Паляваць пакуль нельга
Сяргей РАСОЛЬКА
Як прадказвала днямi «Звязда», у сталiчнай вобласцi былi перанесены тэрмiны пачатку палявання на баравую, вадаплаўную дзiкую птушку, а таксама на дзiка на патравах сельскагаспадарчых культур.
Адпаведнае рашэнне Мiнаблвыканкама закранула i тэрмiны пачатку трафейнага палявання на еўрапейскую казулю — усе яны былi перасунуты на 14 каляндарных дзён. Такiм чынам, як удакладнiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, усе пералiчаныя вышэй вiды палявання будуць дазволены ў сталiчнай вобласцi з 1 верасня.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як прадказвала днямi «Звязда», у сталiчнай вобласцi былi перанесены тэрмiны пачатку палявання на баравую, вадаплаўную дзiкую птушку, а таксама на дзiк |
|