Гульня з бiсерам
Ларыса ЦIМОШЫК
У калекцыi каралевы Англii Лiзаветы ёсць унiкальны твор беларускай майстрыхi Алены Артынскай — пасхальнае яйка, з выявай Святога Мiкалая Цудатворцы, якое выканана з бiсера. Беларускiя майстры народнай творчасцi, якiя працуюць з бiсерам, часта выстаўляюцца за межамi нашай краiны — у Галандыi, Францыi, Польшчы. На радзiме iх творы знаходзяцца ў Музеi культуры i гiсторыi Беларусi.
Але найбольш шырока яны будуць прадстаўлены на выставе, якая адкрываецца 22 жнiўня ў Рэспублiканскай мастацкай галерэi. Прыгожы дробненькi бiсер упадабалi творцы, якiя з’яўляюцца членамi Беларускага саюза майстроў народнай творчасцi, людзi з абмежаванымi магчымасцямi i проста апантаныя асобы, якiя паспрабавалi аднойчы гуляць з бiсерам i больш не змаглi пра гэта забыць. З бiсера можна вязаць, бiсерам можна вышываць, плесцi i атрымаць пры гэтым унiкальныя рэчы. На выставе такiх унiкальнасцяў будзе каля 60.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У калекцыi каралевы Англii Лiзаветы ёсць унiкальны твор беларускай майстрыхi Алены Артынскай — пасхальнае яйка, з выявай Святога Мiкалая Цудатворцы, я
|
|