На лiнейку — у новую школу
Яна СВЕТАВА
У вёсцы Бухавiчы Кобрынскага раёна лiтаральна за год вырас прыгожы стыльны будынак, якi, несумненна, стане ўпрыгажэннем будучага аграгарадка. А пачалi ўзводзiць новую школу яшчэ адзiнаццаць гадоў таму. Але з-за недахопу сродкаў будоўля была «замарожана». I вось прыйшла чарга i гэтага даўгабуда. З грашыма дапамог абласны бюджэт. Як паведамiў карэспандэнту «Звязды» начальнiк упраўлення адукацыi Кобрынскага райвыканкама Валянцiн Трубчык, 1 верасня 120 дзяцей з Бухавiч прыйдуць вучыцца ў новую школу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У вёсцы Бухавiчы Кобрынскага раёна лiтаральна за год вырас прыгожы стыльны будынак, якi, несумненна, стане ўпрыгажэннем будучага аграгарадка
|
|