БДУIР: вынiкамi паступлення — задаволеныУзровень Па завяршэннi чарговай прыёмнай кампанii студэнтамi Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта iнфарматыкi i радыёэлектронiкi сталi амаль 3 тысячы маладых людзей. З iх 924 чалавекi залiчаны на першы курс бюджэтнай формы навучання, 985 — на першы курс платнай формы, 505 новаспечаных студэнтаў трапiлi на завочнае аддзяленне (185 — на бюджэт i 320 — на платнае). Адразу на трэцi курс (па скарочанай форме навучання) былi прыняты 550 выпускнiкоў профiльных ССНУ (у тым лiку 50 на бюджэт), з якiмi унiверсiтэт заключыў адпаведныя дагаворы на падрыхтоўку спецыялiстаў. Яшчэ 57 чалавек будуць вучыцца ва унiверсiтэце дыстанцыйна. Падрабязней вынiкамi прыёмнай кампанii з карэспандэнтам «Звязды» падзялiўся рэктар БДУIР Мiхаiл БАТУРА.— Мiхаiл Паўлавiч, якi сёлета быў конкурс у цэлым па унiверсiтэту i па асобных спецыяльнасцях? — Сярэднеунiверсiтэцкi конкурс на бюджэт склаў 2 чалавекi на месца, аднак адразу падкрэслю, што да нас прыходзяць у асноўным абiтурыенты з вельмi моцным патэнцыялам, з высокiм сярэднiм балам атэстата i сертыфiкатаў. Напрыклад, самы нiзкi бал, з якiм абiтурыент сёлета быў залiчаны на першы курс бюджэтнай формы навучання, — 246. Астатнiя бюджэтнiкi мелi вышэйшыя паказчыкi. На некаторыя асаблiва папулярныя i запатрабаваныя спецыяльнасцi неабходна было набраць 305—320 прахадных балаў (гэта «праграмнае забеспячэнне iнфармацыйных тэхналогiй», «iнфарматыка», «вылiчальныя машыны, сiстэмы i сеткi», «эканомiка i арганiзацыя вытворчасцi»). Карысталася попытам i новая спецыяльнасць, якую мы ўвялi толькi ў гэтым годзе, — «сiстэмы размеркавання мультымедыйнай iнфармацыi». Набор прайшоў паспяхова, конкурс на яе склаў 2,4 чалавека на месца. — Якiя спецыяльнасцi сёлета былi ў абiтурыентаў асаблiва папулярнымi? — Назаву толькi некаторыя: «праграмнае забеспячэнне iнфармацыйных тэхналогiй», «вылiчальныя машыны, сiстэмы i сеткi», «iнфарматыка», «аўтаматызаваная сiстэма апрацоўкi iнфармацыi», «штучны iнтэлект», «тэхнiчныя асновы бяспекi», «шматканальныя сiстэмы тэлекамунiкацый» i iнш. Прынамсi, усе яны карыстаюцца стабiльным попытам не адзiн год. — У гэтым годзе выпускнiкi школ мелi ўсяго адну спробу здачы тэсцiравання, як, наш ваш погляд, яны справiлiся? — Па вынiках тэсцiравання стала бачна, што асноўная маса тых, хто здаваў фiзiку цi матэматыку, набралi ўсяго 30—50 балаў са 100 магчымых. Рэспублiканскi iнстытут кантролю ведаў наўмысна ўскладнiў заданнi тэстаў, каб потым было лягчэй правесцi адбор. Абiтурыенты нашага унiверсiтэта па гэтых профiльных для БДУIР прадметах атрымалi 70—90 балаў. Што датычыцца сёлетняй сiстэмы паступлення ў цэлым, яна, лiчу, апраўдала сябе. Аднак, яе неабходна ўдасканальваць. У наступным годзе можна крыху спрасцiць заданнi тэстаў. Гэта псiхалагiчна падбадзёрыць абiтурыентаў i адначасова дазволiць больш аб’ектыўна адлюстраваць iх назапашаны за гады вучобы ў школе багаж ведаў. Акрамя таго, я прапанаваў бы аднавiць платнае тэсцiраванне або ўвесцi невялiкую плату за бюджэтнае. Патлумачу, чаму. Увогуле, падрыхтоўка i правядзенне тэсцiравання — гэта сур’ёзная метадычная i арганiзацыйная работа, дзе задзейнiчаны сотнi людзей. Рыхтуюцца матэрыялы тэстаў, аўдыторыi. А выпускнiк, якi запiсаўся на тэсцiраванне, — не прыходзiць. Калi б за тэсцiраванне ён заплацiў хоць бы тысяч 10—15, напэўна, прыйшоў бы. — Раскажыце, калi ласка, аб асаблiвасцях вучэбнага працэсу ў БДУIР. — Спецыфiка вучэбных планаў нашага унiверсiтэта ў тым, што яны сур’ёзна насычаны лабараторнымi i курсавымi работамi, вымушаюць студэнтаў сiстэматычна займацца вучобай. — «Ад сесii да сесii жывуць студэнты весела» — гэта не пра вашых выхаванцаў? — Не. У нас ад сесii да сесii студэнт уцягнуты ў вучэбную працу, iнакш мы з iм развiтваемся. У мiнулым годзе пасля першай зiмовай сесii за непаспяховасць было адлiчана 68 студэнтаў-платнiкаў дзённай формы навучання (з 800), пры тым што з першага курса бюджэту адлiчэнняў не было. Справа ў тым, што элiтныя, моцныя студэнты з высокiм прахадным балам, якiя паступiлi на бюджэт, маюць пэўны запас «трываласцi» ў параўнаннi з платнiкамi. Апошнiм даводзiцца больш працаваць, асаблiва напачатку, каб дасягнуць патрэбнага ўзроўню. Мы такую магчымасць iм даём, аднак карыстаюцца ёй не ўсе. — Калi студэнт не спраўляецца з вучэбным планам, акрамя адлiчэння ў яго ёсць нейкiя iншыя варыянты? — Мы можам перавесцi яго «гарызантальна», на iншую спецыяльнасць, дзе вучэбны план пабудаваны прасцей. Заўсёды прапаноўваем паспрабаваць дыстанцыйнае навучанне, для часткi студэнтаў гэта становiцца выйсцем. — У гэтым годзе вы павялiчылi прыём на платную форму навучання... — Так, гэта была вымушаная мера: столькi было просьбаў, столькi слёз тых, хто не прайшоў на бюджэт, але хацеў вучыцца ў нас. Першапачаткова планавалася прыняць 720 чалавек. З дазволу Мiнiстэрства адукацыi лiчбу павялiчылi на 260 i ў вынiку залiчылi на першы курс 985 студэнтаў, якiя будуць вучыцца платна. Усяго ж заяў паступiла звыш тысячы. — Паводле апошнiх даных, навучанне ў БДУIР каштавала ад 2,2 мiльёна да 2,5 мiльёна рублёў у год у залежнасцi ад спецыяльнасцi. Цi будуць у блiжэйшы час змяняцца расцэнкi? — Гэта залежыць ад таго, цi будзе змяняцца тарыфная стаўка першага разраду, да якой «прывязана» сума аплаты за навучанне. Павялiчыцца стаўка — павялiчыца i аплата. — У якiм стане матэрыяльна-тэхнiчная база унiверсiтэта? — Мы надаём сур’ёзную ўвагу гэтаму аспекту i на працягу вось ужо 5 гадоў выдаткоўваем на яе абнаўленне каля 400 тысяч долараў у год. Матэрыяльна-тэхнiчная база БДУIР адпавядае сучасным патрабаванням. У нас дзейнiчае электронная бiблiятэка (у iншых ВНУ краiны такой няма). Завяршаецца капiтальная рэканструкцыя стадыёна, праведзена цеплавая рэабiлiтацыя нашага iнтэрната. 1 верасня сваiх студэнтаў мы сустрэнем падрыхтаванымi. — Дзякуй за размову. Гутарыла Iнга МIНДАЛЁВА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па завяршэннi чарговай прыёмнай кампанii студэнтамi Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта iнфарматыкi i радыёэлектронiкi сталi амаль 3 тысячы маладых
|
|