Школа i здароўе — дзе кампрамiс?Сумесны праект Здароўе — як чалавечы i сацыяльны капiтал — становiцца ўсё больш запатрабаваным i модным. Адносiны да свайго здароўя можна разглядаць, як адну з формаў праяўлення сацыяльнай актыўнасцi чалавека ў грамадстве. Чалавек павінен адмовiцца ад дрэнных звычак, шмат увагi надаваць свайму здароўю i канешне ж, мець магчымасць займацца спортам, наведваць стадыёны, манежы, спартыўныя секцыi. Асаблiва гэта важна для дзяцей i моладзi. Абмеркаванню тэмы прапаганды здаровага ладу жыцця ў маладзёжным асяроддзi была прысвечана чарговая «прамая лiнiя» Беларускага радыё, у правядзеннi якой сваiм калегам традыцыйна дапамагалi журналiсты «Звязды». Гасцямi студыi выступiлi начальнiк упраўлення сацыяльнай i выхаваўчай работы Мiнiстэрства адукацыi Георгiй БУТРЫМ i сакратар ЦК БРСМ Аляксандр ДАЛЖЭЎСКI.— Па якiх накiрунках Мiнiстэрствам адукацыi праводзiцца работа па фармiраванню пазiтыўных адносiнаў да свайго здароўя ў моладзi? Г.Б.: — Галоўная задача органаў адукацыi — з самага дзяцiнства разам з сям’ёй, з грамадскасцю падвесцi дзiця да ўсведамлення, што здароўе — гэта каштоўнасць, i трэба самому праяўляць больш клопату пра яго. — У чым, на вашу думку, асаблiвасцi беларускага вопыту па прапагандзе здаровага ладу жыцця? Г.Б.: — Зараз усе гавораць, што ў арганiзацыi вучэбна-выхаваўчай работы няма тэхналогiй, якiя дазвалялi б захаваць здароўе вучня. Праблема тут ёсць. Для яе вырашэння мы iмкнёмся разгрузiць вучэбны план, зрабiць школьныя памяшканнi i мэблю больш камфортнымi i зручнымi, аптымiзаваць рэжым навучання. Лiтаральна ў гэтым годзе зацверджаны новыя нормы харчавання для навучэнцаў агульнаадукацыйных школ, прафтэхвучылiшчаў i спецшкол. Рыхтуецца пастанова Савета Мiнiстраў па зацвярджэнню новых грашовых нормаў, якiя забяспечаць палепшаныя натуральныя нормы харчавання вучняў. Безумоўна, цяжка пераацанiць тут i ролю фiзiчнай культуры. — Цi iснуе ў цяперашняй моладзi мода на здароўе? Г.Б.: — Гэта паняцце апошнiм часам стала актыўна мусiравацца i — недарэмна. Прынамсi, па iнiцыятыве Мiнiстэрства iнфармацыi былi праведзены выставы «Мода на здароўе», актыўнымi ўдзельнiкамi якiх выступала i наша мiнiстэрства. Задача выстаў: зрабiць здаровы лад жыцця ўнутранай патрэбай кожнага чалавека. Што датычыцца школьных дысцыплiн, iдэю захавання i ўмацавання здароўя павiнны «праводзiць» усе прадметы — не толькi хiмiка-бiялагiчнага цыкла, але i сацыяльна-гуманiтарнага. Кожны настаўнiк павiнен быць i дарадцай i прыкладам для вучняў. Зараз мы перайшлi на пяцiдзёнку i вызвалiлi шосты дзень — для развiцця здольнасцяў дзiця i ў першую чаргу — для фiзiчна-спартыўнай актыўнасцi. Адзiн настаўнiк фiзкультуры арганiзаваць усю работу ў школе, нават калi прыйдзе 50—70 працэнтаў дзяцей, не можа. Яму патрэбна дапамога калег-настаўнiкаў, iнакш гэта будзе проста прафанацыя. На жаль, дзе-нiдзе пакуль так i адбываецца, але з кожным годам правядзенне шостага дня паступова напаўняецца гэтым (аздараўленчым) зместам. А.Д.: — Прыемна, што сярод моладзi краiны з года ў год павялiчваецца колькасць тых, хто вядзе здаровы лад жыцця. Праўда, пакуль яшчэ 14 працэнтаў маладых людзей ва ўзросце да 29 гадоў не займаюцца спортам. Галоўная задача БРСМ у гэтым накiрунку мне бачыцца ў правядзеннi прапаганды здаровага ладу жыцця так, каб гэта не ўспрымалася як насаджэнне, а стала ўнутранай патрэбай кожнага. Актывiсты нашага саюза ўласным прыкладам агiтуюць за здаровы лад жыцця. — Статыстыка сведчыць, што ў кожнага чацвёртага школьнiка ёсць цэлы букет захворванняў. Многiя выпускнiкi маюць медыцынскiя абмежаваннi пры выбары спецыяльнасцi... Г.Б.: — Не заўсёды бацькi i самi школьнiкi выступаюць тут нашымi саюзнiкамi. Не ўсе ўсведамляюць, што здароўе куды больш важна, чым адзнакi. Гадоў 5 таму мы адышлi ў сваiх праграмах i ў арганiзацыi вучэбнага працэсу ад нарматыўнага падыходу, калi нагрузкi давалiся без папярэдняй дыягностыкi стану здароўя вучня. Такiя ўрокi часта прыносiлi больш шкоды, чым карысцi. Зараз мы строга адсочваем аздараўленчы эфект. Многiя перадавыя настаўнiкi фiзкультуры, такiя, як Варанцоў з СШ № 10 Слуцка, ужо сёння спачатку дыягнастуюць здароўе сваiх вучняў з дапамогай камп’ютара, у адпаведнасцi з чым потым дазiруюць нагрузкi. Такiя ўрокi фiзкультуры прыносяць каласальную карысць. У пачатковай школе ўжо ўведзены новы прадмет «Фiзiчная культура i здароўе». Сёлета ўпершыню ў гiсторыi беларускай школы выпускнiкам мы далi магчымасць здаваць па выбару экзамен па фiзкультуры. I больш за 3 тысячы вучняў паспяхова яго вытрымалi. Зараз мы працуем над падручнiкамi па фiзкультуры для розных класаў. Яны будуць не зусiм звычайнымi, нестэрэатыпнымi. — Для заняткаў фiзкультурай неабходна памяшканне i iнвентар, наколькi ў гэтым сэнсе школы падрыхтаваны да новага навучальнага года? Г.Б.: — Ужо завяршылася чарговая рэйд-праверка, праводзiмая нашым мiнiстэрствам сумесна з Мiнiстэрствам спорту i турызму, якая паказала, што ў цэлым спартыўная база (стадыёны, пляцоўкi, залы) гатовая. Аднак выявiлася i «застарэлая хвароба» — недахоп сучаснага спартыўнага iнвентару, абсталявання. Ёсць патрэба i ў кампетэнтных высокаквалiфiкаваных выкладчыках фiзкультуры. — Як павiнна выкладацца фiзкультура? — Сёлета з 10 ВНУ выпусцiлася 960 настаўнiкаў фiзкультуры i спорту. Мы клапоцiмся пра тое, каб яны былi «заматываваны» на творчую працу: змаглi падвесцi вучня да ўсведамлення неабходнасцi весцi здаровы лад жыцця не толькi на ўроку, але i дома, з сям’ёй. — Якiя акцыi, маштабныя мерапрыемствы праводзяцца з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця? А.Д.: — БРСМ сумесна з рознымi арганiзацыямi, мiнiстэрствамi i ведамствамi прымае самы актыўны ўдзел у рэалiзацыi рэспублiканскай праграмы «Моладзь Беларусi» на 2006—2010 гг. Узгадаю спаборнiцтвы па хакею на прызы кiраўнiка дзяржавы, зараз праходзяць спаборнiцтвы па футболу (штогод у iх бяруць удзел да 25 тысяч юнакоў), фiнал адбудзецца ў вераснi ў Магiлёве. Часта праводзяцца спартакiяды сярод дапрызыўнай моладзi па розных вiдах спорту. Пры камiтэтах БРСМ створана 85 спартыўных клубаў, якiя займаюцца i пытаннямi турызму. Вялiзную шкоду здароўю наносяць курэнне, алкагалiзм, наркаманiя. Ва ўзросце 20—29 гадоў 44 працэнты маладых людзей Беларусi сябруюць з цыгарэтай, а гэта накладае адбiтак на здароўе ўсёй нацыi. Важным у гэтым накiрунку з’яўляецца правядзенне прапагандысцкiх акцый, выпуск лiтаратуры, аўдыё-, вiдэаролiкаў, каб растлумачыць хлопцам i дзяўчатам, якую шкоду яны наносяць свайму здароўю. — Колькi сёння ў Беларусi працуе дзiцячых i юнацкiх спартыўных школ? Г.Б.: — Больш як 400, у iх займаецца каля 200 тысяч дзяцей i юнакоў. Многiя iх выхаванцы праслаўляюць нашу краiну, у прыватнасцi Iван Цiхан, Юлiя Несцярэнка i iнш. Мы выступаем за тое, каб туды прыходзiла больш дзяцей, бо нават тры ўрокi фiзкультуры на тыдзень не вырашаць праблему захавання здароўя школьнiкаў. Неабходна займацца ў гуртках, секцыях. А.Д.: — У краiне створаны ўсе ўмовы для заняткаў спортам, было б жаданне. Дзяжурыла на «прамой лiнii» Iнга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здароўе — як чалавечы i сацыяльны капiтал — становiцца ўсё больш запатрабаваным i модным. Адносiны да свайго здароўя можна разглядаць, як адну з форма |
|