«Баксы» — на бочку
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Тады i будзе размова — даў зразумець аднаму iндывiдуальнаму прадпрымальнiку старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Авангардны» Буда-Кашалёўскага раёна А.П. Гутарка iшла аб заключэннi дагавора на пастаўку 150 тон сена прадпрымальнiку.
А той дагавор можна заключыць i так, i так. Значыць, усё зразумела, i старшыня неўзабаве, седзячы за рулём службовай легкавушкi, каля адмiнiстрацыйнага будынка СВК, паклаў у сваю кiшэню 1500 «зялёных» i паўтара мiльёна рублёў. Не надоўга, бо адпаведныя работнiкi былi тут як тут... Тым жа самым закончылася i перадача хабару ў суме 600 долараў намеснiку старшынi СВК iмя Кiрава Гомельскага раёна П.К. Таксама за спрыяльнае рашэнне продажу яму сена.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Тады i будзе размова — даў зразумець аднаму iндывiдуальнаму прадпрымальнiку старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва «Авангардны» Буда-Каша |
|