«Паленае» палiва
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Як нас дураць Пад выглядам саляркi аферысты пастаўлялi на аўтазаправачныя станцыi сумесь пячнога i рэактыўнага палiваМногiя беларускiя аўтааматары некалькi месяцаў i не падазравалi, што «пояць» сваiх «жалезных коней» не дызельным палiвам, а небяспечным для рухавiка сурагатам. Падман выявiлi днямi супрацоўнiкi ўпраўлення па барацьбе з эканамiчнымi злачынствамi (УБЭЗ) МУС Беларусi. Як паведамiла начальнiк упраўлення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў Мiнiстэрства ўнутраных спраў Кацярына Самусенкава-Шэлегава, супрацоўнiкi УБЭЗ высветлiлi, што з мая па лiпень гэтага года дырэктар аднаго з прадпрыемстваў Наваполацка набываў у рэспублiканскiм аэрапорце авiяцыйныя гаруча-змазачныя матэрыялы (ГЗМ), змешваў iх з пячным палiвам i пад выглядам саляркi прадаваў беларускiм аўтазаправачным станцыям. Агульны кошт сурагату, па звестках мiлiцыi, склаў 79,5 мiльёна рублёў. Супраць прайдзiсвета ўзбуджана справа па артыкулу 257 Крымiнальнага кодэкса, якi прадугледжвае пакаранне да 6 гадоў пазбаўлення волi за падман спажыўцоў у асаблiва буйным памеры. Аналагiчную аферу правярнуў на Вiцебшчыне i мясцовы iндывiдуальны прадпрымальнiк. Ён нават не парупiўся змяшаць пячное палiва з iншымi ГЗМ, а проста падрабiў пашпарт якасцi нафтрапрадуктаў. Неверагодна, але ў адным сталiчным унiтарным прадпрыемстве паверылi, што ў цыстэрнах не пячное палiва, а салярка, i купiлi партыю сурагату. Урон прадпрыемству склаў 240 мiльёнаў рублёў. Падчас следства высветлiлася, што гэты камерсант актыўна займаўся яшчэ i гандлем «паленага» бензiну, якi кантрабандным шляхам завозiў з Расii. У прыватнасцi, аферыст пад выглядам бензiну «Нормаль-80» збiраўся збыць 35 тон газавага дыстыляту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пад выглядам саляркi аферысты пастаўлялi на аўтазаправачныя станцыi сумесь пячнога i рэактыўнага палiва
|
|