго ўдзельнiкаў былыя мiнскiя падпольшчыкi, ветэранскiя арганiзацыi, дзяржаўныя i грамадскiя дзеячы, вучоныя-гiсторыкi, супрацоўнiкi архiўных устаноў. Па пiсьмах удзельнiкаў Мiнскага падполля В.Ф. Мацюшка, Я.М. Савiцкай, С.К. Ляшчэнi, былога намеснiка Старшынi Прэзiдыума Вярхоўнага Савета БССР I.Ф. Клiмава, былога старшага навуковага супрацоўнiка Гiстпарта К.I. Дамарада былi арганiзаваны тры спецыяльныя камiсii па дадатковаму вывучэнню актуальных пытанняў гiсторыi мiнскай падпольнай эпапеi. «Хварэлi» ў добрым сэнсе гэтага слова за «справу» I.К. Кавалёва народныя пiсьменнiкi I.П. Шамякiн, I.Г. Чыгрынаў, I.Я. Навуменка i iншыя.

Гарадская арганiзацыя ветэранаў падпольнага i партызанскага руху ў Мiнскай вобласцi i горадзе Мiнску ў гады Вялiкай Айчыннай вайны ў студзенi 1991 г. прадстаўляла I.К. Кавалёва да прысваення звання Героя Савецкага Саюза (пасмяротна) «за мужнасць i гераiзм, праяўленыя ў падпольнай барацьбе ў Мiнску супраць нямецка-фашысцкiх акупантаў у гады Вялiкай Айчыннай вайны». Добрая справа прыпынiлася з-за распаду ў снежнi таго года СССР. У 2000 г. па прапанове шырокай грамадскасцi iмя I.К. Кавалёва прысвоена адной з вулiц г. Мiнска.

Яўген БАРАНОЎСКI,

кандыдат гiстарычных навук.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта так хочацца назваць артыкул пра чалавека, па бiяграфii якога можна вывучаць перадваенную i ваенную гiсторыю нашай краiны, якi ў гады вайны ст
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика