Выпускнiкi бюджэтных аддзяленняў ВНУ Беларусi пачалі працаваць па размеркаванню
Юлiя ВАНIНА, БЕЛТА
Менавiта да 15 жнiўня маладыя спецыялiсты павiнны былi прыбыць на тыя прадпрыемствы, куды iх накiравалi пасля заканчэння навучальнай установы. Аб гэтым паведамiлi ва ўпраўленнi вышэйшай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi Мiнiстэрства адукацыi.
Сёлета першым працоўным месцам забяспечаны больш за 90 працэнтаў бюджэтнiкаў. Астатнiя выпускнiкi па розных прычынах атрымалi свабодны дыплом. У асноўным гэта льготныя катэгорыi грамадзян, напрыклад жанчыны, якiя знаходзяцца ў водпусках па догляду дзiцяцi, i юнакi, прызваныя на службу ва Узброеныя Сiлы Беларусi. Акрамя таго, адзначылi ў ведамстве, у гэтым годзе павялiчылася колькасць студэнтаў-платнiкаў, якiя падалi заяўкi на прадастаўленне першага працоўнага месца. Па меры магчымасцi кiраўнiкi навучальных устаноў дапамагаюць атрымаць месца працы i iм. Праблемы з працаўладкаваннем у асноўным узнiкаюць у тых, хто атрымаў гуманiтарныя цi педагагiчныя спецыяльнасцi, у эканамiстаў i юрыстаў. Каб пазбегнуць гэтага, на педагагiчных факультэтах, напрыклад, уводзяцца дадатковыя спецыялiзацыi, атрымаўшы якiя, маладыя людзi абавязкова знойдуць сабе прымяненне на рынку працы. А больш за ўсё запатрабаваны цяпер у Беларусi будаўнiкi, iнжынеры, спецыялiсты сельскай гаспадаркi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта да 15 жнiўня маладыя спецыялiсты павiнны былi прыбыць на тыя прадпрыемствы, куды iх накiравалi пасля заканчэння навучальнай установы |
|