Уборачная кампанiя — са зручным графiкам дашкольных устаноў
Надзея НIКАЛАЕВА
Свой уклад ва ўборку ўраджаю вырашыла зрабiць Мiнiстэрства адукацыi нашай краiны.
«Роля ўстаноў адукацыi заключаецца ў стварэннi, перш за ўсё, спрыяльных умоў для работы бацькоў, якiя ўдзельнiчаюць ва ўборцы ўраджаю i маюць дзяцей дашкольнага i школьнага ўзросту», — гаворыцца ў лiсце, якi атрымалi ўсе рэгiянальныя органы ўпраўлення адукацыi. — З мэтай аказання дапамогi сем’ям па догляду дзяцей дашкольнага i малодшага школьнага ўзросту ў вёсках на гэты перыяд неабходна вызначыць аптымальны рэжым знаходжання дзяцей у дашкольных установах па запытах бацькоў, адкрыццё груп кругласутачнага знаходжання, кароткачасовага знаходжання (на базе дзеючых дашкольных устаноў), работу ўстаноў у выхадныя днi, функцыянаванне часовых сезонных пляцовак па догляду i развiццю дзяцей, якiя не наведваюць дашкольныя ўстановы, на базе школ i пазашкольных устаноў». З iншых захадаў, якiя прапануюцца Мiнiстэрствам адукацыi, варта адзначыць задзейнiчанне сельскагаспадарчай тэхнiкi ўстаноў адукацыi для аказання дапамогi ва ўборцы ўраджаю на прысядзiбных участках, стварэнне ў школах сельскагаспадарчых вытворчых брыгад, а ў вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных установах — сельскагаспадарчых студэнцкiх атрадаў, прыцягненне да ўборкi ўраджаю калектываў аздараўленчых лагераў i лагераў з дзённым знаходжаннем. «Пры прыцягненнi на работу вучняў i студэнтаў небходна заключаць дагаворы памiж сельскагаспадарчымi арганiзацыямi i ўстановамi адукацыi, — падкрэслiваецца ў лiсце. — У дагаворах трэба вызначыць вiды работ, якiя будуць выконвацца, i ўмовы аховы працы...»
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Свой уклад ва ўборку ўраджаю вырашыла зрабiць Мiнiстэрства адукацыi нашай краiны
|
|