Брытанцы абыдуцца без БушаХроніка апошніх падзей У адпаведнасцi з апытаннем грамадскай думкi ў Вялiкабрытанii, 80 працэнтаў жыхароў краiны лiчаць, што iх прэм’ер Тонi Блэр сам павiнен праводзiць антытэрарыстычную палiтыку, а не дзейнiчаць па ўказцы Злучаных Штатаў.Брытанцы ўпэўнены, што iх краiна, калi i павiнна з кiмсьцi супрацоўнiчаць у барацьбе з тэрорам, дык толькi з еўрапейскiмi партнёрамi, а не адмiнiстрацыяй Джорджа Буша. Не падзяляюць такi пункт гледжання толькi 14 працэнтаў апытаных. 53 працэнты грамадзян патрабуюць больш жорсткiх мераў у адносiнах да краiн, звязаных з экстрэмiстамi. Таксама брытанцы патрабуюць дазволiць палiцыi затрымлiваць без санкцыi суда падазраваных у тэрактах на тэрмiн да 90 дзён (зараз затрымлiваюць на 28 дзён). У ЭКВАДОРЫ ПРАЧНУЎСЯ ВУЛКАН У вынiку вывяржэння вулкана Тунгурауа ў Эквадоры пацярпелi 14 чалавек, яшчэ 60 мясцовых жыхароў лiчацца прапаўшымi без звестак. Вывяржэнне сiлай 4 балы па шкале Рыхтара пачалося 17 жнiўня, i з зоны бедства было эвакуiравана каля 1500 чалавек. Вывяржэнне знiшчыла тысячы гектараў сельскагаспадарчых плантацый. Каля 10 тысяч эквадорцаў засталiся без даху над галавой. САЛОДКI ПАТОП Цэлае поле з белага шакаладу ўбачылi ўчора ранiцай жыхары горада Берген у Нарвегii. Як высветлiлася, ноччу на мясцовай кандытарскай фабрыцы адбылася ўцечка 10 тон какава-алею, асноўнага з кампанентаў пры вытворчасцi шакаладу. Адмiнiстрацыя фабрыкi падлiчыла страты — каля 100 тысяч долараў. 15 ГАДОЎ У... ТУАЛЕЦЕ Адмiнiстрацыя невялiкага iспанскага гарадка высветлiла, што ў грамадскiм туалеце ў цэнтральным парку афiцыйна пражывае 66-гадовы Жазэ Торма. У пачатку 90-х гэты грамадзянiн страцiў работу i развёўся з жонкай. Адмiнiстрацыя часова прадаставiла яму для пражывання хол у туалеце парка, дзе яго абавязкамi былi прыбiранне памяшкання i нагляд за паркам. Хутка Жазэ асталяваўся там, перанёс з памойкi мэблю i электраплiту. Ён не патрабаваў перасялення, i хутка ўлады забылiся пра яго. За 15 гадоў наведвальнiкi прызвычаiлiся да яго, далi яму прозвiшча Пепе, часам прыносiлi тытунь i ежу. Адзiныя, з кiм сварыўся бомж — дзецi, якiя пастаянна пырскалi вадою ў яго сховiшча. Аднойчы бацькi гэтых дзяцей паскардзiлiся ў адмiнiстрацыю, тая сабралася выселiць Пепе, аднак на яго ахову ўстала гарадская моладзь. Зараз улады шукаюць туалетнаму чалавеку кватэру. ЗАЛАТЫЯ КАРОНКI — ХАТНЯМУ ЎЛЮБЁНЦУ У ЗША дантыст штата Iндыяна Дэвiд Сцiл зрабiў даволi арыгiнальны падарунак свайму кату Себасцьяну — каронкi з золата на пярэднiя клыкi. Гаспадар ката вельмi хваляваўся за свайго ўлюбёнца: маўляў, з цягам часу зубы яго могуць сцерцiся цi нават выпасцi, што «створыць шмат праблем жывёлiне». I, калi ката стрыглi пад наркозам, Дэвiд зрабiў яму злепак зубоў i заказаў залатыя каронкi ў ветэрынарнай лячэбнiцы. Зараз Себасцьян прызвычаiўся да «ўпрыгажэнняў» i мае даволi пагрозлiвы выгляд. А кот дантыста стаў ужо другой жывёлай Сцiла, якому ён паставiў залатыя каронкi — дагэтуль iх уладальнiкам з’яўляўся i тэр’ер урача.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У адпаведнасцi з апытаннем грамадскай думкi ў Вялiкабрытанii, 80 працэнтаў жыхароў краiны лiчаць, што iх прэм’ер Тонi Блэр сам павiнен праводзiць анты
|
|