Дзелавым жанчынам — паўфабрыкаты, для дзяцей — салодкiя ёгурты
Дзмiтрый АЛЬФЕР, Маладзечна—Мiнск
На дзевяцi прадпрыемствах Мiншчыны, якiя займаюцца вырабам мясной i малочнай прадукцыi, уведзены мiжнародны стандарт якасцi ISO серыi 9000. Сертыфiкат прадастаўляе магчымасць гандляваць на сусветным рынку, а таксама з’яўляецца доказам таго, што прадукцыя выраблена па самых сучасных тэхналогiях. Для спажыўца стандарт ISO выступае гарантыяй таго, што набыты прадукт, па-першае, смачны, а па-другое — якасны.
Як расказала дырэктар ДУ «Мiнаблмясамалгандаль» Кацярына ПРАТАСЕВIЧ, прадпрыемствы Мiншчыны актыўна заваёўваюць замежныя рынкi. Асаблiва цесная сувязь падтрымлiваецца з Масквой i Маскоўскай вобласцю. — Расiйскi спажывец зразумеў, што беларускiя сыры, ёгурты вырабляюцца толькi з натуральных прадуктаў, i жадае набываць менавiта iх. Мы кожны год удзельнiчаем у кiрмашах-выставах, якiя праводзяцца ў расiйскай сталiцы, i прывозiм адтуль узнагароды. Адначасова гэта дазваляе наладжваць дзелавыя кантакты з гандлёвымi арганiзацыямi Масквы, — кажа Кацярына Пратасевiч. Сёлета за паўгода ў Расiю было пастаўлена малочнай i мясной прадукцыi, вырабленай у Мiнскай вобласцi, на суму каля 56 мiльёнаў долараў. Гэта на 60 працэнтаў больш, чым летась. Кацярына Пратасевiч патлумачыла, што экспарт павялiчваецца з-за таго, што прадпрыемствы пастаянна распрацоўваюць новыя вiды прадукцыi: — На сёння мы можам прапанаваць разнастайныя харчовыя тавары для ўсёй сям’i, — паведамляе спецыялiст. Акрамя традыцыйных вырабаў, з’явiўся шырокi асартымент мясных паўфабрыкатаў на любы густ, новая група прадуктаў так званага лекава-прафiлактычнага прызначэння — ёгурты, бiфiдакефiры. Беларусы ўсё больш увагi надаюць здароваму харчаванню, i харчовыя прадпрыемствы павiнны вырабляць менавiта тое, што жадае набыць спажывец. У якасцi прыкладу можна прывесцi дзейнасць прадпрыемства «Маладзечанскi гарадскi малочны завод». Арыенцiр менавiта на патрэбы спажыўца, на задавальненне яго густу для дырэктара Уладзiмiра Бобрыка з’яўляецца галоўным: — Мы пастаянна распрацоўваем новыя тавары. Сёння вырабляем да сямiдзесяцi найменняў малочнай прадукцыi. Не трэба спыняцца на вырабе толькi «традыцыйных» малака i кефiра. Канкурэнцыя на рынку вельмi жорсткая, сучасны чалавек жадае набываць толькi лепшае. Таму мы актыўна вырабляем новыя гатункi сыроў, кiсламалочныя напоi, розныя дэсерты. Хутка запусцiм лiнiю па вытворчасцi тварагу — раней гэтая галiна на заводзе была недастаткова развiтай. Але на ўсё трэба сродкi — на лiнiю па вытворчасцi тварагу трэба выдаткаваць каля 2,8 мiльярда рублёў. Гэтыя грошы мы знайшлi, таму ў крамах нашага раёна i iншых рэгiёнах з’явiцца новая, сучасная прадукцыя з Маладзечна. Такiм чынам, спажывец застанецца задаволены. I не толькi беларускi. Уладзiмiр Бобрык падзялiўся будучымi планамi: — Толькi частка нашай прадукцыi прадаецца ў горадзе. Астатняе набываецца ў iншых рэгiёнах Мiншчыны i за мяжой. Трэба наладжваць актыўныя сувязi з суседнiмi краiнамi, у прыватнасцi, з Масквой. Зараз вядзём перамовы. Сiтуацыя на харчовым рынку Расii склалася такiм чынам, што масквiчы, прычым даволi забяспечаныя, ужо не вельмі задаволеныя смакам уласных прадуктаў i жадаюць набываць малочныя тавары, тэрмiн захоўвання якiх не перавышае дзесяцi дзён (таму што менавiта такая прадукцыя вырабляецца без кансервантаў) i на якiх вялiкiмi лiтарамi было б надрукавана «Выраблена ў Беларусi».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На дзевяцi прадпрыемствах Мiншчыны, якiя займаюцца вырабам мясной i малочнай прадукцыi, уведзены мiжнародны стандарт якасцi ISO серыi 9000 |
|