Дыскатэкi — пад кантроль
Мiхаiл ЗАБОЦIН, «Мiнск—Навiны
Паводле звестак ГУУС Мiнгарвыканкама, 72 працэнты ад агульнай колькасцi злачынстваў, якiя ўчыняюцца ў начных дыскатэках i клубах, адбываюцца ў начны час — з 2 да 5 гадзiн. У Мiнску 27 дыскатэк, з якiх 23 адкрыты для наведвальнiкаў да 5—6 гадзiн ранiцы. З 81 камп’ютарнага клуба 30 — кругласутачных. Найбольшы непакой у вартавых парадку выклiкаюць факты распаўсюджвання наркотыкаў i псiхатропных рэчываў у гэтых установах. Так, па вынiках 15 сумесных рэйдаў па дыскатэках i начных клубах арганiзатарам такiх вядомых у сталiцы клубаў, як «Юла», «Рэактар», «Ямайка» было прапанавана прыняць захады па ўстараненню ўмоў i прычын распаўсюджвання наркотыкаў.
У гэтай сувязi, мяркуюць у ГУУС, ёсць сэнс узяць за ўзор вопыт Фрунзенскага раёна, дзе па рашэнню адмiнiстрацыi ўсе маладзёжныя дыскатэкi працуюць да дзвюх гадзiн ночы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Паводле звестак ГУУС Мiнгарвыканкама, 72 працэнты ад агульнай колькасцi злачынстваў, якiя ўчыняюцца ў начных дыскатэках i клубах, адбываюцца ў начны ч
|
|