21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Агульная дыспансерызацыя — ужо з наступнага года

25.08.2009 21:55 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вольга ШАЎКО

У наступным годзе ў рэспублiцы плануецца правесцi дыспансерызацыю ўсяго насельнiцтва. Як адзначаюць медыкi, многiя вельмi няўважлiва ставяцца да свайго здароўя i неактыўна ўключаюцца ў працэс яго захавання. А мiж iншым, ранняя дыягностыка захворванняў дапаможа пазбегнуць многiх непрыемнасцяў. Усеагульны медагляд накiраваны і на тое, каб своечасова выявiць схiльнасць чалавека да пэўных хвароб i прыняць своечасова меры.

У ходзе дыспансерызацыi вялiкая ўвага будзе ўдзелена прафiлактыцы захворванняў сардэчна-сасудзiстай сiстэмы. Менавiта яны, паводле слоў галоўнага тэрапеўта Мiнiстэрства аховы здароўя рэспублiкi Людмiлы Жылевiч, сёння з’яўляюцца асноўнай прычынай смяротнасцi i iнвалiднасцi сярод дарослага насельнiцтва.

У час дыспансерызацыi ўсiх даследуемых падзеляць на тры групы: ад 18 да 29 гадоў, з 29 да 40, ад 40 i старэй. Ва ўсiх групах пацыенты абавязкова здадуць аналiзы, iм будуць зроблены кардыяграма i флюараграфiя, праведзена абследаванне на ўтрыманне ўзроўню халестэрыну. Акрамя таго, грамадзяне пройдуць спецыяльныя тэсты, якiя паспяхова прxымяняюцца ў Еўропе. Яны дапамогуць высветлiць, якая ступень рызыкi развiцця хвароб у блiжэйшыя дзесяць гадоў. Да ўчастковага ўрача будуць накiраваны тыя пацыенты, у якiх знойдзена захворванне i якiм неабходны дадатковыя абследаваннi i лячэнне.

Аднак, падкрэслiвае Людмiла Жылевiч, i само насельнiцтва павiнна станоўча аднесцiся да медагляду i зразумець, што раз у год абавязкова трэба паклапацiцца аб сваiм здароўi i праверыцца.

На жаль, зараз многiя iдуць да ўрача, калi гром грымнуў. I да лячэбнiкаў трапляюць людзi, калi медыкi могуць iх толькi вывесцi з крызiснай сiтуацыi або дапамагчы ўтрымлiваць хранiчны працэс у стане ўстойлiвай рэмiсii, а не тады, калi спецыялiсты не дадуць развiцца захворванню.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У наступным годзе ў рэспублiцы плануецца правесцi дыспансерызацыю ўсяго насельнiцтва. Як адзначаюць медыкi, многiя вельмi няўважлiва ставяцца да свайг
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика