Памерла ад укусаў пчол
16 жнiўня ўвечары ў горадзе Мсцiславе знойдзены труп жанчыны без бачных прыкмет гвалтоўнай смерцi. Як выявiла расследаванне, прычынай смерцi сталi ўкусы пчол.
Пра гэта здарэнне паведамiлi ў прэс-службе Магiлёўскага абласнога УУС. Жыхарка Мсцiслава, 53-гадовая эканамiст прадпрыемства «Водаканал», трымала ў прыватным падворку пчальнiк. Тым вечарам разам з мужам яна выбiрала з вулляў мёд. Як дасведчаныя пчаляры муж i жонка працавалi ў спецыяльным адзеннi i ў сетках. Праз нейкi час жанчына пайшла з пчальнiка, зняла на ганку ахоўнае адзенне, i тут яе пакусалi пчолы. Яна крыкнула мужу, што ёй дрэнна ад укусаў i таму пойдзе ў хату прыняць лекi. Калi мужчына вярнуўся з пчальнiка, то знайшоў жонку мёртвай. Укусы пчол справакавалi рэакцыю, якую не вытрымаў арганiзм. Ул. iнф.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
16 жнiўня ўвечары ў горадзе Мсцiславе знойдзены труп жанчыны без бачных прыкмет гвалтоўнай смерцi. Як выявiла расследаванне, прычынай смерцi сталi ўку
|
|