Прыём вядуць ССНУ
Святлана БАРЫСЕНКА
Да 20 жнiўня працягваецца ўступная кампанiя ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы.
136 дзяржаўных ССНУ — тэхнiкумаў, вучылiшчаў, каледжаў i 10 устаноў прыватнай формы ўласнасцi, у тым лiку 6 каледжаў Белкаапсаюза, а таксама 53 прафесiйна-тэхнiчныя каледжы i 6 вучэбных комплексаў «гiмназiя-каледж» плануюць прыняць 43,2 тысячы чалавек, у тым лiку на дзённае навучанне — 32,6 тысячы. На бюджэтныя месцы плануецца прыняць 27,8 тысячы, з якiх на дзённае — 22,6 тысячы. У сярэднiя спецыяльныя ўстановы паступяць звыш 14 тысяч сёлетнiх выпускнiкоў базавых i амаль столькi ж — агульнаадукацыйных сярэднiх школ. Астатнiя абiтурыенты — гэта выпускнiкi школ мiнулых гадоў i выпускнiкi прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў. Абiтурыенты здаюць два ўступныя экзамены: па беларускай цi рускай мове i аднаму профiльнаму прадмету. Выпускнiкi школ залiчваюцца па сертыфiкатах цэнтралiзаванага тэсцiравання, выпускнiкi базавых школ здаюць уступныя экзамены ў ССНУ. Калi прахадны бал для абiтурыентаў — выпускнiкоў сельскiх устаноў адукацыi, роўны цi перавышае прахадны бал для абiтурыентаў — выпускнiкоў гарадскiх устаноў адукацыi, залiчэнне праводзiцца па агульнаму конкурсу.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Да 20 жнiўня працягваецца ўступная кампанiя ў сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы
|
|