21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Джордж Сорас: амерыканцы прайграюць «вайну з тэрарызмам»

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хроніка апошніх падзей

Скандальна вядомы мiльярдэр Джордж Сорас, якi адзначыўся прасоўваннем амерыканскiх iнтарэсаў у многiх краiнах свету, сцвярджае, што «вайна з тэрарызмам», якую вядуць ЗША, асуджана на правал.

«Гэта лжывая метафара, выкарыстаная лiтаральна, развязала рэальную вайну, якая вядзецца на некалькiх франтах — у Iраку, Газе, Лiване, Афганiстане, Самалi, — вайну, у якой загiнулi тысячы мiрных жыхароў, якая прывяла ў лютасць мiльёны па ўсiм свеце...» — пiша Сорас у артыкуле на старонках The Wall Street Journal. Мiльярдэр вызначае чатыры фактары, якiя робяць «вайну з тэрарызмам» асуджанай на правал. У прыватнасцi, Сорас мяркуе, што «вайна з тэрарызмам» убiвае клiн памiж «намi» i «iмi»: мы — бязвiнныя ахвяры, яны — злачынцы. «Але мы не заўважаем, што па ходу справы самi становiмся злачынцамi. Аднак астатнi свет гэта заўважае. Менавiта так утварылася шырокая бездань памiж Амерыкай i значнай часткай свету. У сувязi з упадкам амерыканскага ўплыву Сорас прагназуе свету «спаўзанне заганнага кола эскалацыi насiлля». Пазбегнуць такога развiцця падзей можна толькi калi амерыканцы адмовяцца ад «вайны з тэрарызмам» як ад iлжывай метафары. «Балюча прызнаваць, што прычынай нашых цяперашнiх цяжкасцяў з’яўляюцца нашы ж памылковыя ўяўленнi», — бядуе фiнансiст.

У МАСКВЕ ПАМЁР МАСТАК МУЛЬТФIЛЬМА «НУ, ПАЧАКАЙ!»

Учора ў Маскве на 84-м годзе жыцця памёр вядомы мастак-мультыплiкатар Святазар Русакоў, адзiн са стваральнiкаў знакамiтага мультфiльма «Ну, пачакай!»

Усяго з удзелам майстра было знята каля 50 анiмацыйных фiльмаў, сярод якiх «Казка пра Ямелю», «Прыгоды Бурацiны», «Шайбу, Шайбу!» i iншыя. У 1986 годзе Русакоў стаў лаўрэтам Дзяржаўнай прэмii СССР.

ТОЎСТЫХ У СВЕЦЕ БОЛЬШ, ЧЫМ ГАЛОДНЫХ

Колькасць жыхароў планеты, якiя пакутуюць ад атлусцення, перавысiла колькасць тых, хто недаядае. Пры гэтым эпiдэмiя атлусцення ахоплiвае не толькi ЗША i Еўропу, але i многiя краiны, якiя развiваюцца.

Зараз ад празмернай вагi цi атлусцення пакутуюць больш за мiльярд жыхароў Зямлi, у той час, як сiстэматычна недаядаюць каля 800 мiльёнаў чалавек. Такiя звесткi на канферэнцыi Мiжнароднай Асацыяцыi сельскагаспадарчых эканамiстаў прывёў прафесар Унiверсiтэта Паўночнай Каралiны Бары Поўпкiн.

Паводле слоў Поўпкiна, недаяданне, якое ўсё яшчэ застаецца распаўсюджаным у асобных рэгiёнах свету, паступова страчвае статус важнейшай сусветнай праблемы: колькасць тых, хто недаядае, у бяднейшых краiнах стабiльна скарачаецца на працягу апошнiх дзесяцiгоддзяў. У той жа час эпiдэмiя атлусцення распаўсюджваецца ў свеце з нарастаючай хуткас-цю.

У РАМКАХ ВУЧЭННЯЎ НАТО ВА УКРАIНУ ЎВОЙДЗЕ АДЗIН ЛАТВIЙСКI САЛДАТ

У вераснi Латвiя возьме ўдзел у двух мiжнародных ваенных вучэннях: ва Украiну ад рэспублiкi накiруецца адзiн салдат, а ў Польшчу — адно патрульнае судна з экiпажам. Кошт адпраўкi сваiх вайскоўцаў у камандзiроўку абыдзецца рэспублiцы ў 30 тысяч долараў.

Размова вядзецца аб украiнскiх манеўрах Cooperative Marlin-2006, якiя праводзяцца ў рамках праграмы НАТО «Партнёрства дзеля мiру» i вучэннях Balex Delta ў Польшчы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Скандальна вядомы мiльярдэр Джордж Сорас, якi адзначыўся прасоўваннем амерыканскiх iнтарэсаў у многiх краiнах свету, сцвярджае, што «вайна з тэрарызма
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика