Калi плошча павялiчваецца...
Вiктар САВIЦКI
Кватэрнае пытанне Мы, сям’я з 4 чалавек, жылi ў маленькай, але трохпакаёвай кватэры. Зараз сын ажанiўся, чакаем першага ўнука. Вельмi хацелася б выдзелiць iх сям’i (дом двухкватэрны) нейкi асобны куток, зрабiць прыбудову. Цi будзе гэта з’яўляцца рэканструкцыяй i цi можна на яе ўзяць крэдыт?В. Iсаеў Пад рэканструкцыяй разумеецца не проста рамонт i нават не капiтальны рамонт iснуючага жылога дома, пры якiм устараняюцца дэфекты зношаных канструкцыйных элементаў. Рэканструкцыя — гэта комплекс работ, звязаных са змяненнем асноўных тэхнiка-эканамiчных паказчыкаў (колькасцi i плошчы кватэр, умоў пражывання). У вынiку рэканструкцыi павiнна быць зроблена абнаўленне пабудовы з павелiчэннем, напрыклад, плошчы жылых памяшканняў. Для заключэння крэдытнага дагавора грамадзянiн абавязаны прадставiць установе ААБ «Беларусбанк» нароўнi з iншымi дакумент, якi пацвярджае права ўласнасцi на дом, дазвол мясцовай адмiнiстрацыi на будаўнiцтва прыбудовы, надбудовы да дома i даведку за подпiсам галоўнага архiтэктара раёна, якая змяшчае наступныя звесткi аб iндывiдуальным жылым доме: агульная i жылая плошча (кв. метраў), каштарысны кошт рэканструкцыi ў базiсных цэнах 1991 года i ў бягучых цэнах, пры пачатай рэканструкцыi — астаткавы каштарысны кошт рэканструкцыi ў базiсных цэнах 1991 г. i ў бягучых цэнах. Гэта даведка сапраўдная на працягу аднаго месяца.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мы, сям’я з 4 чалавек, жылi ў маленькай, але трохпакаёвай кватэры. Зараз сын ажанiўся, чакаем першага ўнука. Вельмi хацелася б выдзелiць iх сям’i (дом
|
|