Прыйшоў пракурор на хлебнае поле...
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Ураджай-2006 Сродкi масавай iнфармацыi рэспублiкi, у тым лiку i наша газета, паведамлялi аб няшчасным выпадку на хлебным полi СВК «Аграпрыпяць» Жыткавiцкага раёна, калi памочнiк камбайнера спрабаваў у час работы камбайна выбiць нагой палку, якая трапiла ў шнэк жняяркi. У вынiку ён пазбавiўся часткi нагi i стаў iнвалiдам.Другi выпадак: у разгрузачным бункеры збожжасушыльнага комплексу СВК «Конкавiчы» Петрыкаўскага раёна 9 жнiўня быў выяўлены труп рабочага. Прычына яго смерцi ўстанаўлiваецца, як устанаўлiваецца i прычына выбуху вогнетушыцеля на мехдвары СВК «Зара» Веткаўскага раёна пры падрыхтоўцы зварачных работ, ад чаго быў траўмiраваны камбайнер. — Гэтых сумных фактаў, — гаворыць намеснiк пракурора Гомельскай вобласцi Вiктар Марозаў, — магло б i не быць, калi б у гаспадарках як след прытрымлiвалiся правiлаў аховы працы i тэхнiкi бяспекi, сачылi за парадкам на рабочых месцах. На жаль, у пагонi за тэмпамi ўборкi хлеба дзе-нiдзе проста не звяртаюць увагi на захаванне гэтых правiлаў. I за iншымi прыкладамi далёка хадзiць не трэба. Так, у фiлiяле «Марозавiч-Агра» ААТ «Гомельскi хiмiчны завод» працуе механiзатар В. Зэкаў. У сёлетнiм красавiку за «букет» парушэнняў ён быў пазбаўлены права кiраваць усiмi вiдамi транспартных сродкаў на год. I што ж? Кiраўнiкi гаспадаркi iгнаравалi пастанову дзяржаўтаiнспекцыi i даручылi яму весцi камбайнам уборку збожжавых. А механiзатар Г. Чыркоў з гэтага ж фiлiяла наогул рашэннем суда не павiнен быў садзiцца за руль аўтамабiля, матацыкла, трактара на працягу пяцi гадоў, а яму прадаставiлi права тыя ж самыя начальнiкi перавозку збожжа на трактары. Пракурорам Буда-Кашалёўскага раёна i пракуратурай вобласцi выяўлены i iншыя падобныя факты i ўзбуджаны дысцыплiнарныя вытворчасцi, акрамя службовых асоб указанай гаспадаркi, таксама ў адносiнах да дырэктара КСУП «Саўгас Чачора» М. Гайкова, якi не належным чынам забяспечвае дысцыплiну ў сваiм калектыве. Так, трактарыст гэтай гаспадаркi Ф. Шчарбакоў у час уборачнай кампанii кiраваў «МТЗ-82» у стане алкагольнага ап’янення. Яго пазбавiлi права ваджэння ўсiмi транспартнымi сродкамi на два гады...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сродкi масавай iнфармацыi рэспублiкi, у тым лiку i наша газета, паведамлялi аб няшчасным выпадку на хлебным полi СВК «Аграпрыпяць» Жыткавiцкага раёна,
|
|