21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дарослыя праблемы ў дзiцячым садзе

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Адкажыце, калi ласка, на пытанне: цi могуць выхавальнiкi i памочнiкi выхавальнiкаў дзiцячага садка, повар, загадчык гаспадаркi не пайсцi ў чарговы адпачынак, а атрымаць кампенсацыю? Мы да 2006 года знаходзiлiся на балансе сельскага Савета, а з 2006 года — на балансе раённага аддзела адукацыi. Чарговыя водпускi за 2005 год мы не выкарысталi ў сувязi з тым, што рабiлi рамонт у дзiцячым садку. Нас аформiлi пераводам, хоць мы падалi заявы, каб нас прынялi на працу. Раённы аддзел адукацыi прапанаваў нам звярнуцца ў сельскi Савет з просьбай аб кампенсацыi, але там нам адмовiлi.

Супрацоўнiкi д./с.




Выплата грашовай кампенсацыi замест водпуску Працоўным кодэксам Рэспублiкi Беларусь (надалей — ПК) прадугледжана ў двух выпадках. Па-першае, згодна з артыкулам 161 дапускаецца па дамоўленасцi памiж работнiкам i наймальнiкам замена працоўных водпускаў, асноўнага i дадатковага, (акрамя водпуску, якi прадастаўляецца за работу са шкоднымi ўмовамi працы), грашовай кампенсацыяй, за выключэннем сямi каляндарных дзён, якiя работнiк павiнен адбыць у натуральным выглядзе.

Па-другое, згодна з артыкулам 179 ПК пры звальненнi незалежна ад яго падстаў работнiку, якi не выкарыстаў або выкарыстаў няпоўнасцю працоўны водпуск, выплачваецца грашовая кампенсацыя. Выплату праводзiць наймальнiк, якi звальняе работнiка, у дзень звальнення.

У сваiм лiсце вы пiшаце, што вас аформiлi пераводам, хоць вы падавалi заявы аб прыёме на працу. Як перавод да новага наймальнiка, так i прыём на працу новым наймальнiкам патрабуе папярэдняга звальнення ад былога наймальнiка, а значыць, спынення былога працоўнага дагавора i заключэння новага. Можна было б зрабiць выснову, што вам неабходна патрабаваць выплаты кампенсацыi ад сельскага Савета на падставе артыкула 179 ПК. У гэтым выпадку ён абавязаны быў выплацiць вам кампенсацыю ў дзень звальнення без якога-небудзь напамiну або дадатковай заявы з вашага боку. Нявыплата кампенсацыi пры звальненнi пры наяўнасцi ў работнiка права на яе з’яўляецца грубым парушэннем працоўнага заканадаўства.

Але, магчыма, у вашым выпадку адносiны не афармлялiся шляхам пераводу, спынення былога працоўнага дагавора i заключэннем новага. Так, згодна з артыкулам 36 ПК перадача арганiзацыi з падпарадкавання аднаго органа ў падпарадкаванне другога не спыняе дзеяння працоўнага дагавора. У такiх выпадках наймальнiк пры неабходнасцi робiць у працоўнай кнiжцы работнiка запiс аб новай падпарадкаванасцi са спасылкай на адпаведныя рашэннi. I хутчэй за ўсё перадача адбывалася менавiта такiм чынам.

Калi не адбывалася звальнення, то патрабаваць кампенсацыю за невыкарыстаны водпуск былога наймальнiка вы не маеце права, але можаце прасiць у раённага аддзела адукацыi вырашэння пытання з кампенсацыяй водпуску на падставе артыкула 161 ПК (гл. першы абзац).

Паколькi згодна з артыкулам 36 ПК працоўныя адносiны не спынялiся, то ўсе вашы правы як работнiкаў захоўваюцца, у тым лiку i права на водпуск за кожны адпрацаваны рабочы год. Якiм чынам i за кошт якiх сродкаў забяспечыць захаванне правоў работнiкаў дзiцячых садкоў, што перадавалiся з аднаго падпарадкавання ў другое, павiнен быў паклапацiцца орган, якi прымаў такое рашэнне адначасова з вырашэннем iншых фiнансавых пытанняў перадачы, не перакладваючы гэта пытанне на самiх работнiкаў.

Калi наймальнiк не згодны прадаставiць кампенсацыю замест водпуску, прымусiць яго нельга. Аднак у гэтым выпадку ён павiнен забяспечыць атрыманне работнiкам водпуску.

За вырашэннем спрэчнага пытання вы можаце звярнуцца ў камiсiю па працоўных спрэчках па месцы працы або (у выпадках, калi такая камiсiя не створана цi яе рашэнне вас не задаволiла) непасрэдна ў суд у трохмесячны тэрмiн з дня, калi даведалiся аб парушэннi свайго права. Калi тэрмiн прапушчаны па ўважлiвых прычынах, ён можа быць па вашай просьбе ўзноўлены. Таксама па дапамогу вы можаце звярнуцца ў мiжраённую iнспекцыю працы, якая ёсць у вашым горадзе.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адкажыце, калi ласка, на пытанне: цi могуць выхавальнiкi i памочнiкi выхавальнiкаў дзiцячага садка, повар, загадчык гаспадаркi не пайсцi ў чарговы адп
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика