21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хто вяскоўцу дапаможа?

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ, Любанскi раён

Прысядзiбныя гаспадаркi не застануцца сам-насам са сваiмi надзённымi праблемамi

Дзяржава напрамую зацiкаўлена ў актыўным развiццi ўласных падворкаў вяскоўцаў. Тлумачыцца ўсё проста: на прысядзiбных участках атрымлiваецца значная частка агульнага аб’ёму сельскагаспадарчай прадукцыi. Па асобных пазiцыях (напрыклад, па той жа бульбе) уклад насельнiцтва i ўвогуле надзвычай вялiкi. Уласны падворак па-ранейшаму застаецца дадатковай крынiцай даходаў вяскоўцаў. Таму нейкiм чынам «не заўважаць» прысядзiбныя гаспадаркi нельга.

Апошнiм часам шмат робiцца для iх належнага развiцця. Мiж тым даводзiцца канстатаваць: колькасць прысядзiбных гаспадарак з кожным годам няўмольна змяншаецца. Аказвае свой негатыўны ўплыў складаная дэмаграфiчная сiтуацыя. Разам з тым, «выхад прадукцыi» з падворкаў стабiльна павялiчваецца. Прысядзiбныя гаспадаркi актыўна выкарыстоўваюць сучасныя тэхналогii вырошчвання i апрацоўкi. У гэтым вяскоўцам актыўна дапамагаюць як мясцовыя аграпрамысловыя прадпрыемствы, так i сельскiя Саветы.

У Любанскiм раёне зараз каля 12 тысяч падворкаў. Вяскоўцы трымаюць больш чым 4,7 тысячы кароў, дзесьцi 10 тысяч свiней i 55 тысяч птушкi. Цiкавая рэч — лiтаральна гадоў з дзесяць таму на Любаншчыне ў насельнiцтва амаль не было коней. Зараз iх колькасць наблiзiлася да 600. Вяскоўцы ацанiлi ўсе перавагi «конскай сiлы» — дроў i сена можна прывезцi, ды i ўчастак апрацаваць. Любанскi раён стабiльна ў лiдарах па закупу малака ў насельнiцтва. Адпаведныя паказчыкi тут апошнiм часам узраслi ў некалькi разоў: калi гадоў шэсць таму ў разлiку на карову вяскоўцы ў сярэднiм здавалi па 700—800 лiтраў «белага золата», то летась ужо 2 тысячы лiтраў атрымалася.

— Людзi зацiкаўлены трымаць жывёлу, — лiчыць старшыня Любанскага райвыканкама Валерый Грыбанаў. — Гэта ж грошы ў сямейны бюджэт. Калi ўлiчваць тое, што ў большасцi гаспадарак сярэднi заробак не надта вялiкi, то даходы з уласнага падворка прыходзяцца вельмi дарэчы. Мы людзям заўсёды дапамагаем. З першага ўкосу вяскоўцам, якiя здаюць дзяржаве малако, было выдзелена сена. Прычым апошнiя некалькi гадоў сельгаскааператывы развозяць яго людзям у рулонах прама «пад хату». Так што праблем з кармамi ў вяскоўцаў няма.

У Любанскiм раёне ўсе палявыя работы ў СВК i на палетках вяскоўцаў выконваюцца адначасова. Якiм чынам? Гаспадаркi адрамантавалi старэнькiя «Доны» i перадалi тэхнiку ў сельскiя Саветы. Цяпер са своечасовым абмалотам прысядзiбных участкаў нiякiх пытанняў не ўзнiкае. Для жывёлы вяскоўцаў на Любаншчыне спецыяльна ствараюць эфектыўныя пашы — засяваюць наборам траў (7—8 культур). Такое стаўленне прыносiць рэальны вынiк. Штодня на мясцовы малаказавод ад насельнiцтва паступае каля 50 тон малака. На прадпрыемстве правялi тэхнiчнае пераўзбраенне, так што прадукцыя вырабляецца па сучасных тэхналогiях i на палiцах крамаў не залежваецца — з рэалiзацыяй праблем не ўзнiкае.

На Любаншчыне ёсць свае адметнасцi развiцця вясковых камунальных унiтарных прадпрыемстваў — спецыяльных арганiзацый, якiя ў тым лiку аказваюць дапамогу насельнiцтву ў апрацоўцы прысядзiбных участкаў.

— КУПы — даволi няпростая справа, — адзначае старшыня Любанскага раённага Савета дэпутатаў Мiхаiл Бялькевiч. — Аказаннем паслуг павiнны займацца спецыялiсты. Мы пайшлi менавiта па такому шляху — расфармiравалi адзiн з КУПаў, а тэхнiку перадалi камбiнату бытавога абслугоўвання. Адпрацоўваем i iншыя варыянты. Напрыклад, у Асаўцы тэхнiку перадалi ў арэнду прыватнiку i ён выконвае адпаведныя заказы вяскоўцаў. Час пакажа, якi са шляхоў будзе найбольш эфектыўным.

На Любаншчыне малако ў вяскоўцаў збiраюць не сельскiя Саветы (як у шэрагу раёнаў), а мясцовыя сельгаскааператывы. Гэта даволi зручна. А вось пашы ў большасцi выпадкаў перададзены на баланс сельвыканкамаў. Яны i даглядаюць «зялёнку». У Рачэнскiм сельсавеце ў 2000 годзе мясцовыя гаспадаркi перадалi 550 гектараў пашы. Гэтай плошчы дастаткова для выпасу жывёлы з падворкаў.

— На пашы ўносiм увесь неабходны комплекс мiнеральных угнаенняў, — кажа старшыня Рачэнскага сельскага Савета Святлана Швец. — Па меры неабходнасцi iх падкошваем. У засушлiвыя гады гаспадаркi выдзяляюць для насельнiцтва дадатковыя пашы.

Па тэрыторыi Рачэнскi сельсавет самы вялiкi ў Любанскiм раёне — ён аб’ядноўвае 33 вёскi. Значная колькасць тутэйшых жыхароў (амаль 40 працэнтаў) пенсiянеры. Старым цяжка трымаць вялiкую гаспадарку, таму «малочны статак» вяскоўцаў з года ў год паступова змяншаецца. Ёсць вёскi, дзе ў людзей няма нiводнай каровы. Гэта сумная тэндэнцыя...

Тыя, хто яшчэ ў сiле, трымаюцца за гаспадарку. У многiх вяскоўцаў ёсць уласны «парк» — у насельнiцтва Любаншчыны шмат трактароў, iншай сельскагаспадарчай тэхнiкi. Аднак прыватнiкi праблему не вырашаюць — асноўны комплекс работ на сотках вяскоўцаў выконваюць СВК. Часта практыкуецца ўключаць такiя ўчасткi ў агульныя палi севазвароту. Iх тады гаспадарцы прасцей апрацоўваць. Такая схема выгадная i насельнiцтву: чалавек прывозiць насенне, а пасля ўборкi забiрае ўраджай. Каштуе апрацоўка ад 1,1 да 1,5 тысячы рублёў за сотку. Ветэранам усе паслугi аказваюцца бясплатна.

— Старым трэба дапамагаць, — заўважае стараста вёсак Зарэчкi i Атраднае Валянцiна Пыжык. — Здараецца, што пенсiянеры садзяць бульбу, аднак яны не могуць яе апрацаваць. У такiм выпадку трэба iм падставiць плячо. Увогуле ўсе праблемы, якiя звязаны з апрацоўкай прысядзiбных участкаў, утрыманнем жывёлы, можна вырашыць з дапамогай СВК i сельскага Савета. Чалавек не застаецца сам-насам са сваiмi праблемамi.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прысядзiбныя гаспадаркi не застануцца сам-насам са сваiмi надзённымi праблемамi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика