21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чыгуначная катастрофа ў Егiпце

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Хроніка апошніх падзей

Каля егiпецкага горада Кальюб, што ў 20-i кiламетрах на поўнач ад Каiру, сутыкнулiся два цягнiкi — пасажырскi i грузавы.

У вынiку аварыi загiнулi каля 40 чалавек, больш за 100 атрымалi раненнi. Сутыкненне адбылося каля 7 гадзiн ранiцы па мясцоваму часу. Згодна з папярэднiмi данымi, прычынай аварыi стала няспраўная стрэлка.

СВЯТА АБЯРНУЛАСЯ ТРАГЕДЫЯЙ

Раз’юшаная стыхiя ператварыла нацыянальнае свята Венгрыi ў трагедыю.

У нядзелю вечарам некалькi соцень тысяч жыхароў Будапешта сабралiся каля будынка Парламента, каб паглядзець салют. Пачалася моцная навальнiца з ветрам, якi дасягаў хуткасцi 100 кiламетраў у гадзiну.

Стыхiяй пераварочвала машыны, вырывала з карэннем дрэвы, выбiвала шкло. Некалькi чалавек загiнулi. На Дунаi адбылося сутыкненне караблёў, у вынiку некалькi чалавек звалiлiся ў раку, прычым аднаго так i не знайшлi.

У бальнiцы трапiла больш за 200 чалавек параненых, прычым, многiя з iх у цяжкiм становiшчы. Венгерскiя метэаролагi заявiлi, што папярэджвалi арганiзатараў пра сур’ёзную навальнiцу, але шоу адмяняць не сталi.

«НЕ СТРАЛЯЙЦЕ Ў СПЕВАКА...»

У цэнтры Масквы ў ноч з пятнiцы на суботу каля двух гадзiн адбыўся замах на вядомага спевака Аўраама Русо.

Невядомыя з аўтамата Калашнiкава шэсць разоў стрэлiлi ў зорку эстрады, кулi трапiлi ў правую нагу i пахавую вобласць. З дапамогай целаахоўнiка Русо дабраўся да казiно, адкуль яго шпiталiзавалi ў iнстытут iмя Склiфасоўскага. Зараз спявак знаходзiцца ў рэанiмацыi, паводле слоў урачоў, у «стабiльным, цяжкiм» становiшчы. Следства выказвае меркаванне, што Русо збiралiся не забiць, а толькi напалохаць, бо ў знойдзеным аўтамаце, з якога стралялi кiлеры, быў амаль поўны баекамплект. Матывамi замаху маглi быць як камерцыйная дзейнасць пацярпелага, так i асабiстая непрыязнасць невядомага заказчыка ў адносiнах да спевака — у Русо быў складаны характар. Дарэчы, на Аўраама ўжо быў здзейснены замах. У лютым 2004 года яго схапiлi, пасадзiлi ў машыну i выкiнулi на вулiцу праз некалькi гадзiн, моцна пабiтага, нават да сатрасення мозгу.

АМЕРЫКАНЕЦ ЛЕДЗЬ НЕ ЎТАПIЎСЯ Ў ШАКАЛАДЗЕ

I зноў шакалад, на гэты раз у ЗША. 21-гадовы супрацоўнiк кампанii па вытворчасцi гэтага ласунку на самай справе плаваў у моры салодкага.

У вытворчым працэсе Дармiн Гарсiа паслiзнуўся i звалiўся ў бак з вязкiм месiвам. Тэмпература шакаладу дасягала 43 градусаў па Цэльсiю, больш чым у гарачай ванне. Калегi, палiцыя i пажарныя спрабавалi выцягнуць небараку, але гэта магчыма стала зрабiць толькi праз дзве гадзiны, калi ў шакалад для разжыжвання дадалi алей какавы. Гарсiа толькi адзначыў, што адчуваў сябе сляпым, глухiм i вагой каля паўтоны. Наўрад цi малады амерыканец пажадае ў блiжэйшай будучынi паласавацца плiткай шакаладу.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля егiпецкага горада Кальюб, што ў 20-i кiламетрах на поўнач ад Каiру, сутыкнулiся два цягнiкi — пасажырскi i грузавы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика