Колькi «каштуюць» школьныя веды?
Надзея НIКАЛАЕВА
Як паведамiлi журналiсту «Звязды» ў Мiнiстэрстве адукацыi, да 1 верасня плануецца надрукаваць i даставiць у навучальныя установы 175 найменняў падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў.
У адпаведнасцi з рашэннем урада, як i ў папярэднiя гады, бацькi будуць аплочваць толькi 50 працэнтаў сабекошту падручнiкаў. Ад унясення платы за карыстанне падручнiкамi вызваляюцца: — бацькi (або асобы якiя iх замяняюць), дзецi якiх навучаюцца ў спецыяльных установах адукацыi (спецыяльных дашкольных установах, спецыяльных агульнаадукацыйных школах, спецыяльных агульнаадукацыйных школах-iнтэрнатах, дапаможных школах, дапаможных школах-iнтэрнатах, цэнтрах карэкцыйна-развiццёвага навучання i рэабiлiтацыi); — навучэнцы спецыяльных школ закрытага тыпу; — навучэнцы агульнаадукацыйных санаторных школ; — бацькi дзяцей, якiя маюць асаблiвасцi ў псiхафiзiчным развiццi i навучаюцца ва ўстановах адукацыi, а таксама ў хатнiх умовах; — сем’i, якiя ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якiя выхоўваюць дзяцей» атрымлiваюць дзяржаўныя дапамогi на дзяцей ва ўзросце больш за 3 гады; — сем’i, у якiх адзiн цi абодва бацькi — iнвалiды I-II групы; — дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў; — дзецi-iнвалiды ва ўзросце да 18 гадоў, iнвалiды з дзяцiнства, дзецi, якiя пакутуюць ад анкалагiчных захворванняў цi туберкулёзу. Плата за падручнiкi не бярэцца таксама з сем’яў ваеннаслужачых цi сем’яў рабочых i служачых, якiя займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях у складзе савецкiх войскаў, загiнулых (памерлых) цi стаўшых iнвалiдамi пры выкананнi абавязкаў воiнскай службы. Для бацькоў, якiя выхоўваюць траiх i больш дзяцей, плата за школьныя падручнiкi змяншаецца на 50 працэнтаў. Сума платы за карыстанне падручнiкамi ў 2006/2007 навучальным годзе складзе: для школ з беларускай мовай навучання па праграме 12-гадовай школы 1 клас — 8310 рублёў; 2 клас — 5170 рублёў; 3 клас — 3420 рублёў; 4 клас — 3860 рублёў; 5 клас — 8700 рублёў; 6 клас — 9790 рублёў; 7 клас — 13.190 рублёў; 8 клас — 19.120 рублёў; 9 клас — 18.730 рублёў; 10 клас — 19.440 рублёў; для школ з беларускай мовай навучання па праграме 11-гадовай школы: 9 клас — 7290 рублёў; 10 клас — 10.280 рублёў; 11 клас — 10.740 рублёў. Для школ з рускай мовай навучання па праграме 12-гадовай школы: 1 клас — 8310 рублёў 2 клас — 5170 рублёў; 3 клас — 3960 рублёў; 4 клас — 4540 рублёў; 5 клас — 8700 рублёў; 6 клас — 9790 рублёў; 7 клас — 13.190 рублёў; 8 клас — 19.120 рублёў; 9 клас — 18.730 рублёў; 10 клас — 19.440 рублёў па праграме 11-гадовай школы: 9 клас — 6590 рублёў; 10 клас — 10.280 рублёў 11 клас — 10.740 рублёў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Як паведамiлi журналiсту «Звязды» ў Мiнiстэрстве адукацыi, да 1 верасня плануецца надрукаваць i даставiць у навучальныя установы 175 найменняў падручн
|
|