Турава зноў пераадольвае перашкодыСпорт-тайм Насуперак словам беларускай песнi «Нiколi ўжо не вернешся, Алеся...» Алеся Турава, якая доўгi час пераадольвала сябе i свае балячкi i была вымушана зрабiць перапынак у кар’еры, працягвае збiраць узнагароды. Нядаўна легкаатлетка стала першай чэмпiёнкай Еўропы ў бегу на 3 тысячы метраў з перашкодамi (стыпльчэзе) у шведскiм Гётэборгу, а днямi выйграла Супер Гран-пры Манака.Вясло да медалёў прывязе Беларускiя спартсмены паспяхова выступiлi на 35-м чэмпiянаце свету па веславаннi на байдарках i каноэ, што завяршыўся ў Венгрыi. Больш за ўсё медалёў сабралi гаспадары (18), а ў нашых суайчыннiкаў 5 узнагарод. «Золата» на дыстанцыi 500 метраў дасталося канаiстам Дзмiтрыю Рабчанка, Канстанцiну Шчарбаку, Дзмiтрыю Вайцiшкiну i Аляксандру Валчэцкаму, яны ж сталi другiмi на «двухсотцы». Акрамя гэтага, у актыве беларусаў тры «бронзы»: на кiламетровай дыстанцыi вызначылася байдарка-чацвёрка (Раман Пятрушэнка, Аляксей Абалмасаў, Дзям’ян Турчын, Вадзiм Махнёў) i каноэ-чацвёрка (Аляксандр Жукоўскi, Аляксандр Багдановiч, Аляксандр Курляндчык i Андрэй Багдановiч), а таксама жаночая байдарка-двойка Ганна Пучкова i Наталля Бандарэнка. У агульнакамандным залiку беларусы на пятым месцы. Удзельнiкi кубка эканомяць сiлы? Напярэдаднi матчаў у адказ другога квалiфiкацыйнага раунда Кубка УЕФА не парадавалi сваiх балельшчыкаў абодва беларускiя ўдзельнiкi розыгрышу: барысаўскi БАТЭ ў 17-м туры нацыянальнага чэмпiянату прайграў сталiчнаму МТЗ—РIПА — 1:3, а мiнскае «Дынама» — гродзенскаму «Нёману» — 0:2 (на фота). Магчыма, у нацыянальным першынстве яны эканомяць сiлы перад больш важнай кубкавай гульнёй? Вынiкi астатнiх сустрэч 17 тура: «Дарыда» (Мiнскi раён) — «Шахцёр» (Салiгорск) — 0:2, «Дынама» (Брэст) — «Тарпеда» (Жодзiна) — 2:0, «Гомель» — «Белшына» (Бабруйск) — 2:1. Учора вечарам, калi нумар ужо быў падпiсаны ў друк, адбылiся яшчэ дзве сустрэчы. Аднак iх вынiк нiяк не паўплывае на становiшча каманд у самым версе турнiрнай таблiцы. У тройцы лiдараў — БАТЭ (34 ачкi), «Шахцёр» — (32), «Дынама» (Мiнск) i «Гомель» — па 31. Браты Браяны зноў пакрыўджаны У гэтым сезоне ў фiналах мiжнародных турнiраў Максiм Мiрны i Йонас Б’ёркман ужо тройчы сустракалiся на корце з братамi-блiзнятамi Браянамi i заўсёды адольвалi амерыканцаў. Днямi беларуска-шведская пара святкавала чарговую перамогу над знаёмымi сапернiкамi на турнiры серыi «Мастэрс» у Цынцынацi (ЗША) з прызавым фондам 2,45 мiльёна долараў — 3:6, 6:3, 10:7. Дарэчы, гэты турнiр дуэт выйграе другi год запар. Такiм чынам, на рахунку Мiрнага ўжо 31 перамога ў парным разрадзе. Састаў на верасень вядомы Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай па футболу Юрый Пунтус вызначыўся з саставам на вераснёўскiя матчы адборачнага турнiру Еўра-2008. Да гульняў з Албанiяй (2 верасня) i Галандыяй (6 верасня) будуць рыхтавацца 22 iгракi. З «навiчкоў» у параўнаннi з запрошанымi на таварыскую гульню з албанцамi выклiканы абаронца Сяргей Штанюк («Луч-Энергiя», Уладзiвасток, Расiя) i нападаючыя Вiталь Кутузаў («Парма», Iталiя) i Вячаслаў Глеб (МТЗ-РIПА, Мiнск). Белы Воўк патрабуе свежага мяса «Я Белы Воўк i таму мне патрабуецца свежае мяса! Хопiць шукаць лёгкiя шляхi! Ты вызываў Леймана Брустара, калi ён ляжаў у бальнiцы, а зараз хочаш паядынка з Алегам Маскаевым, якi толькi што правёў на рынгу 12 цяжкiх раундаў», — гэта вытрымка з лiста ўладальнiка чэмпiёнскага пояса ў суперцяжкай вазе па версii WBO Сяргея Ляховiча, якi выклiкаў на рынг чэмпiёна па версii IBF Вiталя Клiчко. Беларус па мянушцы Белы Воўк прапануе ўкраiнцу вызначыць мацнейшага 11 лiстапада. Нагадаем, што мiнулы бой сарваўся з-за адказу самога Ляховiча: месцам правядзення сустрэчы тады была Германiя i баксёр спужаўся, што яго, на той момант без права на пражыванне ў ЗША, могуць не ўпусцiць зноў у Амерыку.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Насуперак словам беларускай песнi «Нiколi ўжо не вернешся, Алеся...» Алеся Турава, якая доўгi час пераадольвала сябе i свае балячкi i была вымушана зр
|
|