21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Прыдарожны камфорт

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Iнга МIНДАЛЁВА

Калi вам даводзiлася пераадольваць вялiкiя адлегласцi на аўто цi ў аўтобусе, вы разумееце, якое значэнне маюць прыдарожныя пункты сэрвiсу. Там можна заправiцца (транспарт — палiвам на АЗС, вадзiцеля i пасажыраў — гарачым абедам у кафэ), прыдбаць у магазiне неабходныя падчас вандроўкi дробязi, адпачыць у гасцiнiцы, прыняць душ.

Што ўяўляюць сабой айчынныя пункты прыдарожнага сэрвiсу ўвогуле i якую якасць паслуг яны забяспечваюць? Для адказаў на гэтыя пытаннi журналiсты разам з прадстаўнiкамi дарожных службаў накiравалiся ў рэйд. Аб’ектам даследавання быў абраны ўчастак трасы М-1/Е-30, больш вядомай пад «мянушкай» маскоўская цi брэсцкая. Насамрэч, М-1/Е-30 уваходзiць у склад трансеўрапейскага транспартнага калiдора № 2 i «прабягае» праз Беларусь ад гранiцы з Польшчай да гранiцы з Расiяй.

Працягласць яе — 610 кiламетраў. Траса адносiцца да дарог першай катэгорыi i пакуль што з’яўляецца адзiнай платнай на тэрыторыi краiны. За суткi па ёй праязджае больш як 6 тысяч аўтамабiляў. Якi ж сэрвiс чакае вадзiцеля на беларускай трасе мiжнароднага ўзору?

Першым пунктам прыпынку стала адна з сеткi прыватных АЗС «VESTA», размешчаная на 308-м кiламетры дарогi. Акрамя непасрэдна запраўкi тут знаходзiцца невялiчкi магазiн i кафетэрый. Праўда, меню апошняга даволi сцiплае: на месцы можна заказаць гарачыя пельменi па-хатняму (за 2700 рублёў), каўбаскi па-хатняму (за 4000 рублёў), чай, каву, бутэрброды, шампанскае (бутэлька 14 тысяч). Затое ў магазiнчыку асартымент куды больш разнастайны. Тут прапануюцца шакаладкi, пячэнне некалькiх вiдаў, сокi, ёгурты, пiва, вiно i моцныя алкагольныя напоi, каўбаса, чыпсы, сродкi асабiстай гiгiены, мыла. «Выбар у нас не самы багаты, — прызнаецца прадавец, — аднак ёсць усё, што можа спатрэбiцца ў дарозе. Мы напрамую залежым ад колькасцi праязджаючых, таму лiшнiх прадуктаў не бяром, каб паспець прадаць усё да заканчэння тэрмiну рэалiзацыi». Амаль палову гандлёвай залы займаюць бутэлькi з тэхнiчным маслам i рознымi змазкамi для аўтамабiля, якiя карыстаюцца стабiльным высокiм попытам. Што i не дзiўна. Затое здзiвiў iнтэр’ер, вытрыманы ў еўрастылi, i пануючая ў магазiнчыку чысцiня.

Другiм пунктам нашага спынення стала аўтазаправачная станцыя канцэрна «Белнафтахiм» на 287-м кiламетры дарогi, пры якой таксама працуе магазiнчык. Тут жа можна выпiць кавы цi чаю. Праўда, нi пельменяў, нi супчыкаў тут не гатуюць (можна набыць паўфабрыкаты ў дарогу).

— З-за таго, што мы месцiмся на трасе мiжнароднага ўзору, у прыватных пунктах сэрвiсу цэны на тавары значна вышэйшыя, чым у нас, — падзялiлася з журналiстамi загадчыца станцыi. — А ў нашым магазiне гандлёвая нацэнка ўсяго 30 працэнтаў.

Яго асартымент сапраўды ўразiў. У першую чаргу багаццем «стратэгiчных» прадуктаў: гарэлкi i мясных вырабаў. Першых налiчылi аж 15 вiдаў, плюс некалькi разнавiднасцяў каньякоў, вiн, пiва (у тым лiку i айчыннага), безалкагольных газiраваных напояў. У продажы аказалася не менш за 14 вiдаў каўбас (не ўлiчваючы сасiсак, паляндвiцы, мясных паўфабрыкатаў). Усе азначаныя прысмакi, як i малочная прадукцыя, якая таксама ёсць у наяўнасцi на палiцах, — вытворчасцi агракамбiната «Сноў». «Да нас спецыяльна заязджаюць нават з Мiнска менавiта за «Сноўскiмi» прадуктамi, — патлумачыла прадавец. — Асаблiва папулярная паляндвiца. А завоз у нас два разы на тыдзень (па аўторках i пятнiцах)». З нехарчовых тавараў у магазiнчыку ёсць сродкi асабiстай гiгiены, прылады для галення, вёдры, вазоны для кветак i iнш. Усюды чысцiня i парадак.

— Хацелася б, каб наплыў клiентаў быў большы, — прызналася загадчыца аўтазапраўкi. — Апошнiм часам iх колькасць скарацiлася. Магчыма, гэта абумоўлена ростам чысла канкурэнтаў на трасе. Увогуле, канкурэнцыя за апошнiя некалькi гадоў сур’ёзна ўзмацнiлася.

Трэцiм у маршруце журналiсцкага рэйду быў вызначаны прыватны пункт сэрвiсу «Гном-сэрвiс» на 298-м кiламетры трасы. Тут ёсць магазiн, рэстаранчык, душ. Тое, што пункт карыстаецца папулярнасцю ў вадзiцеляў, даказваць было не трэба: пры нас на запраўцы знаходзiлася багата легкавога транспарту i некалькi грузавых фур. Iх вадзiцелi-дальнабойшчыкi (выхадцы з постсавецкай прасторы, а зараз грамадзяне Галандыi) у размове з журналiстамi высока ацанiлi якасць мясцовай кухнi i прызналiся, што ўвогуле на беларускiм адрэзку «транспартнага калiдора» яны спыняюцца вельмi рэдка. Спяшаюцца зэканомiць час на якасных беларускiх дарогах, каб потым быў запас цягнуцца па разбiтай расiйскай трасе. Тым не менш, у «Гном-сэрвiсе» яны абавязкова робяць прыпынак — любяць парадаваць сябе смачным гарачым абедам i фiрменнымi кандытарскiмi вырабамi.

У памяшканнi рэстарана на пачэсным месцы вiсяць дыпломы прызёра конкурсу «Лепшы прадпрымальнiк года», атрыманыя гаспадаром, ганаровы дыплом другой ступенi «Лепшы рэстаран-кафэ», а таксама дыплом прызёра рэспублiканскага мiнi-конкурсу кулiнарнага мастацтва i сэрвiсу «За вытанчанасць i арыгiнальнасць у прыгатаваннi кандытарскiх вырабаў». «Многiя вадзiцелi набываюць нашы пiрожныя лiтаральна пакетамi, — гаворыць адмiнiстратар, — вельмi любяць наша фiрменнае «Рафаэла». У рэстаране можна заказаць паўнацэнны i смачны абед цi вячэру (першае, другое, салаты, дэсерт). Асаблiвай папулярнасцю карыстаюцца рыба па-манастырску, фаршыраваная курыная галёнка. Увогуле, усе стравы, якiя мы прапануем, дапрацаваны з прыўнясеннем фiрменных асаблiвасцяў нашага повара».

Адмiнiстратар падкрэслiла, што на адсутнасць наведвальнiкаў яны не скардзяцца: «Нашы клiенты засталiся з намi, хоць канкурэнтаў на трасе стала больш i ўсе яны iмкнуцца быць на нас падобнымi».



Сёння на аўтамабiльных дарогах Беларусi дзейнiчае больш як 1120 платных аб’ектаў прыдарожнага сэрвiсу, у тым лiку 350 АЗС, 508 пунктаў харчавання, 95 пунктаў пастою (гасцiнiц, матэляў, кемпiнгаў), 105 СТА, 63 стаянкi з аховай. Паводле слоў галоўнага спецыялiста Дэпар- тамента «Белаўтадар» Аляксея Аўраменкi, у колькасным вымярэннi забяспечанасць аб’ектамi прыдарожнага сэрвiсу па асноўных аўтадарогах (М-1/Е-30, М-8, М-5/М-7), якiя злучаюць Беларусь з iншымi дзяржавамi, дастаткова высокая. У адпаведнасцi з еўрапейскiмi патрабаваннямi забяспечанасць АЗС складае 76 працэнтаў, пунктамi пастою — 94, пунктамi харчавання — 92, СТА — 66, пляцоўкамi адпачынку — 95 працэнтаў. Аднак, падкрэслiў Аляксей Мiкалаевiч, на многiх пунктах прыдарожнага сэрвiсу адсутнiчаюць добраўпарадкаваныя туалеты, а там, дзе яны ёсць, — замкнёны на ключ i не даступны для карыстальнiкаў дарог.

Найбольш забяспечанай аб’ектамi прыдарожнага сэрвiсу з’яўляецца аўтамабiльная дарога М-1/Е-30. Тут у межах кантралюемай зоны размяшчаецца 187 платных аб’ектаў прыдарожнага сэрвiсу (39 АЗС, 64 пункты харчавання, 8 гасцiнiц i матэляў, 12 СТА, 26 стаянак з аховай). «Колькасная забяспечанасць высокая, — адзначыў Аляксей Аўраменка, — аднак для прадастаўлення больш камфортных умоў карыстальнiкам дарогi неабходна прадугледзець развiццё iснуючых аб’ектаў, ператвараць iх у комплексы прыдарожнага сэрвiсу з абавязковым прадастаўленнем шырокага спектра паслуг (АЗС, СТА, стаянкi, матэля, пункта харчавання). Такiя комплексы абавязкова павiнны мець добраўпарадкаваныя бытавыя памяшканнi (душ, санвузел), сродкi сувязi».

Усё гэта знайшло адлюстраванне ў Плане развiцця аб’ектаў прыдарожнага сэрвiсу на асноўных аўтамабiльных дарогах Рэспублiкi Беларусь на 2006—2007 гады, распрацаваным Мiнiстэрствам транспарту i камунiкацый. У адпаведнасцi з iм прадугледжваецца будаўнiцтва i рэканструкцыя 54 аб’ектаў (АЗС, кафэ, пляцовак адпачынку), а таксама робiцца ўпор на павышэнне якасцi аказваемых паслуг. Развiццю прыдарожнага сэрвiсу надаецца шмат увагi i ў Праграме «Дарогi Беларусi» на 2006—2015 гады, рэалiзацыя якой дазволiць стварыць спрыяльныя ўмовы для развiцця ўнутранага i ўязнога турызму, павысiць аб’ём платных паслуг, аказваемых насельнiцтву, аб’ектамi прыдарожнага сэрвiсу, а таксама прывесцi колькасць гэтых аб’ектаў да адпаведнасцi з iснуючымi санiтарнымi нормамi i правiламi.

Асноўнай прычынай немагчымасцi больш высокiх тэмпаў развiцця аб’ектаў прыдарожнага сэрвiсу Аляксей Мiкалаевiч назваў нiзкую рэнтабельнасць гэтага бiзнэсу. Тэрмiн акупнасцi iнвестыцый у аб’ект прыдарожнага сэрвiсу ў сувязi з невысокай iнтэнсiўнасцю руху значна вышэй тэрмiну акупнасцi аналагiчнага аб’екта, размешчанага ў населеным пункце. Акрамя таго, пабудаваць сучасны буйны комплекс, улiчваючы значныя капiталаўкладаннi, можа абмежаваная колькасць iнвестараў, напрыклад, канцэрн «Белнафтахiм».

У якасцi стымулаў для развiцця аб’ектаў прыдарожнага сэрвiсу Аўраменка прапанаваў даручыць аблвыканкамам спрасцiць працэдуру афармлення адводу зямель i ўзгаднення будаўнiцтва аб’ектаў, а таксама прадаставiць доўгатэрмiновыя падатковыя льготы для суб’ектаў гаспадарання, якiя будуюць новыя аб’екты прыдарожнага сэрвiсу, i забяспечыць павелiчэнне вiдаў платных паслуг на АЗС i асартыменту тавараў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калi вам даводзiлася пераадольваць вялiкiя адлегласцi на аўто цi ў аўтобусе, вы разумееце, якое значэнне маюць прыдарожныя пункты сэрвiсу
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика