21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рассекчы жыллёвы вузел дапаможа сiстэма будаўнiчых зберажэнняў

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КУРКАЧ

Эксклюзiў

Жыхары Беларусi актыўна цiкавяцца таннымi крэдытамi сiстэмы

Упершыню ў нашай краiне з першых дзён лiпеня ААБ «Беларусбанк» увёў у дзеянне сiстэму будаўнiчых зберажэнняў. У рэдакцыйнай пошце шмат пытанняў ад будучых удзельнiкаў сiстэмы. На iх «Звяздзе» адказвае дырэктар дэпартамента рознiчнага бiзнэсу ААБ «Беларусбанк» Iгар РУДЫ.

— Аб новым фiнансавым прадукце, якiм з’яўляецца сiстэма будзберажэнняў, шырокая грамадскасць даведалася яшчэ ў чэрвенi. Цi назiралася цiкавасць клiентаў да гэтага прадукту ўжо ў першыя днi лiпеня?

— Намi падлiчана, што ўжо ў 10.30 ранiцы ў суботу першага лiпеня толькi ў Мiнску па гэтай сiстэме было заключана 8 дагавораў.

— Сапраўды ўражвае. А што павiнен першапачаткова зрабiць патэнцыяльны клiент вашага банка, каб стаць удзельнiкам сiстэмы будаўнiчых зберажэнняў?

— Па-першае, чалавек павiнен для сябе канчаткова вырашыць, што рана цi позна павiнен пабудаваць жыллё. Калi такi клiент пажадае вырашыць сваю жыллёвую праблему з дапамогай нашага банка, тады ён можа наведацца да нас i атрымаць поўную iнфармацыю аб сiстэме будзберажэнняў ад спецыялiста-кансультанта, пасля чаго клiент можа адразу звярнуцца да менеджара па продажу гэтага фiнансавага прадукту, дзе яму прапануюць адпаведны графiк накаплення ўласных сродкаў, якi залежыць не толькi ад жадання чалавека, але i ад яго рэальных фiнансавых магчымасцяў.

Сiстэма будаўнiчых зберажэнняў складаецца з двух этапаў: спачатку трэба прайсцi перыяд накаплення зберажэнняў шляхам адкрыцця «жыллёва-накапляльнага» ўкладу, а потым атрымаць крэдыт на даволi прымальных для сябе ўмовах. Вядома, што для заключэння дагавора i ажыццяўлення першага этапу сiстэмы наведвальнiку банка трэба мець з сабой пашпарт i грошы.

— На гэты ўклад прымаюцца толькi наяўныя грошы?

— Не, у сiстэму прымаецца любая прырода грашовых сродкаў, як наяўныя грошы, так i безнаяўныя пералiчэннi зберажэнняў.

— Якiя этапы накаплення ўласных сродкаў прадугледжаны сiстэмай будзберажэнняў?

— Тэрмiн накаплення сродкаў складае 3, 5 i 7 гадоў (у залежнасцi ад фiнансавых магчымасцяў клiента). Разам з тым, калi грамадзянiн вырашыць накоплiваць сродкi 10 цi 15 гадоў, то спецыялiсты банка падлiчаць яму ўжо больш лёгкi графiк накаплення.

— Колькi грошай i па якому алгарытму павiнен укласцi ў банк удзельнiк сiстэмы, каб атрымаць крэдыт, напрыклад, праз 3 гады?

— Калi вызначыцца, што сёння трохпакаёвая кватэра каштуе 100 мiльёнаў рублёў, то гэтыя сродкi мяркуемых iнвестыцый разам з ужо накопленымi грашыма клiент мае магчымасць атрымаць у перыяд крэдытавання, калi накопiць уласных грошай на «жыллёва-накапляльным» укладзе ў памеры 25 працэнтаў ад неабходнай сумы. Такiм чынам, удзельнiк сiстэмы павiнен штомесячнымi 36 роўнымi плацяжамi ўнесцi за тры гады ў банк 25 мiльёнаў рублёў.

— Такiя працяглыя накапляльныя перыяды сапраўды спрыяльныя для тых грамадзян, якiя збiраюцца вырашаць сваю жыллёвую праблему непасрэдна з нуля. Аднак, iснуюць клiенты, якiя ўжо маюць неабходныя 25 працэнтаў ад патрабуемай сумы...

— Пасля таго, як клiент сiстэмы адразу ўнясе неабходную суму ўласных сродкаў у поўным аб’ёме, ён атрымае права на крэдыт праз 19 месяцаў. Удзельнiк сiстэмы будзберажэнняў можа выбраць свой уласны iндывiдуальны графiк накаплення сродкаў, калi ўсе неабходныя сумы ўласных зберажэнняў будуць уносiцца ў банк хутчэйшымi тэмпамi, чым па плану накаплення, разлiчанага на 3 гады. У гэтым выпадку права на крэдыт клiент можа атрымаць пазней, чым праз мiнiмальна магчымы дагаворны тэрмiн зберагальнага этапу (19 месяцаў), але раней за базавы тэрмiн для першага плана накаплення — 36 месяцаў. Вартасць iдэi гэтага праекта ў тым, што рэальна ацэньваецца колькасць грошай, якiя знаходзяцца на «жыллёва-накапляльным» укладзе i час знаходжання на iм грошай. Чым большая i чым раней паступiла сума на гэты ўклад, тым хутчэй у клiента наступiць права на атрыманне крэдыту.

Iдзе гутарка аб тым, што калi клiент вырашыў па сiстэме буд-зберажэнняў назбiраць на сваiм укладзе за 3 гады 25 мiльёнаў, але за 2,5 года пералiчыў банку толькi 3 мiльёны, а за апошнiя месяцы астатнiя 22 мiльёны рублёў, то гэта не азначае, што такi ўдзельнiк сiстэмы зможа ўзяць крэдыт на астатнiя 75 працэнтаў. Сiстэма адносiнаў у прапануемым фiнансавым прадукце складваецца на парытэтных адносiнах. Накапленне грошай павiнна адбывацца па пэўных правiлах.

— На якiх умовах буйнейшы банк краiны прымае грошы ад насельнiцтва ў перыяд дзеяння «жыллёва-накапляльнага» ўкладу?

— Стаўка даходнасцi такога ўкладу вызначана на ўзроўнi стаўкi рэфiнансавання Нацыянальнага банка. На сёння гэта 10,5 працэнта гадавых. Плюс да гэтага ААБ «Беларусбанк» прадугледзеў па гэтаму ўкладу штомесячную капiталiзацыю. Гэта азначае, што сума працэнтаў кожны месяц далучаецца да асноўнага капiталу. Такiм чынам, даходнасць павялiчваецца пры iснуючай стаўцы рэфiнансавання на 0,52 працэнта ў год. Пры грубым падлiку, калi стаўка рэфiнансавання застаецца нязменнай, даходнасць такога ўкладу складае 11,02 працэнта ў год.

— Цi могуць з цягам часу гэтыя працэнтныя стаўкi мяняцца?

— У дагаворы ўдзельнiка будаўнiчых зберажэнняў жорстка агаворваюцца наступныя умовы. Стаўка даходнасцi па гэтаму вiду зберажэнняў застаецца на ўвесь тэрмiн перыяду накаплення ўласных сродкаў на ўзроўнi стаўкi рэфiнансавання плюс штомесячная капiталiзацыя працэнтаў. Другой умовай прадугледжана, што на другiм этапе сiстэмы будаўнiчых зберажэнняў крэдыт выдаецца па стаўцы рэфiнансавання плюс адзiн працэнт. Такiм чынам, удзельнiк сiстэмы будзберажэнняў мае нязменныя ўмовы правiлаў гульнi на ўвесь тэрмiн удзелу ў гэтай сiстэме. Разам з тым трэба заўважыць, што пры змяненнi стаўкi рэфiнансавання ў той цi iншы бок аўтаматычна мяняецца стаўка платы за крэдыт i даходнасць па накапляльнаму ўкладу.

— Што адбудзецца з вiртуальна налiчанымi працэнтамi па ўкладу, калi ўдзельнiк сiстэмы будзберажэнняў вырашыць датэрмiнова зняць свае грошы з «жыллёва-накапляльнага» ўкладу?

— Адпаведна з лiтарай закона Банкаўскага кодэкса, на першым этапе з клiентам заключаецца дагавор па банкаўскаму дэпазiту на 3,5 або 7 гадоў. Калi чалавек вырашыць выйсцi з гэтай сiстэмы, то прадугледжана наступная норма. Калi клiент патрабуе назад свае грошы да 19 месяцаў тэрмiну накаплення па любому плану накаплення (3,5 цi 7 гадоў), то даход яму выплачваецца па дзеючай стаўцы да запатрабавання. Калi чалавек выходзiць з сiстэмы пасля 19 месяцаў тэрмiну накаплення, але да тэрмiну неабходнага плана накаплення (да 3, 5, 7 гадоў), то выплачваецца даход у памеры стаўкi рэфiнансавання мiнус 2 працэнтныя пункты. Калi грошы забiраюцца пасля поўнага тэрмiну накаплення, то даход да вызначанага тэрмiну накаплення выплачваецца па стаўцы рэфiнансавання, а за час знаходжання сродкаў на ўкладзе пасля 3, 5 цi 7 гадоў — па стаўцы да запатрабавання.

— Якiя абавязковыя ўмовы павiнен выконваць удзельнiк сiстэмы будзберажэнняў на накапляльным этапе i перад атрыманнем крэдыту?

— На першым накапляльным этапе ў сiстэме могуць удзельнiчаць усе грамадзяне нашай краiны, асобы без грамадзянства, замежныя грамадзяне, якiя прапiсаны ў Беларусi i маюць пастаянныя крынiцы даходаў.

Калi вырашаецца пытанне атрымання крэдыту, то ў гэтым выпадку дзейнiчаюць звычайныя патрабаваннi нашага банка. Крэдытаатрымальнiк павiнен пацвердзiць сваю плацежаздольнасць i забяспечыць пагашэнне выдаваемага крэдыту i выплату працэнтаў. У гэтым выпадку ААБ «Беларусбанк» выкарыстоўваецца поўны набор iнструментаў пры разлiку плацежа-здольнасцi клiентаў. Гэта i паручыцельства, залог, няўстойка i iншыя.

— Уявiм, што ўдзельнiк сiстэмы будзберажэнняў бездакорна выканаў усе ўмовы накапляльнага перыяду. Прайшло 19 месяцаў, 3, 5 цi 7 гадоў. Пры атрыманнi крэдыту для будаўнiцтва (набыцця) жылля крэдытныя сродкi магчыма атрымаць толькi ў безнаяўнай форме, цi ў асобных выпадках ёсць магчымасць атрымаць грошы ў так званым «жывым» выглядзе банкнотамi?

— Для ўсiх удзельнiкаў сiстэмы будаўнiчых зберажэнняў практыкуецца аднолькавы рэжым адносiнаў. Незалежна ад таго, будуе чалавек жыллё цi купляе яго на другасным рынку — крэдыт выдаецца. Незалежна ад таго, дзе клiент будуе або купляе жылое памяшканне — ён таксама можа разлiчваць на крэдыт. Крэдытныя сродкi накiроўваюцца толькi ў безнаяўным выглядзе, пры будаўнiцтве — на рахунак будаўнiчай арганiзацыi цi заказчыка. Пры набыццi кватэры на другасным рынку жылля грошы пералiчваюцца на рахунак прадаўца. У прадаўца павiнен быць рахунак у банку. Пакупнiк, як удзельнiк сiстэмы будзберажэнняў, афармляе крэдытны дагавор, дае распараджэнне банку пералiчыць уласныя сродкi i крэдыт на рахунак прадаўца. Папярэдне пакупнiк абавязаны прад’явiць банку дагавор куплi-продажу; той жа, хто будуе жыллё, — дагавор будаўнiцтва.

— Пасля старту сiстэмы будаўнiчых зберажэнняў прайшло крыху больш як месяц. Як актыўна карысталiся гэтай сiстэмай жыхары Беларусi ў лiпенi?

— Удзельнiкамi сiстэмы буд- зберажэнняў за лiпень стала больш як тысяча чалавек. Клiентамi ўжо ўнесена на «жыллёва-накапляльныя» ўклады каля 5 мiльярдаў рублёў наяўных грошай. Заяўленая агульная сума накапляльных укладаў гэтых удзельнiкаў склала больш за 22 мiльярды рублёў.

— Якiя рэгiёны праявiлi большую цiкавасць да сiстэмы будзберажэнняў?

— Каля 40 працэнтаў сённяшнiх удзельнiкаў сiстэмы — гэта жыхары горада Мiнска. Потым iдзе Мiнская вобласць, абласныя цэнтры i iншыя буйныя гарады. Трэба заўважыць менавiта павышаную актыўнасць жыхароў цэнтральнага мегаполiса, якiя хутка падлiчылi, што iм прапануюцца даволi прымальныя ўмовы крэдытавання. Плата за крэдытныя рэсурсы па сiстэме будзберажэнняў сёння складае для ўсiх катэгорый грамадзян толькi 11,5 працэнта гадавых. Заўважу, што банк сёння прапаноўвае крэдыты пад 17 працэнтаў гадавых для тых, хто не мае патрэбы ў паляпшэннi жыллёвых умоў, i пад 13 працэнтаў гадавых — для тых, хто стаiць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў. Улiчваючы той факт, што стаўка рэфiнансавання за апошнiя гады мела тэндэнцыю на змяншэнне, магу прагназаваць, што i плата за крэдыты з кожным годам будзе памяншацца.

Так, iснуе пэўная катэгорыя грамадзян, якiя могуць разлiчваць на атрыманне льготных крэдытаў для будаўнiцтва жылля, але ў сталiцы, напрыклад, права на атрыманне такiх крэдытаў сёння маюць толькi тыя жыхары, якiя стаяць на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў да першага студзеня 1993 года. Па сiстэме будзберажэнняў права на атрыманне прымальных крэдытаў нашы клiенты набудуць значна хутчэй i незалежна ад таго, цi мае грамадзянiн патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў.

— Пры дастатковай iнфармаванасцi насельнiцтва патэнцыяльнымi ўдзельнiкамi сiстэмы будзберажэнняў мелi б жаданне стаць i жыхары невялiкiх населеных пунктаў краiны. Цi маюць яны гэтую магчымасць?

— У кожным раённым цэнтры краiны iснуе мiнiмум 2—3 аддзяленнi ААБ «Беларусбанк», дзе выконваюцца аперацыi па сiстэме будзберажэнняў. Буйнейшы банк краiны паспрабуе дапамагчы кожнаму пры вырашэннi яго жыллёвай праблемы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхары Беларусi актыўна цiкавяцца таннымi крэдытамi сiстэмы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика