21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Слухае грамадская прыёмная...

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ

У адмiнiстрацыi Савецкага раёна Гомеля добра памятаюць тую нараду снежня 2004 года, на якой яе кiраўнiк Таццяна Фiлiмончык афiцыйна прадставiла Веру Арлову i Валянцiну Чурыну як работнiкаў грамадскай прыёмнай адмiнiстрацыi. Грошы за сваю дзейнасць яны атрымлiваць не будуць. Гэта — па-першае. А па-другое, iх указаннi начальнiкам раённых службаў i спецыялiстам будуць мець такую ж самую сiлу, як i ўказаннi яе, кiраўнiка адмiнiстрацыi.

Вось так i пачалася работа грамадскай прыёмнай у асобным, 102-м кабiнеце, якi сёння ведаюць многiя жыхары раёна. I калi я спытаў у Таццяны Сцяпанаўны, чым было выклiкана стварэнне гэтага, па сутнасцi, органа самакiравання, якому нададзены такiя шырокiя паўнамоцтвы, яна патлумачыла гэта наступным чынам. Грамадская прыёмная разгрузiць iншыя аддзелы ад разгляду скаргаў i зваротаў людзей i яны змогуць больш мэтанакiравана займацца сваiмi непасрэднымi справамi. А Вера Мiхайлаўна i Валянцiна Дзмiтрыеўна — па ўзросту пенсiянеркi, але займаюць актыўную жыццёвую пазiцыю, маюць багаты вопыт работы ў дзяржаўных структурах. Першая шмат гадоў працавала i ў Чыгуначным райвыканкаме, i ў гарвыканкаме на адказных пасадах, а другая — у Савецкiм райвыканкаме начальнiкам аддзела ўлiку i размеркавання жылля. Яна, Фiлiмончык, добра ведае характар гэтых жанчын, iх тактоўнасць у абыходжаннi з людзьмi, шчырае жаданне дапамагчы разабрацца ў той цi iншай жыццёвай сiтуацыi i давярае iм цалкам.

Праглядваю кнiгу ўлiку наведвальнiкаў прыёмнай, карткi, графы тэрмiнаў выканання пастаўленых пытанняў, iншую дакументацыю: журнал, дзе ўказаны нумары кабiнетаў начальнiкаў i спецыялiстаў усiх службаў адмiнiстрацыi раёна, нумары тэлефонаў. Асобнае месца займаюць папкi з нарматыўнымi дакументамi. Усё, адным словам, пад рукой. Звяртаецца чалавек, скажам, па нейкаму юрыдычнаму пытанню, — калi ласка, вось адказ на месцы. I не трэба яму плацiць як таму юрысту-дарадчыку.

З пачатку работы грамадскай прыёмнай у 102-i кабiнет звярнулася каля тысячы чалавек. З кожным з iх вёўся дыялог, i калi сцвярджаць, што ўсе iх просьбы былi задаволеныя, будзе няправiльна. Бо iншым разам чалавек ставiць такое пытанне, якое на дадзены час проста невырашальнае. I тады яму гэта растлумачваюць цярплiва i даходлiва, так, што ён не павiнен пакрыўдзiцца на адсутнасць увагi да яго.

— Нам, — расказваюць Вера Мiхайлаўна i Валянцiна Дзмiтрыеўна, — то псiхолагамi даводзiцца быць, то арбiтрамi, то дарадцамi, то яшчэ кiм, калi паўстаюць пытаннi сямейных цi суседскiх канфлiктаў або канкрэтнай дапамогi каму-небудзь у вырашэннi прызначэння пенсii, устаноўкi тэлефона i г.д. Вось, напрыклад, жыхарка Ляшчынскага праезда Iваноўская прыйшла да нас прасiць за сваю суседку Цiханцову, iнвалiда дзяцiнства, што ў той пенсiя зусiм малая, здароўе слабае, а тэлефона ў хаце, каб хутчэй атрымаць медыцынскую дапамогу, няма. Мы дабiлiся таго, што тэхнiчныя работы па ўстаноўцы тэлефона жанчыне выканалi бясплатна, а за ўсё астатняе яна аплацiць у растэрмiноўку.

Аналагiчны выпадак. У Мiхаiла Iванавiча П. распалася сям’я, пашпарт у яго ўкралi, сам захварэў сур’ёзна, пенсiю не атрымлiвае. Што рабiць чалавеку, як жыць? Вера Мiхайлаўна i Валянцiна Дзмiтрыеўна па роду сваёй службы маглi б толькi даць яму нейкiя парады i ўсё, бо спраў у iх i так хапае. Аднак бяду чалавека яны ўспрынялi як сваю, пачалi змагацца за яго, на што пайшло шмат часу i давялося патурбаваць многа розных начальнiкаў. У вынiку Мiхаiл Iванавiч i пашпарт новы атрымаў, i пенсiю, i МРЭК прайшоў, i ў iнтэрнаце для iнвалiдаў i састарэлых прытулак сабе знайшоў.

А чулым i ўважлiвым жанчынам з грамадскай прыёмнай ён сказаў шчырае дзякуй. Такое Веры Мiхайлаўне i Валянцiне Дзмiтрыеўне чуць даводзiцца часта. Iх радуе тое, што яны дапамагаюць людзям...


 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адмiнiстрацыi Савецкага раёна Гомеля добра памятаюць тую нараду снежня 2004 года, на якой яе кiраўнiк Таццяна Фiлiмончык афiцыйна прадставiла Веру А
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика