21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Шведы ведаюць беларускiх хакеiстаў i купляюць нашы халадзiльнiкi

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Беларусь i свет

Акрамя таго, шведская армiя набывае лазерныя прыцэпы для сваiх гранатамётаў, а нашы студэнты ездзяць у Швецыю ў чарнiцы. Што яшчэ зблiжае Беларусь i Швецыю, карэспандэнт «Звязды» высвятляў у Надзвычайнага i Паўнамоцнага Пасла Рэспублiкi Беларусь у Швецыi Андрэя ГРЫНКЕВIЧА.

— Па-першае, клiмат i прырода ўвогуле, нягледзячы на тое, што Швецыя — паўночная краiна, тут вельмi падобныя на нашы. У Швецыi ёсць скалы i адкрытае мора — гэта адрознiвае яе ад Беларусi. У астатнiм: вада, лес — практычна тыя, што ў нас.

Па-другое, вельмi падобныя людзi: такiя ж спакойныя, ураўнаважаныя, мiралюбiвыя. Менталiтэт падобны, мо таму беларусам са шведамi лёгка. Яны абавязковыя i разам з тым вельмi добразычлiвыя. Напэўна, гэта абумоўлена шведскай прыродай, бо людзi тут жывуць блiзка адзiн да аднаго — там, дзе гэта дазваляюць скалы. Iх натуральнасць у зносiнах спачатку мяне здзiўляла. Падобная атмасфера была i ў нас на пачатку 70-х гадоў.

Чым больш знаёмiшся, тым больш разумееш, што мы вельмi блiзкiя, i геаграфiчна, i светаўспрымальна. Дарэчы, ад Стакгольма значна блiжэй да Мiнска, чым да паўночнай кропкi Швецыi. Напэўна таму ўзаемная цiкавасць вялiкая. Калi Шведскi iнстытут праводзiў семiнар у БДУ, то самi шведы здзiвiлiся таму, як шмат беларусаў пажадала вывучаць шведскую мову, прыязджалi нават настаўнiкi з вёсак. Увогуле, узаемны iнтарэс увесь час расце. Колькасць вiзаў, якiя выдае наша пасольства, штогод павялiчваецца.

— З якiмi мэтамi шведы часцей за ўсё едуць у Беларусь?

— Апошнiм часам усё часцей гэта дзелавыя паездкi. Буйныя шведскiя кампанii цiкавяцца беларускiм рынкам, выхадам праз Беларусь на рынак СНД. У прыватнасцi, сёлета наша Мiнiстэрства лясной гаспадаркi падпiсала двухбаковае пагадненне аб супрацоўнiцтве са Шведскiм нацыянальным агенцтвам лясной гаспадаркi. Кампанiя «Eriksson» заключыла кантракт на пастаўку абсталявання адной з нашых тэлефонных мабiльных кампанiй. Шведы ўсё больш жадаюць супрацоўнiчаць з намi ў сферы iнфармацыйных тэхналогiй, бо ведаюць пра высокi ўзровень беларускiх праграмiстаў.

— Узаемная цiкавасць уплывае на таваразварот са Швецыяй?

— Мяркуйце самi: сёлета за пяць месяцаў таваразварот павялiчыўся практычна ўдвая. Прычым толькi за кошт экспарту. Iмпарт у нас скарацiўся. I калi летась таваразварот быў роўны 300 мiльёнам долараў, то за пяць месяцаў гэтага года ён склаў ужо 200 мiльёнаў.

— Якiя беларускiя тавары можна знайсцi ў шведскiх крамах?

— Тут даволi папулярныя беларускiя халадзiльнiкi, можна знайсцi вырабы з драўнiны. Акрамя таго, шведы купляюць беларускiя трактары, сталь, торф... Самая вялiкая крынiца экспарту, канешне ж, нафтапрадукты. Але апошнiм часам усё большая цiкавасць да высокатэхналагiчнай прадукцыi. З задавальненнем скажу, што Беларускае оптыка-механiчнае аб’яднанне ўжо двойчы выйгравала тэндар на пастаўку абсталявання для шведскай армii. Сёння на шведскiя гранатамёты ўсталёўваюцца беларускiя лазерныя мэтаўказальнiкi.

— Наколькi шведы разумеюць «палiтычную» мову Беларусi?

— Шведы — прагматыкi, яны пiльна ахоўваюць свой iнтарэс, у тым лiку i на перспектыву, i не робяць рэзкiх рухаў. У кантактах тут складанасцяў практычна нiякiх няма. Пры вырашэннi цi абмеркаваннi таго цi iншага пытання мы сустракаемся на розных узроўнях i ў спакойнай, дзелавой атмасферы прыходзiм да кансэнсусу.

Калi абагульняць, то, канешне, не з усiмi палiтыкамi мы прытрымлiваемся аднолькавых поглядаў, але тым не менш шведы — людзi, якiя думаюць. Перш чым прымаць нейкае рашэнне, яны ўзважваюць усе «за» i «супраць».

— Чым яшчэ Беларусь цiкавая для шведаў?

— Сёння цiкавасць шведаў да Беларусi расце практычна ва ўсiх сферах. Мы актыўна супрацоўнiчаем у галiне культуры. Шведскiя прадстаўнiкi рэгулярна бяруць удзел у «Славянскiм базары ў Вiцебску». Сёлета ў складзе журы фестывалю працаваў швед, у Вiцебску адбыўся сольны канцэрт шведскай папулярнай групы.

Нядаўна, пасля Дзён культуры Швецыi ў Мiнску, у Швецыю — у адказ — прыязджаў Саша Варламаў. Спадзяюся, гэты вiзiт стане пачаткам добрага супрацоўнiцтва ў галiне дызайну i моды. Вясной шведы ўдзельнiчалi ў «Млыне моды» ў Мiнску, цяпер дамовiлiся пра тое, што ў наступны год адбудзецца паказ беларускай моды ў Швецыi.

Ёсць агульнае i ў нашай гiсторыi. Тысячу год таму вiкiнгi здзяйснялi свае паходы па беларускiх рэках. У Швецыi знаходзiцца вялiкая колькасць прадметаў беларускай культурнай i гiстарычнай спадчыны. Нешта са шведскай культурнай спадчыны маецца ў Беларусi. Адзiн з праектаў, якi мы жадаем рэалiзаваць, гэта сумеснае карыстанне гэтай спадчынай. Мы хочам, каб простыя людзi i ў Беларусi, i ў Швецыi, маглi пазнаёмiцца з гэтымi прадметамi.

Летась пачалася рэалiзацыя вельмi буйнога i цiкавага праекта мiжрэгiянальнага супрацоўнiцтва: Вiцебская вобласць — востраў Готланд — Даўгаўпiлс. Працоўная назва праекта — «Ад вiкiнгаў да Шагала». Маецца на ўвазе супрацоўнiцтва як эканамiчнае, так i ў сферы турызму i экалогii.

Увогуле памiж рэгiёнамi ў нас усталёўваюцца добрыя кантакты. Сёлета ў кастрычнiку мы плануем арганiзаваць вiзiт прадстаўнiкоў Гомельскай вобласцi з дэманстрацыяй патэнцыялу гэтага рэгiёна ў Швецыi.

Раней, да ўступлення ў Еўрасаюз, прыбалтыйскiя дзяржавы адыгрывалi ролю своеасаблiвых гiдаў на постсавецкай прасторы. Цяпер, калi мяжа Еўрасаюза наблiзiлася да Беларусi, шведы разумеюць, што iм больш выгадна ўсталёўваць прамыя кантакты. Беларусь займае вельмi выгаднае геастратэгiчнае становiшча. Маючы мытны саюз з Расiяй, яна адкрывае вялiзны рынак СНД. Усе ведаюць таксама, што тут найбольш стабiльная сiтуацыя. Пра гэта з прычыны тых цi iншых абставiнаў, магчыма, не кажуць, але тым не менш шведы цудоўна дасведчаныя, што эканамiчная i сацыяльная сiтуацыя ў Беларусi сёння лепшая, чым у iншых краiнах СНД. Да таго ж, узровень адукацыi ў Беларусi адзiн з самых высокiх, гэта значыць, што ў нас добрыя спецыялiсты, працуе прамысловасць i можна наладжваць адносiны напрамую з суб’ектамi гаспадаркi.

Мытныя перавагi i геаграфiчная блiзкасць i вызначаюць цiкаваць шведаў да Беларусi.

— Што датычыцца грамадства — якiя тут агульныя кропкi сутыкнення?

— Адзiн мой знаёмы, якi пажыў у Швецыi некалькi месяцаў, сказаў цiкавую фразу: «Тое, да чаго мы наблiзiлiся ў 70-х гадах, але так i не дабудавалi, — шведы дабудавалi». I зараз Беларусь зноў накiроўваецца да гэтай мары — iдэальнага грамадства, у якiм усе яго члены абароненыя. Калi супастаўляць, дык i тут у нас шмат агульнага: сацыяльна арыентаванае грамадства, клопат аб дзецях i пенсiянерах, бясплатная адукацыя... Канешне, усё гэта можа адрознiвацца ў маштабах, бо яны вызначаюцца памерамi краiны i памерамi ўнутранага валавога прадукту. Але прынцыпы тыя ж самыя. Мо, гэтым тлумачыцца тое, што паток эмiгрантаў з Беларусi ў Швецыю нязначны. Сюды прыязджаюць студэнты, яны адвучваюцца i вяртаюцца дадому. Яшчэ прыязджаюць спецыялiсты, тут вельмi цэняцца нашы хiмiкi, бiяхiмiкi, праграмiсты. На сезонныя работы прыязджаюць студэнты — збiраць чарнiцы. Нехта застаецца, звычайна тыя, хто выходзiць тут замуж або жэнiцца. I гэта не палiтызаваныя беларусы.

Тут, дарэчы, няма беларускай дыяспары. На консульскiм улiку знаходзiцца 490 чалавек. Канешне, далёка не ўсе становяцца на ўлiк, але беларусаў тут сапраўды не вельмi шмат. Думаю, можа тысячы дзве на ўсю Швецыю.

— Цi падтрымлiваеце вы сувязi з сем’ямi, якiя ўсынавiлi беларускiх дзяцей?

— У нас вельмi добрыя кантакты са Шведскiм цэнтрам усынаўлення. Шведы нам далi ўсю iнфармацыю па нашых дзецях. Выбарачна мы выязджаем у гэтыя сем’i, наведваем дзяцей i бачым, што яны атуленыя клопатам i душэўнай цеплынёй. Тут выхоўваецца 235 беларускiх дзяцей. У Швецыi няма сваiх дзiцячых дамоў i падобных прытулкаў: усе дзецi жывуць у сем’ях.

Тут нiколi i нi пры якiх абставiнах не пазбаўляюць бацькоўскiх правоў, але дзiця, калi родная мацi пра яго дрэнна клапоцiцца (што бывае даволi рэдка), аддаюць у iншую сям’ю. Гэтак жа паступаюць i ў выпадку адсутнасцi бацькоў, i ў выпадку дрэнных, асацыяльных паводзiнаў самога дзiцяцi.

— Цi шмат сярэднiя шведы ведаюць пра Беларусь?

— Дакладна можна сказаць, што ўсё мужчынскае насельнiцтва Швецыi даведалася пра Беларусь, калi беларуская хакейная каманда выйграла ў шведаў на Алiмпiйскiх гульнях у Солт-Лейк-Сiцi. Але сёння яны даведваюцца пра Vitrusland — так па-шведску будзе назва нашай краiны, усё больш i больш мы стараемся расказваць пра Беларусь.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА,

Стакгольм.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Акрамя таго, шведская армiя набывае лазерныя прыцэпы для сваiх гранатамётаў, а нашы студэнты ездзяць у Швецыю ў чарнiцы. Што яшчэ зблiжае Беларусь i Ш
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика