Ртуць пад плiнтусам
Сяргей РАСОЛЬКА
Жыхар Беразiно, якi вырашыў зрабiць ва ўласнай кватэры пэўны рамонт, быў вельмi здзiўлены, калi з-пад плiнтуса пакацiлiся срэбныя шарыкi ртуцi. Як расказалi ў Мiнскiм абласным упраўленнi МНС, мужчына, параiўшыся з настаўнiкам хiмii, сабраў метал у слоiк з накрыўкай, а затым старанна прамыў падлогу мыльна-ёдавым растворам. Скончыўшы працэдуры, выклiкаў выратавальнiкаў i мiлiцыю. Цяпер спецыялiстам з абласнога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii прадстаiць праверыць гэтую i сумежныя з ёй кватэры на магчымае перавышэнне канцэнтрацыi пароў ртуцi ў памяшканнi, а следству ўстанавiць, адкуль метал з’явiўся ў доме.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Беразiно, якi вырашыў зрабiць ва ўласнай кватэры пэўны рамонт, быў вельмi здзiўлены, калi з-пад плiнтуса пакацiлiся срэбныя шарыкi ртуцi |
|