Работу шукаем ужо сёння
Дзмiтрый АЛЬФЕР
Гарадская акцыя «Знайдзi работу сёння!» пачнецца 3 верасня а 17-й гадзiне ў сталiчным парку iмя Горкага. Мэта мерапрыемства — праiнфармаваць моладзь аб усiх пытаннях працаўладкавання, а дакладней — аб спосабах пошуку месца працы: курсах павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi, дзейнасцi дзяржаўных сацыяльных органаў, якiя дапамагаюць знайсцi працу.
Арганiзатары, а гэта Мiнскi гарвыканкам, гарадскi цэнтр занятасцi насельнiцтва i газета «Работа сегодня», ставяць сабе мэту — дапамагчы моладзi, асаблiва нядаўнiм абiтурыентам, якiя не трапiлi ў гэтым годзе ў навучальныя ўстановы, знайсцi заробак. Падчас акцыi можна будзе бясплатна запоўнiць мiнi-рэзюмэ. Паводле слоў кiраўнiка праекта Юрыя Зыгмантовiча, моладзь зможа даведацца аб усiх аспектах дзейнасцi службаў занятасцi горада Мiнска, i задаць любое пытанне, якое датычыцца праблемы працаўладкавання. Як высветлiлася, некаторыя маладыя людзi ўвогуле не ведаюць самых простых рэчаў, якiя неабходна рабiць для таго, каб знайсцi працу. Напрыклад, не могуць правiльна запоўнiць рэзюмэ або нават не здагадваюцца, што можна звярнуцца ў цэнтр занятасцi па месцы жыхарства. Арганiзатары акцыi запоўняць «прабелы» ў ведах. — На сёння ў горадзе вельмi запатрабаваныя прафесii будаўнiка, фiнансiста, а таксама кiраўнiкi прадпрыемстваў вышэйшага звяна, так званыя ТОР-менеджары. Дарэчы, акцыя зарыентавана i на выпускнiкоў вышэйшых навучальных устаноў, якiя яшчэ не працаўладкавалiся, — кажа Юрый Зыгмантовiч. Першакурснiкам, пенсiянерам, часова непрацуючым арганiзацыi i прадпрыемствы таксама могуць прапанаваць працаўладкаванне па спецыяльнасцях, якiя не патрабуюць прафесiйнай квалiфiкацыi. Як знайсцi такую працу, i як скарыстацца дапамогай сацыяльных органаў занятасцi, патлумачаць спецыялiсты — у час акцыi будуць працаваць кансультацыйныя пункты Мiнскага гарадскога цэнтра занятасцi. Пошук месца працы — гэта заўсёды стрэс, i таму каб падбадзёрыць, узняць настрой удзельнiкаў акцыi, перад моладдзю выступяць музычныя гурты i выканаўцы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гарадская акцыя «Знайдзi работу сёння!» пачнецца 3 верасня а 17-й гадзiне ў сталiчным парку iмя Горкага |
|