21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

POST factum

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ЗНАЧОК ДЛЯ ЦЯЖАРНЫХ

У Японii на чыгунцы i ў метро цяжарным жанчынам раздаюць спецыяльныя значкi з выявай жанчыны i дзiцяцi на фоне чалавечага сэрца.

Значкi прыдуманы адмыслова для тых мужчын, якiя i хацелi б уступiць месца цяжарнай жанчыне ў транспарце, але сумняваюцца, цi сапраўды гэтая жанчына чакае дзiця. Пакуль выраблена 65 тысяч такiх значкоў. Японская чыгунка вядомая тым, што ў часы пiк пасажыраў у вагоны запiхваюць спецыяльна падрыхтаваныя служачыя — настолькi яна перагружана. Пры гэтым многiя мужчыны карыстаюцца момантам i прыстаюць да жанчын. Менавiта таму ў Японii яшчэ некалькi гадоў таму ўпершыню з’явiлiся вагоны выключна для пасажыраў-жанчын. У iншых жа вагонах будуць распаўсюджваць значкi для цяжарных. На ўсякi выпадак...

НЕЗВЫЧАЙНЫ ЗЛОДЗЕЙ

Марк Мiдлер, жыхар Вялiкабрытанii, на добрым падпiтку, вырашыў пакупацца ў сажалцы. Рабiў ён гэта, зразумела, у вопратцы. I вось пасля заплыву выявілася, што з кiшэнi мiстэра прапаў кашалёк з грашыма i дакументамi. Як высветлiлася, двухногiя зладзеi тут нi пры чым, кашалёк «украў»... лобстэр (краб з клюшнямi).

Пачалося ўсё пасля таго, як Марк пасля вечарынкi вырашыў са сваiм братам наладзiць заплыў на доўгую дыстанцыю. У час спаборнiцтва ён адчуў укус у нагу, i ўжо на беразе высветлiў, што кашалька i след прастыў. I толькi праз некалькi дзён Мiдлеру пазванiлi i паведамiлi аб знаходцы. Аказалася, адзiн аматар нырання пад ваду зусiм выпадкова злавiў вялiкага лобстэра, у клюшнях якога быў зацiснуты дзiўны прадмет — скураны кашалёк з грашыма i рознымi дакументамi, у тым лiку i картачкай з цырульнi. Туды i аднеслi знаходку.

Марк хацеў аддзячыць незнаёмцу, але той не пакiнуў нiякiх каардынат. «Я нiколi не еў лобстэраў, а цяпер i наогул не буду. З кашалька нiчога не прапала, хоць сам ён, вядома, крыху пашкоджаны», — расказаў уражаны мiстэр Мiдлер.

АПЛАЧАНЫ ЧЭК 1946 ГОДА

У амерыканскiм штаце Фларыда 86-гадовы Уiльям Фогарцi вырашыў перабраць паперы, звязаныя са службай у флоце ў часы Другой сусветнай вайны. Сярод розных дакументаў ён знайшоў i патрапаны часам бланк грашовага пераводу на суму 1 долар, датаваны 1946 годам.

Фогарцi тады служыў у Норфалку, штат Iндыяна. Каб заплацiць штраф за няправiльную паркоўку, ён запоўнiў бланк грашовага пераводу. Вось толькi адправiць яго забыўся. Толькi гэтымi днямi стары напiсаў пiсьмо ў палiцыю Норфалка i прыклаў да яго славуты перавод. Паводле яго слоў, ён ужо не ў тым узросце, каб мець даўгi, нават у 1 долар. Тым часам прадстаўнiк норфалкскай палiцыi заявiў, што яны папрасiлi Фогарцi не аплачваць чэк — з-за павагi i да ўзросту, i да сумлення гэтага чалавека. Чэк змесцяць у рамку i вывесяць на ўсеагульны агляд у мясцовым музеi.

ВАРАТАР ЗБОРНАЙ АНГЛII АБЫГРАЎ... БУКМЕКЕРАЎ

Дэбют Крыса Кiклэнда ў зборнай Англii, якi адбыўся ў мiнулую сераду ў таварыскiм матчы супраць Грэцыi, прынёс яго сям’i 10 тысяч фунтаў стэрлiнгаў (19 тысяч долараў). Дзесяць гадоў таму яго бацька паставiў 10 фунтаў на тое, што яго сын згуляе за нацыянальную зборную, не дасягнуўшы i 30-гадовага ўзросту.

Трэба адзначыць, што дэбют Кiклэнда ў варотах атрымаўся ўдалым — англiчане ўпэўнена перайгралi грэкаў, чэмпiёнаў Еўропы, з лiкам 4:0. Паражэнне канторы William Hill, якая выплацiла выйгрыш бацьку Кiклэнда, пракаментаваў яе афiцыйны прадстаўнiк Грэм Шарп. Паводле яго слоў, стаўкi бацькоў на будучыя поспехi сваiх дзяцей апошнiм часам выклiкаюць трывогу ў букмекерскiм грамадстве. «Мы часта прымаем ужо стаўкi на тое, што нечыя дзецi заваююць медалi на Алiмпiядзе-2012, выйграюць Уiмблдон i стануць чэмпiёнамi свету па боксу ў цяжкай вазе. I стаўкi цяпер не тыя, што былi дзесяць гадоў таму. Калi хоць некаторыя з iх выйграюць, мы страцiм мiльёны i станем банкрутамi», — сказаў мiстэр Шарп у iнтэрв’ю агенцтву AFP.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Японii на чыгунцы i ў метро цяжарным жанчынам раздаюць спецыяльныя значкi з выявай жанчыны i дзiцяцi на фоне чалавечага сэрца
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика