«Эксперымент» з радыенуклiдамi
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Во даюць! Аб чым думаў дырэктар КСУП «Чырвонаакцябрскi» Буда-Кашалёўскага раёна В. Плестакоў, калi даваў каманду механiзатарам гаспадаркi пачаць нарыхтоўку сена, здагадвацца не трэба: аб назапашваннi кармоў для рагуль на зiмовы перыяд. Накiрунак правiльны, калi б не адно iстотнае «аднак». А менавiта, як сведчаць праверкi работнiкаў раённай i абласной пракуратур, тое сена нарыхтоўвалася на плошчы 23 гектары, выведзеных з сельгасабароту ў сувязi з вялiкай забруджанасцю радыенуклiдамi.Ды i гэта яшчэ не ўсё. Два днi запар ужо ў iншым месцы (у раёне пахаванай у зямлю вёскi Лiпа) рабочыя КСУПа рыхтавалi зялёную масу на плошчы 22 гектары, дзе таксама пакiнуў свой згубны след чарнобыльскi атам. Пэўна, для таго, каб 285 кароў ужо зараз прызвычаiлiся да радыенуклiдаў, iх у колькасцi пасвiлi на лугавiнах, якiя таксама выведзены з сельгасабароту. Ведаў цi не аб гэтым «эксперыменце» буда-кашалёўскiх «наватараў» старшыня СВК «Навазенькаўскi» Кармянскага раёна Г. Савiцкi, цяжка сказаць. Толькi i ён даваў сёлета падобныя ўказаннi сваiм падначаленым, якiя iх выконвалi. На патрабаваннi ж Закона Рэспублiкi Беларусь «Аб прававым рэжыме тэрыторый, якiя падверглiся радыеактыўнаму забруджванню ў вынiку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС» указаныя асобы, як вiдаць, увагi не звярталi. Таму, згодна з iм, i «атрымалi па шапцы».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб чым думаў дырэктар КСУП «Чырвонаакцябрскi» Буда-Кашалёўскага раёна В. Плестакоў, калi даваў каманду механiзатарам гаспадаркi пачаць нарыхтоўку сена
|
|