21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Дарогі, якія нас выбіраюць

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Яўген ПЯСЕЦКI, Баранавiцкi раён

Не спасылаючыся на статыстыку, скажу з уласнага вопыту: дарогi Баранавiцкага раёна падаюцца самымi лепшымi ў Беларусi — дагледжаныя, чыстыя, нiбы намаляваныя тым жа майстрам, якi стварыў i маляўнiчы краявiд: прыгожыя сядзiбы, багатыя палеткi...

— Усё гэта нашымi землякамi створана, — падсумаваў мае разважаннi старшыня Баранавiцкага раённага Савета дэпутатаў Мiкалай Мiцiловiч. Але ж такая прыгажосць патрабуе i адпаведных прадаўжальнiкаў — людзей руплiвых, не абыякавых да сваёй спадчыны.

Вось гэты караценькi дыялог, што адбыўся ў час паездкi па раёну, можа стаць своеасаблiвым эпiграфам да фотарэпартажу пра справы вяскоўцаў. Ехалi ж мы менавiта ў тыя вёскi, дзе найбольш яскрава праявiлi сябе звычайныя працаўнiкi розных галiн: сельгасвытворчасцi, адукацыi, будаўнiцтва i, безумоўна, самыя зацiкаўленыя ў далейшым паляпшэннi жыцця вяскоўцаў — кiраўнiкi пярвiчнага ўзроўню ўлады.

Старшыня Навамышскага сельскага Савета Вiктар Ляўко пры знаёмстве адразу ж акрэслiў дзве галоўныя для местачкоўцаў тэмы: жнiво, падрыхтоўка школы да новага навучальнага года. Сам старшыня мае дваццацiгадовы вопыт працы ў сельгасвытворчасцi, таму на ўзроўнi спецыялiста распавёў, як ладзяцца справы на палетках i як ён сам выкарыстоўвае «iнструмент» улады для дапамогi хлебаробам саўгаса-камбiната «Мiр» i аддзялення птушкафабрыкi «Дружба».

Што да мясцовай школы, то яе мы ўбачылi ва ўсёй прыгажосцi — адрамантаваны фасад, пафарбаваная падлога, новыя энергазберагальныя свяцiльнiкi i самае галоўнае — новенькiя камп’ютары, прадмет асобага гонару педагогаў i вучняў. Тут шмат што зроблена дзякуючы сельскаму Савету, якi знайшоў падыход да кiраўнiкоў буйных мясцовых арганiзацый: ДРБУ-136, ДЭУ-24, саўгаса-камбiната «Мiр», — тыя дапамаглi школе.

Дэпутат сельскага Савета намеснiк дырэктара школы Лiлiя Елiнава зазначыла, што такая дапамога не толькi паляпшае ўмовы навучання, але i з’яўляецца для маленькiх вяскоўцаў выдатным выхаваўчым прыкладам, як трэба ставіцца да надзённых клопатаў дзеля росквiту нашай маленькай Радзiмы.

Гарадзiшчанскi пасялковы Савет займае ў раёне асаблівае месца — перш-наперш па памерах сваiх тэрыторый i, безумоўна, па гiстарычнай спадчыне. Як-нiяк гэтыя мясцiны ўпершыню былi ўзгаданы амаль паўтысячагоддзя таму. Сучаснасць унесла свае штрыхi ў партрэт старажытнай вёскi — погляд адразу спыняецца на сiмвалiчным спалучэннi абрысаў старога храма i сiлуэце вышкi мабiльнай сувязi.

Па-сучаснаму выглядаюць i вулiцы пасёлка. Усюды кiпiць праца: асфальтуюць, кладуць тратуарныя агароды, пракладваюць трубы газаправода.

— Гарадзiшча неўзабаве атрымае новы статус i стане аграгарадком, — каментуе ўбачанае старшыня пасялковага Савета Леанiд Толах. — Але з наблiжэннем да гарадскiх умоў нашы вяскоўцы не забываюць традыцый сялянскiх, — працягвае старшыня, — гадуюць хатнюю жывёлу, вырошчваюць на сваiх сотках добрыя ўраджаi. Сельскi Савет дапамагае як можа. Вось, напрыклад, нядаўна набылi мы старэнькi камбайн «Нiва», якi ў мясцовай гаспадарцы ўжо не «ўпiсваўся» ў шэрагi новай магутнай тэхнiкi. Умельцы падрамантавалi камбайн i цяпер гэты «ветэран» выдатна спраўляецца са жнiвом на невялiчкiх асабiстых участках вяскоўцаў. Аплату бяром мiнiмальную, бо не дзеля грошай робiцца гэта справа, а дзеля дапамогi ва ўтрыманнi асабiстых гаспадарак.

Старэнькую «Нiву» мы ўбачылi на сотках, якiя належалi пенсiянерам Iосiфу i Анфiсе Мiкульскiм. Ветэраны працы шчыра дзякавалi камбайнеру Уладзiмiру Фiлончыку (на час жнiва камбайнерам стаў супрацоўнiк мясцовай спартшколы) i, безумоўна, свайму сельскаму Савету.

Ад таго, як працуе пярвiчнае звяно ўлады, залежыць ацэнка грамадзянамi ўсяго курсу, абранага ў краiне. Ад будзённых пытанняў да спраў святочных — дыяпазон клопату сельвыканкамаўскiх работнiкаў. У Калпенiцкiм сельсавеце, дзе мы пабывалi, у той жа дзень рыхтавалiся да ўрачыстасцi — рэгiстрацыi шлюбу. Напрыканцы лета здаўна ладзяцца вяселлi, таму i тут у сакратара сельскага Савета Галiны Гурклiс клопатаў прыбавiлася, хоць, паводле яе слоў, гэта самыя радасныя клопаты.

На рушнiку побач з дзяржаўным сцягам i гербам краiны ў зале ўрачыстасцяў стаяла талерачка са збожжам новага ўраджаю. Туды, па традыцыi, вядучая ўрачыстасцi схавае заручальныя пярсцёнкi, каб маладыя самi дасталi iх. Добры сiмвал: хлеб — як вынiк працы, у якой чалавек знаходзiць сваё шчасце.

Вiдаць, таму i сённяшнiя дарогi сярод хлебных нiў у Баранавiцкiм раёне падалiся мне такiмi прыгожымi, бо што можа быць блiжэй да сэрца, чым дарога, якую ты выбраў.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не спасылаючыся на статыстыку, скажу з уласнага вопыту: дарогi Баранавiцкага раёна падаюцца самымi лепшымi ў Беларусi — дагледжаныя, чыстыя, нiбы нама
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика