Цягнiкi з Крыма затрымлiваюцца
Сяргей РАСОЛЬКА
У суботу, 19 жнiўня, на артылерыйскiх складах ваеннай часцi Мiнiстэрства абароны Украiны, размешчаных побач з сялом Новабагданаўка Мелiтопальскага раёна Запарожскай вобласцi, пачаўся пажар.
Згодна з паведамленнямi iнфармацыйных агенцтваў, на адкрытым участку тэхнiчнай тэрыторыi, дзе пасля пажару ў маi 2004 года захоўвалiся рэшткi парахавых зарадаў да артылерыйскiх боепрыпасаў, адбылося iх самаўзгаранне i выбух. Гэта прывяло да далейшай дэтанацыi боепрыпасаў. Ад выбуху пацярпелi чатыры чалавекi. Паводле звестак на ранiцу 21 жнiўня, пажар быў лiквiдаваны, не фiксавалiся за апошнiя гадзiны i новыя выбухi боепрыпасаў. Аднак у сувязi з небяспекай, якая ўзнiкла для цягнiкоў, што праходзяць мiма, расiйская чыгунка змянiла iх маршруты i расклад руху на крымскiм накiрунку. З-за гэтага частка цягнiкоў прыбывае са значным спазненнем. Як удакладнiў нашай газеце вядучы iнжынер пасажырскай службы Беларускай чыгункi Уладзiмiр Ананiч, час спазнення складае ад 10 да 15 гадзiн. Нiякiх надзвычайных здарэнняў у гэтых цягнiках не зафiксавана. Дарэчы, з нашай тэрыторыi цягнiкi крымскага накiрунку зараз iдуць па графiку, а цi будуць на iх шляху затрымкi — залежыць ужо ад украiнцаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 19 жнiўня, на артылерыйскiх складах ваеннай часцi Мiнiстэрства абароны Украiны, размешчаных побач з сялом Новабагданаўка Мелiтопальскага раё
|
|