«Няправiльныя» пешаходы гiнуць першымi
Святлана БАРЫСЕНКА
Большасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей адбываецца ў жнiўнi, у другой палове дня — з 13 да 19 гадзiн.
Паводле iнфармацыi Упраўлення Дзяржаўтаiнспекцыi МУС, палова здарэнняў адбываецца з дзецьмi-пешаходамi, калi прычынай аварыi становiцца пераход праезнай часткi ў непасрэднай блiзкасцi да транспарту ва неўстаноўленым месцы цi гульня на праезнай частцы. Прыкладна кожнае трэцяе ДТЗ адбываецца з удзелам дзяцей-пасажыраў. У такiх выпадках дзецi гiнуць, як правiла, з-за парушэнняў правiлаў бяспекi знаходжання ў аўтамабiлi, напрыклад, з-за знаходжання на небяспечным месцы, невыкарыстаннi сродкаў для ўтрымлiвання. Увогуле сёлета ўжо адбылося 3941 дарожна-транспартнае здарэнне, у якiх 715 чалавек загiнулi i 4339 атрымалi траўмы рознай ступенi цяжкасцi. Дзецi сталi ўдзельнiкамi 415 ДТЗ, у якiх 26 дзяцей загiнулi i 409 атрымалi траўмы i калецтвы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Большасць дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей адбываецца ў жнiўнi, у другой палове дня — з 13 да 19 гадзiн
|
|