21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Новая форма старога садка

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Святлана БАРЫСЕНКА

Бацькоўскiя пытаннi

У Маскве назiраецца небывалы дэфiцыт месцаў у дзiцячых садках. Каб атрымаць iх да трохгадовага ўзросту дзiцяцi, неабходна запiсвацца за паўгода, прычым лепш за ўсё не ў адну, а ў некалькi дашкольных устаноў. Праблема хоць i марудна, але вырашаецца: дастаткова сказць, што раней штогод у расiйскай сталiцы з’яўлялася 10—15 новых «дзiцячых» будынкаў, а сёлета плануецца ўзвесцi сотню.

Нi ў Мiнску, нi у цэлым па Беларусi падобнага дэфiцыту няма. Аднак ёсць iншыя, магчыма, больш дробныя, але не менш важныя пытаннi для канкрэтных бацькоў. Скажам, бацькоў вёскi Градзянец Ушацкага раёна хвалюе закрыццё блiзкай, любiмай, хоць i старой установы, а таксама абурае нежаданне мясцовых уладаў гаварыць з iмi на гэту тэму.

— Раней наш садок быў на балансе сельскага Савета, а не так даўно перайшоў да райвыканкама, — расказвае адна з «пацярпелых» матуль. — У раёне наогул было 26 садкоў, а цяпер — 11. Як пераходзяць да райвыканкама, дык адразу зачыняюцца... Наш садок, канешне, стары, — 24 гады рамонту не было, але сярод вясковых лiчыцца лепшым у раёне. Тут вельмi многае зроблена рукамi бацькоў i выхавальнiкаў. Куды мы толькi нi звярталiся, але ў тым жа райвыканкаме нас нават слухаць на сталi. У рэшце рэшт кожнага з бацькоў пачалi па аднаму «выклiкаць» i задаваць пытаннi, якiя нiякага дачынення да справы не маюць: чаму мацi i дзiця на розных прозвiшчах, чаму бабуля займаецца выхаваннем, хоць насамрэч там проста мацi вучыцца, а бабуля дапамагае... Адзiн наш прадпрымальнiк хацеў аплацiць рамонт падлогi, але яму адмовiлi. Усе камiсii, якiя да нас прыязджалi, выносiлi адно рашэнне: зачынiць. Прычыны простыя: па-першае, мала дзяцей, але ж мы ведаем, што чацвярым дзецям было нават адмоўлена ў прыёме, па-другое, адсутнасць матэрыяльна-тэхнiчнай базы i, па-трэцяе, адсутнасць грошай на рамонт i ўтрыманне садка. Прапануюць нам вазiць дзяцей у садок гарадскога пасёлка — за два кiламетры. Гэта нязручна для тых, хто працуе, да таго ж транспарт ходзiць двойчы на дзень, у нязручны час. I яшчэ: у нас быў цэнтр карэкцыйна-развiваючага навучання, але яго зачынiлi ў тым лiку з-за адсутнасцi дэфектолага. Мiж тым, кожнае дзiця ў вёсцы мае якiя-небудзь парушэннi вымаўлення...

А вось пра што гаворыцца ў Даведцы ўпраўлення дашкольнай адукацыi аб правядзеннi комплекснай праверкi дзейнасцi дашкольных устаноў г. Ушачы i Ушацкага раёна па падрыхтоўцы да пачатку навучальнага года:

«Градзянецкi яслi-садок да 1995 года стаяў на балансе райсельгастэхнiкi. Пасля быў перададзены на баланс Сарочынскага сельскага Савета Ушацкага раёна, а з пачатку гэтага года — на баланс аддзела адукацыi райвыканкама.

Яслi-садок размешчаны ў драўляным аднапавярховым будынку, якi быў пабудаваны ў 1973 годзе рабочымi райсельгастэхнiкi для патрэб арганiзацыi, а пры неабходнасцi адкрыцця дашкольнай установы ў вёсцы Градзянец з’явiлiся прыбудовы — халодныя веранды, пераабсталяваныя ўласнымi сiламi памяшканнi, што супярэчыць патрабаванныя санiтарных правiлаў i нормаў утрымання дашкольных устаноў.

У будынку павiнен вытрымлiвацца прынцып функцыянальнага занiравання i павiнны прадугледжвацца асобныя выхады на ўчастак з харчблока, iзалятара, групавых i iншых памяшканняў, што адсутнiчае ў дадзенай установе. Выяўлены парушэннi пры пакрыццi падлогi, апрацоўцы сцен. На сёння падлога амаль ва ўсiх памяшканнях прагнiла, са шчылiнамi i закладзена цыратай, лiнолеумам, на сценах шпалеры i афарбоўка пакрытыя цвiллю. Установа ацяпляецца ў зiмовы перыяд ад кацельнi, абсталяванай двума катламi, устаноўленымi не спецыялiстамi. Памяшканне кацельнi ў аварыйным стане. Патрабуе замены электраправодка ў кацельнi i ў будынку. Установа не мае гарачага водазабеспячэння, каналiзацыi. Вентыляцыйны пакой адсутнiчае. Ванны пакой не прыдатны для выкарыстання. Усе памяшканнi патрабуюць капiтальнага рамонту.

Да 1 верасня 2006 года 11 дзяцей размеркаваныя ў гарадскiя сады. Па першаму патрабаванню бацькоў iм прадастаўлена месца ў дашкольнай установе. Супрацоўнiкi дашкольнай установы працаўладкаваныя. Мiнiстэрства адукацыi лiчыць неабходным вырашыць пытанне падвозу дзяцей дашкольнага ўзросту да дашкольнай установы ў г. Ушачы або азнаёмiцца з магчымасцю адкрыцця садка на даму».

Зразумела, у краiне могуць закрывацца дзiцячыя садкi. У тым лiку i па прычынах, агучаных вышэй. Аднак у дадзенай сiтуацыi кранае не сам факт «лiквiдацыi» непрыдатнага для дзяцей памяшкання, а тое, што бацькi спiсалi стос папераў са скаргамi ва ўсемагчымыя ўстановы, але iх нiхто так i не «ўважыў»... Каб папярэдзiць iншыя падобныя непаразуменнi, галоўны iнспектар упраўлення дашкольнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь Валянцiна ТУКАЧ растлумачыла, для чаго i дзеля каго развiваецца зараз сiстэма дашкольнай адукацыi:

— Нашай мэтай з’яўляецца захаванне i развiццё гiбкай, якаснай, шматфункцыянальнай сiстэмы дашкольнай адукацыi, якая захоўвала б здароўе дзяцей i адказвала запытам бацькоў. Сёння мы iмкнёмся развiваць сетку дашкольных устаноў розных вiдаў, тыпаў, профiляў i формаў, захоўваць даступны для бацькоў механiзм аплаты за харчаванне ў такiх установах — 60 працэнтаў затрат, забяспечваць 100 працэнтаў дзяцей пяцiгадовага ўзросту дашкольнай адукацыяй, 100-працэнтна прадастаўляць месца ў дашкольнай установе, ствараць умовы для развiцця i захавання здароўя дзяцей, актыўна развiваць дашкольную адукацыю на вёсцы...

— Наколькi бацькi зацiкаўленыя ў паслугах дашкольных устаноў i колькi дзяцей зараз наведваюць садкi?

— Адзначаецца ўстойлiвая зацiкаўленасць бацькоў у нашых установах. Iмi ахоплены 82 працэнты дзяцей, прычым у горадзе — каля 92 працэнтаў, а ў вёсках — каля 52. За два гады гэты працэнт вырас на 12.

— Але праблем з месцамi не ўзнiкае...

— Месца ў дашкольнай установе ў нас прадастаўляецца па першаму патрабаванню бацькоў. Дзесьцi ў 2000 годзе ў нас сапраўды закрывалiся групы, замест якiх стваралiся студыi выяўленчага мастацтва, харэаграфii, гульнятэкi, а сёлета, калi ў садкi прыйшло на 3,5 тысячы дзяцей больш, мы вярнулi групавыя пакоi. Сацыяльны стандарт па прадастаўленню месца ў дашкольнай установе выконваецца поўнасцю.

— Ходзяць чуткi, што дзiця да трохгадовага ўзросту садкi бяруць толькi ў тым выпадку, калi яно здольнае на самаабслугоўванне — апранацца, есцi i г.д...

— Дзiцячыя садкi могуць стварыць умовы i для 2-месячнага дзiцяцi. Як правiла, гэта кароткачасовае знаходжанне — 1—2 гадзiны, каб прадаставiць бацькам магчымасць вырашыць пэўныя праблемы. Скажам, студэнтцы — здаць экзамен. А ўвогуле, згодна з Законам «Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi», выканкамы могуць уводзiць у дашкольных установах дадатковую штатную адзiнку, напрыклад, медыцынскай сястры цi выхавальнiка па догляду такога малога. Многiя бацькi, магчыма, нават i не ведаюць, што iм прадастаўлена права заяўляць аб такой сваёй патрэбе.

Практыка паказвае, што ў садок дзяцей прыводзяць у 1,3—1,5 года або з 3-гадовага ўзросту. У любым выпадку нiякiх умоў да дзiцяцi не прад’яўляецца. Абавязак выхавальнiка — навучыць яго элементарным навыкам: мыцца, карыстацца сталовымi прыборамi, апранацца, распазнаваць свае рэчы.

— Наколькi iмклiва закрываюцца дзiцячыя садкi?

— Паводле даных Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу, у рэспублiцы функцыянуе 4150 дашкольных устаноў, i гэта на чатыры ўстановы больш, чым летась. Галоўная прычына закрыцця дашкольных устаноў хаваецца не ў дэмаграфiчнай сiтуацыi. Так, з 2002 года нараджальнасць у Беларусi вырасла на 11 працэнтаў. Мы не хвалюемся, што садкi апусцеюць. А закрываюцца дашкольныя ўстановы з-за таго, што замест старых уводзяцца новыя, прычым гэта можа быць утварэнне дзiцячага садка-школы — аб’яднанне ў адзiн вучэбна-педагагiчны комплекс. Або так, як у Смаргонскiм раёне, дзе Лешчацянскi садок наведвалi ўсяго пяцёра дзяцей. Установу закрылi i наладзiлi падвоз дзяцей у блiжэйшую вёску. Прычынай закрыцця дашкольнай установы можа стаць i аварыйны стан будынка, але такiх выпадкаў няшмат.

— Якiмi будуць садкi ў блiжэйшай будучынi?

— Адкрыццё груп кароткачасовага знаходжання, сезонных i гульнявых пляцовак, сямейных дзiцячых садкоў дазволiць да 2010 года павысiць якасць дашкольнай адукацыi ў вёсцы i павялiчыць працэнт наведвальнiкаў дашкольных устаноў да 85 працэнтаў. Тая ж сезонная гульнявая пляцоўка можа быць зручнай тым, што, калi дзiця даглядаюць да трох гадзiн у суткi, не ладзiцца харчаванне, а значыць, бацькам не давядзецца нiчога плацiць. Зараз у краiне ўжо 815 дзiцячых садкоў-школ, якiя забяспечваюць паспяховую адаптацыю дзецям дашкольнага ўзросту. Па просьбе бацькоў даглядаць дзiця дома можа спецыялiст без адпаведнай адукацыi, а даглядаць i развiваць — з дашкольнай адукацыяй. Такiя штатныя адзiнкi могуць уводзiцца, як было заўважана вышэй, згодна з патрэбамi i запытамi бацькоў.

— Ведамасныя дашкольныя ўстановы аджылi сваё?

— У 90-я гады вялiкая колькасць ведамасных устаноў перайшла на баланс раённых аддзелаў адукацыi. Зараз у нас 259, або 6,2 працэнта ведамасных дашкольных устаноў. Калiсьцi яны былi ў больш выйгрышным стане, але цяпер у нас усе садкi дагледжаныя. Таму для забеспячэння якасцi адукацыйнага працэсу i паляпшэння сiтуацыi ў Мiнску, напрыклад, дзейнiчаюць мэтавыя праграмы «Цацкi», «Мэбля», на якiя вылучаюцца спецыяльныя сродкi.

— Не сакрэт, што «выдатны стан» садкам дапамагаюць забяспечыць i грошы бацькоў...

— Кiраўнiцтва дашкольных устаноў у межах заканадаўства можа даць зразумець папячыцельскаму савету аб той цi iншай патрэбе. Але сродкi папячыцельскага савета — справа цалкам добраахвотная.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маскве назiраецца небывалы дэфiцыт месцаў у дзiцячых садках. Каб атрымаць iх да трохгадовага ўзросту дзiцяцi, неабходна запiсвацца за паўгода, прычы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика