Сярод пацярпелых у Маскве суайчыннiкаў няма
Сяргей РАСОЛЬКА
Учора каля 10.30 ранiцы ў Маскве на Чаркiзаўскiм рынку адбыўся выбух.
Згодна з папярэдняй версiяй, тут выбухнуў бытавы газ. Аднак потым на першае месца выйшла версiя аб выбуху ўзрыўнога прыстасавання вялiкай магутнасцi. Апошняя акалiчнасць дала падставы меркаваць, што гаворка можа iсцi або пра сутыкненне буйных камерцыйных iнтарэсаў, або пра крымiнальныя разборкi. У вынiку выбуху загiнулi, паводле розных версiй, ад 8 да 10 чалавек, яшчэ больш за 40 чалавек трапiлi ў бальнiцы горада. Цi былi сярод пацярпелых нашы суайчыннiкi? Гэта пытанне мы адрасавалi работнiкам Мiнiстэрства замежных спраў. На момант падрыхтоўкi iнфармацыi там якраз чакалi звестак ад расiйскiх выратавальнiкаў, якiя ў Мiнск павiнны былi перадаць супрацоўнiкi беларускага пасольства ў Маскве. Па стану на 16.30 учарашняга дня, на шчасце, iнфармацыя была адмоўнай — беларусы ў пералiку пацярпелых ад выбуху на Чаркiзаўскiм рынку адсутнiчалi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора каля 10.30 ранiцы ў Маскве на Чаркiзаўскiм рынку адбыўся выбух |
|