21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

На сваю галаву

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Балiць, трашчыць, ные, расколваецца. Колькi эпiтэтаў прыдумалi людзi для вызначэння характару галаўнога болю! I гэта не дзiўна. Хоць бы раз у жыццi яго адчуваў кожны трэцi чалавек на зямлi. А, мiж iншым, каб аблегчыць гэты боль, вельмi важна ўлiчваць тое, дзе менавiта балiць.

У СКРОНЯХ I ЦЕМЕНI

Галаву сцiскае быццам абручом. Боль аднастайны, роўны, можа даймаць цэлы дзень. З’яўляецца пачашчанае сэрцабiццё, далонi становяцца вiльготнымi.

Пры гэтых сiмптомах спецыялiсты вызначаюць галаўны боль як псiхалагiчны, ён узнiкае пасля стрэсавай сiтуацыi. Яму садзейнiчаюць нервовае знясiленне, дэпрэсiя, эмацыянальнае напружанне.

Калi псiхалагiчны боль застаў вас на рабоце i няма магчымасцi легчы i адпачыць, выканайце мысленнае практыкаванне на расслабленне. Адкiньцеся на спiнку крэсла, закрыйце вочы. Уявiце, што вы на беразе акiяна. Шум хваляў, цёплая вада... У вашым целе i галаве з’яўляецца адчуванне лёгкасцi. Адкрыйце вочы i скажыце сабе: «Боль пайшоў».

Таксама варта накiравацца на гутарку з псiхолагам, якi знойдзе прычыну вашых пакутаў. Пакуль вы не прыведзяце свой эмацыя-нальны стан у парадак, псiхалагiчны боль будзе вас суправаджаць часта. Трэба сказаць «так» станоўчым эмоцыям i ўсмешцы. Калi чалавек смяецца, у кроў паступаюць эндарфiны — гармоны, якiя паляпшаюць настрой.

Нельга стрымлiваць эмоцыi, iх трэба выплёскваць. Не iмкнiцеся дагадзiць усiм, працуйце ў меру сваiх магчымасцяў.

...У ПАТЫЛIЦЫ I ШЫI

Часам боль ахоплiвае плечы. Непрыемныя адчуваннi могуць сканцэнтравацца з аднаго боку галавы. Боль ныючы, тупы. Датыканне да шыi i патылiцы таксама выклiкае боль.

Прычынай можа быць астэахандроз цi iншыя захворваннi шыйнага аддзела пазваночнiка. Часцей за ўсё гэты боль дапякае тых, хто вядзе маларухомы лад жыцця або гадзiнамi згорбiўшыся сядзiць ля камп’ютара. Можа з’явiцца i ў выпадку, калi напярэдаднi давялося несцi цяжкасцi цi няўклюдна павярнуцца.

Пры такiм болi варта выканаць практыкаванне не расслабленне мышачнага «панцыра». Павольна расцягваючы мышцы шыi, нахiляйце галаву то ў адзін, то ў другі бок (але не варочайце, iнакш справакуеце прыступ). Прымiце цёплую (+ 37°С) солевую цi хваёвую ванну.

Варта звярнуцца да мануальнай тэрапii, масажу, практыкаванняў для паляпшэння постацi. Сядзiце выпрамiўшы спiну на цвёрдым крэсле з апорай для паяснiцы. Спiце на маленькай падушцы — яна папярэджвае галаўны боль.

Памятайце, нельга насiць сумкi на адным плячы — гэта правакуе дэфармацыю правiльнай восi пазваночнiка i прыводзiць да нераўнамернага мышачнага напружвання (для сiметрыi «каркаса» нагружайце плечы па чарзе). Не варта карыстацца вялiкай i высокай падушкай i насiць вопратку з каўняром, якi сцiскае шыю.

...У ПАТЫЛIЦЫ ЦI ВОБЛАСЦI ЛБА

Часам боль блудзiць па ўсёй галаве. Самы падыходзячы для яго эпiтэт — ныючы. Адчуваннi такiя, быццам вам сцiснулi галаву сталёвым абручом.

Гэта — галаўны боль напружання, якi справакаваны спазмамi мышцаў шыi i плячэў. «Нападае» немач падчас iнтэнсiўных «мазгавых штурмаў» перад экзаменамi i пасля ўдарнага працоўнага дня.

Каб спынiць «iнтэлектуальны паток» i зняць мышачны спазм, патанцуйце перад люстэркам. Памасiруйце галаву рухамi, якiя iмiтуюць мыццё галавы. Не забудзьцеся пра гiмнастыку для твару — разам i ад маршчын пазбавiцеся.

Добра дапамагае раслабляючы масаж, халодны кампрэс на галаву (нядоўга!). Неабходна паўнацэнна высыпацца. А яшчэ знайдзiце сабе хобi — з дапамогай любiмага занятку вы зможаце пераключыцца i расслабiцца. Пры галаўным болі напружання не варта шмат чытаць i глядзець тэлевiзар, прымаць болесуцішальныя сродкi. У гэтым выпадку яны наўрад цi прынясуць аблягчэнне. Таму няма сэнсу лiшнi раз праз меру «загружаць» iмi арганiзм.

...У ПАТЫЛIЦЫ ЦI ЦЕМЕНI

Боль пульсуючы — то слабне, то зноў нарастае. Суправаджаецца шумам у вушах, пачашчаным дыханнем. Павышаецца цiск. Часам ацякае i чырванее твар.

Прычына гэтага — гiпертанiя. Справакаваць прыступ можа што заўгодна — «капрызы» надвор’я або празмерная стараннасць у фiтнэс-зале. Ускладненнi бываюць даволi непрыемнымi, аж да страты прытомнасцi i iнсульту.

Пры такiх сiмптомах тэрмiнова звяртайцеся да ўрача. А пакуль чакаеце сваёй чаргi, можаце злёгку памасiраваць скронi. Вам варта рэгулярна мераць цiск, каб ведаць сваю норму. Прымаць лекi, якiя iндывiдуальна падбярэ ўрач. Гэтыя прэпараты папярэдзяць гiпертанiчныя скачкi.

Нельга ўжываць анальгетыкi. Ад павышанага цiску яны не ратуюць. Выключыце са сваiх звычак частае пiццё гарбаты, кавы — кафеiн звужае сасуды галаўнога мозга, пагаршае стан.

...У ВОБЛАСЦI ЛБА, ВАЧЭЙ, ЧАСАМ — ШЧОК

Лёгкiя нацiскi з правага цi левага боку ад спiнкi носа выклiкаюць моцны боль.

Боль тупы, давячы, распiраючы. Нос закладзены. Змерце тэмпературу, калi яна павышана, гэта гаймарыт. Iнакш кажучы запаленне насавых пазух — вынiк ускладнення пасля грыпу.

Хуткай дапамогай пры гэтым паслужыць нагрэтая соль у мяшэчку цi бульбiна, звараная ў мундзiры i загорнутая ў марлю. Iмi рэкамендуецца праграваць насавыя пазухi.

Тэрмiнова трэба наведаць лор-урача. Ён прызначыць адпаведнае лячэнне i фiзiяпрацэдуры.

Нi ў якiм разе нельга самастойна лячыць сябе кроплямi ад насмарку. Гэта прывядзе да зацягнутай i пакутлiвай барацьбы з немаччу.

Падрыхтавала Вольга ШАЎКО.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Балiць, трашчыць, ные, расколваецца. Колькi эпiтэтаў прыдумалi людзi для вызначэння характару галаўнога болю! I гэта не дзiўна. Хоць бы раз у жыццi я
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика