21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сярэбраны гiпацэнтаўр у чырвоным полi

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Барыс ПРАКОПЧЫК

Далёкае — блiзкае

Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкi нададзены афiцыйны статус геральдычным сiмвалам шэрагу тэрытарыяльных адзiнак Гродзенскай вобласцi. Гэтым дакументам зацверджаны сцяг Гродна, гербы i сцягi гарадоў Шчучын, Масты, Ашмяны, гарадскога пасёлка Вялiкая Бераставiца i Бераставiцкага раёна, гарадскога пасёлка Воранава i Воранаўскага раёна, а таксама вёскi Гальшаны Ашмянскага раёна.

Дарэчы, Гальшаны — гэта першая вёска на Гродзеншчыне, якае мае свой герб. Гiстарычным падмуркам для яго стварэння сталi родавыя гербы былых уладальнiкаў мястэчка — Гальшанскiх i Сапегаў. Ён уяўляе сабой варажскi шчыт з выявай гiпацэнтаўра ў чырвоным полi — мiфiчнай фiгуры каня сярэбранага колеру з галавой, грудзьмi i рукамi чалавека. У руках гiпацэнтаўра (з герба Гальшанскiх) — залаты лук са стралой з сярэбраным апярэннем, якая паражае пашчу дракона на канцы хваста ў каня. А ў нiжняй канцавой частцы герба Гальшан размешчаны герб Сапегаў «Лiс» — сярэбраная, двойчы перакрыжаваная страла на блакiтным фоне.

Герб абласнога цэнтра — алень святога Губерта з жоўтым крыжом памiж рагамi, якi пераскоквае цераз агароджу, быў заснаваны ў 1994 годзе. А цяпер Гродна мае i свой сцяг (палотнiшча блакiтнага колеру з гербам горада ў цэнтры).

У геральдычных сiмвалаў кожнай тэрытарыяльнай адзiнкi — свае гiстарычныя каранi. Скажам, чаму ў аснову сучаснага герба гарадскога пасёлка Вялiкая Бераставiца i Бераставiцкага раёна ўзялi вавёрку чырвонага колеру з залатой дваранскай каронай над ёй? Падставай для гэтага сталi выяўленыя ў Нацыянальным гiстарычным архiве Беларусi ў Гродне дакументы аб дараваннi жыхарам Бераставiцы 2 жнiўня 1754 года магдэбургскага права i герба. Дык вось, вышэйзгаданыя элементы (вавёрка i шляхецкая карона) упрыгожвалi герб на тагачаснай гарадской пячатцы.

Герб горада Шчучына ўяўляе сабой барочны шчыт з залатой каронай у блакiтным полi, а пад ёй — сярэбраная манаграма Сцыпiёнаў: «I» i «S». Iгнацiй Сцыпiён быў адным з уладальнiкаў мястэчка i ў 1761 годзе атрымаў каралеўскi прывiлей на магдэбургскае права — гарадское самакiраванне i гандаль. Своеасаблiва выглядае герб горада Масты. У верхнiм чырвоным полi варажскага шчыта — залаты мост, у нiжнiм блакiтным — плыт з шасцi бярвёнаў сярэбранага колеру. Не пераблытаеш з iншымi i герб горада Ашмяны. Гэта французскi шчыт, дзе ў правым чырвоным полi — рука, якая трымае залатыя вагi, у левым блакiтным — залаты шчыт, а ў нiжнiм сярэбраным — цяля чырвонага колеру як элемент родавага гербу Панятоўскiх.

А вось пры стварэннi герба гарадскога пасёлка Воранава i Воранаўскага раёна выкарыстаны элементы родавых гербаў Гаштольдаў i Сцыпiёнаў, якiя ў мiнулым доўгi час уладарылi на гэтых землях. Сучасны герб мае форму iспанскага шчыта. У верхнiм блакiтным полi — залаты леў з залатой каронай, што трымае ў лапах сярэбраную лiтару «W», у нiжнiм чырвоным адлюстраваны герб «Сцыпiён» — чатыры перакрыжаваныя бэлькi блакiтнага колеру.

Паводле iнфармацыi загадчыка аддзела па архiвах i справаводству Гродзенскага аблвыканкама, члена Тапанiмiчнай камiсii пры Савеце Мiнiстраў Беларусi Яўгена Жабруна, цяпер iдзе праца па заснаванню гербаў i сцягаў Гродзенскай вобласцi i горада Свiслач.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкi нададзены афiцыйны статус геральдычным сiмвалам шэрагу тэрытарыяльных адзiнак Гродзенскай в
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика