Каб не патлусцелi?
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
СІТУАЦЫЯ Сотнi дзяцей праводзяць зараз свае канiкулы ў аздараўленчых лагерах Гомельшчыны. Купаюцца, загараюць на сонцы, ганяюць футбольныя мячы, спаборнiчаюць у розных конкурсах. Адным словам, усё добра. Калi б не «маленькiя» непрыемнасцi ў некаторых падобных установах. Такiя, напрыклад, як харчаванне ў лагеры «Юны хiмiк» адкрытага акцыянернага таварыства «Гомельскi хiмiчны завод». Там, мяркуючы па праверках спецыялiстаў камiтэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласцi, «клапоцяцца» аб тым, каб дзятва не патлусцела. Таму час ад часу адпускаюць падлеткам абеды, у якiх норма выхаду страў складае 57,5 працэнта. Затое на кухнi выяўлены лiшкi прадуктаў на 22,8 тысячы рублёў. Дык гэта за час толькi адной праверкi, а калi б зазiрнуць глыбей?Да таго ж яшчэ такая «закавыка». Праверылi ў лабараторыi чатыры вiды страў на каларыйнасць i аказалася, што ў трох з iх яна занiжана на 29,5 працэнта. Не тлусцейце, маўляў, дзецi. Тое ж самае амаль i ў лагеры «Крышталь» РАУП «Гомельскае ВА «Крышталь». I тут недаважваюць прадуктаў харчавання на 15 працэнтаў ад нормы выхаду. I тут лiшкi прадуктаў на кухнi. Непарадак, адным словам. За гэта сем чалавек прыцягнуты да дысцыплiнарнай адказнасцi, а «наватары» з кухнi аштрафаваны на 124 тысячы рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сотнi дзяцей праводзяць зараз свае канiкулы ў аздараўленчых лагерах Гомельшчыны. Купаюцца, загараюць на сонцы, ганяюць футбольныя мячы, спаборнiчаюць
|
|