Залатыя запасы кантрабандыстаў вернуты ў даход дзяржавы
Сяргей СТАРЫНАЎ
Днямi аператыўнiкамi Салiгорскага ГРАУС была затрымана мясцовая жыхарка, якая збывала грамадзянам залатыя вырабы: ланцужкi, бранзалеты, пярсцёнкi, крыжыкi. Падчас вобыску ў яе было канфiскавана 167 ювелiрных вырабаў з золата на суму больш за 19 мiльёнаў рублёў.
Як паведамiла карэспандэнту «Звязды» оперупаўнаважаны па асаблiва важных справах упраўлення па барацьбе з эканамiчнай злачыннасцю Мiнiстэрства ўнутраных спраў Веранiка Пасмецьева, хiмiка-тэхнiчная экспертыза каштоўнасцяў паказала, што на iх адсутнiчаюць дзяржаўныя прабiрныя клеймы Рэспублiкi Беларусь цi колiшняга СССР, усе вырабы з золата 583-й пробы. Як патлумачыла затрыманая, залатыя вырабы яна штомесяц купляла ў Польшчы па цане 16,5 долара ЗША за грам i прывозiла iх на рэалiзацыю ў Беларусь, дзе прадавала грамадзянам па 19,5 долара за грам. Па дадзенаму факту ўзбуджана крымiнальная справа па ч. 2 арт. 223 КК РБ (парушэнне правiлаў аб здзелках з каштоўнымi металамi i камянямi). Дарэчы, як высветлiлася, указаная грамадзянка ў 2005 годзе ўжо прыцягвалася да крымiнальнай адказнасцi за аналагiчнае злачынства i была прыгаворана судом да штрафу ў памеры 70 базавых велiчынь (на суму 1 785 000 рублёў). Цяпер, згодна з дзеючым крымiнальным заканадаўствам, ёй пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волi ад 3 да 8 гадоў з канфiскацыяй маёмасцi. За аналагiчнае злачынства ў Брэсце супрацоўнiкамi БЭЗ УУС i Ленiнскага РАУС затрыманы непрацуючы мясцовы жыхар, у якога канфiскаваны 31 ювелiрны выраб без дзяржаўнага прабiрнага кляйма Рэспублiкi Беларусь на суму 10,2 мiльёна рублёў. Падчас вобыску па месцы жыхарства ў яго было дадаткова канфiскавана 92 аналагiчныя вырабы на суму 48,8 мiльёна рублёў, 10 брыльянтаў, 88 юбiлейных манет, 29 манет царскай чаканкi, 9,7 тысячы долараў ЗША. Як патлумачыў затрыманы, залатыя вырабы яму прывозiлi з Расii, Польшчы i Турцыi па цане 12 долараў за грам, а ён iх рэалiзоўваў грамадзянам Беларусi па 21 долару за грам. Узбуджана крымiнальная справа, праводзяцца экспертызы. Дарэчы, як удакладнiла Веранiка Пасмецьева, аператыўнiкамi службы БЭЗ летась было выяўлена 639 злачынстваў, звязаных з парушэннямi правiлаў аб здзелках з каштоўнымi металамi i камянямi. Пры гэтым у даход дзяржавы было канфiскавана 15,2 кiлаграма золата i 289 каштоўных камянёў. Сёлета выяўлена ўжо 360 аналагiчных злачынстваў, канфiскавана 12,2 кiлаграма золата i 685 каштоўных камянёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Днямi аператыўнiкамi Салiгорскага ГРАУС была затрымана мясцовая жыхарка, якая збывала грамадзянам залатыя вырабы: ланцужкi, бранзалеты, пярсцёнкi, кры |
|