Чаму ў Альгове давяраюць МТСМТС — аграгарадкам ЗАТ «Альгоўскае» — адна з лепшых сельскiх гаспадарак не толькi ў Вiцебскай вобласцi, але i ва ўсёй нашай краiне. У прыватнасцi, у мiнулым годзе гэта таварыства заваявала першае месца ў рэспублiканскiм спаборнiцтве па нарыхтоўцы травяных кармоў, другое месца ў Беларусi — па ўборцы ўраджаю збожжавых i зернебабовых культур. Летась «альгоўцы» сталi пераможцамi ў вобласцi па вытворчасцi збожжа (зараз ураджайнасць збожжавых — больш за 56 цэнтнераў з гектара). Менавiта таму на «Дажынкi» была запрошана цэлая каманда мясцовых перадавiкоў разам з кiраўнiком ЗАТ «Альгоўскае» — Дэмiко Надзiрашвiлi. Сяброў i знаёмых ён просiць называць сябе Цiмурам.Ён узначальвае гаспадарку, пачынаючы з 1994 года. I раней вельмi доўгi час працаваў тут — у пачатку 1970-га стаў галоўным ветэрынарным урачом. Дэмiко Шатаевiч узнагароджаны граматай Вярхоўнага Савета БССР, сярэбранымi медалямi Выставы дасягненняў народнай гаспадаркi, ордэнамi Дружбы народаў i Пашаны, юбiлейным медалём «60 гадоў Перамогi ў Вялiкай Айчыннай вайне». Дырэктар ганарыцца тым, што ў яго камандзе працуюць такiя спецыялiсты, як камбайнеры Сяргей Воранаў i Уладзiмiр Лазоўскi, памочнiкi камбайнераў Сяргей Iсмайлаў i Алег Лазоўскi, механiзатар Вiктар Арлоў, вадзiцель Сяргей Катовiч, якi летась стаў пераможцам па перавозцы збожжа сярод маладых вадзiцеляў у абласным спаборнiцтве. Добрай камандзе, члены якой напружана працуюць, безумоўна, неабходна надзейная сувязь. Каб заўсёды быць на сувязi, паважаны Цiмур i яго каманда карыстаюцца паслугамi буйнейшага па колькасцi абанентаў нацыянальнага сотавага аператара МТС. Вось што расказвае старшыня прафкама ЗАТ «Альгоўскае», намеснiк дырэктара па iдэалагiчнай рабоце Iрына Палякова: «Калi шчыра, раней мы карысталiся паслугамi iншага аператара. А калi ў Альгове паставiлi базавую станцыю МТС над механiзаваным дваром i дыспетчарскай, гэта значна палепшыла якасць сувязi не толькi ў Альгове, але i ў суседнiх вёсках. Больш за тое, зручныя карпаратыўныя тарыфы ад МТС для нашага вялiкага калектыву — вельмi добрая магчымасць не плацiць за надзейную сувязь вялiкiя грошы. У нашым таварыстве працуюць больш за 530 чалавек. Перыядычна запрашаем шмат людзей на сезонныя работы, напрыклад, на праполку, пераборку бульбы. У гэты час колькасць работнiкаў значна павялiчваецца i ўсе яны, зразумела, жадаюць падчас такой напружанай работы пастаянна быць на сувязi. А ўсяго ў Альгове жывуць прыкладна 1900 чалавек»... Канешне, каб каардынаваць дзейнасць далучаных гаспадарак, трэба мець магчымасць без праблем звязвацца з iмi. I спецыялiсты МТС, ведаючы аб перспектывах развiцця аграгарадкоў на Вiцебшчыне i па краiне ў цэлым, пастаянна пашыраюць радыёпакрыццё i павышаюць ёмiстасць сеткi МТС, каб i механiзатары ў палях, i аператары машыннага даення, i iншыя работнiкi маглi ў любы час быць на сувязi з начальствам i роднымi. Падчас камандзiроўкi ў вёску Альгова я наведаў сельскi Дом культуры. Яго дырэктар Галiна Хачапурыдзе i мастацкi кiраўнiк Святлана Язева расказалi аб калектывах, якiя тут займаюцца: дарослы тэатр гульнi i сямейны клуб, дзiцячая эстрадна-вакальная група. Мiж iншым, адзiн з былых аматараў цяпер працуе ў знакамiтых «Песнярах», пачыналi тут творчы шлях музыканты вядомай вiцебскай групы «Вакзал» i iншыя. Галiна Аляксееўна верыць у вялiкую творчую перспектыву 6-гадовага Iльюшы Барашэнкi, якi так шчыра спявае частушкi, народныя песнi. Зайшоў я i ў Альгоўскi ФАП. Тут аказваюць медыцынскую дапамогу жыхарам сямi населеных пунктаў. Прыём хворых вядуць фельчар, акушэр, урач-стаматолаг. Акрамя гэтага раз на тыдзень прымаюць спецыялiсты Вiцебскай раённай палiклiнiкi... Працуюць у аграгарадку Альгова i чатыры крамы, што, дарэчы, належаць гаспадарцы. Тут заўсёды прадаюць свежую гароднiну i мясныя прадукты ўласнай вытворчасцi. Ёсць у вёсцы i прадпрымальнiкi, што робяць драўляныя вырабы, нават ёсць пункт, дзе можна набыць заморскiя фрукты. Дзейнiчаюць i камбiнат бытавога абслугоўвання, аддзяленне сувязi. Ва ўтульнай школе з’явiўся новы камп’ютарны клас, у дзiцячым садку вельмi клапоцяцца аб самых юных жыхарах вёскi. За iмi будучыня роднага краю. I МТС ужо сёння разам з вяскоўцамi наблiжае будучыню канкрэтнымi справамi, каб у кожнай вёсцы ўсё было не горш, чым у буйных гарадах. У тым лiку i сотавая сувязь. Аўтар i вядучы рубрыкi Аляксандр ПУКШАНСКI. Вёска Альгова, Вiцебскi раён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ЗАТ «Альгоўскае» — адна з лепшых сельскiх гаспадарак не толькi ў Вiцебскай вобласцi, але i ва ўсёй нашай краiне
|
|