Буйная авiякатастрофа ва Украiне
У аўторак у Данецкай вобласцi каля 15.39 па беларускаму часу разбiўся Ту-154, якi належаў авiякампанii «Пулкава».
Самалёт выконваў рэйс Анапа—Санкт-Пецярбург. На борце знаходзiлася 160 пасажыраў i 10 членаў экiпажу. Як паведамляецца, у 15.37 экiпаж самалёта падаў сiгнал SOS, а праз дзве хвiлiны знiк з экранаў радараў. Месца падзення самалёта — 45 кiламетраў на поўнач ад Данецка. Абломкi самалёта i дзесяткi цел загiнуўшых ужо знойдзены. Па папярэдняй версii, расiйскi Ту-154 разбiўся пасля таго, як трапiў у зону моцнай турбулентнасцi. ПIРАТЫ ЗАХАПIЛI РАСIЙСКАЕ ГАНДЛЁВАЕ СУДНА Расiйскi танкер «Лучагорск» Прыморскага марскога параходства быў захоплены ўчора невядомымi ў раёне Сьера-Леоне. Сiгнал аб тым, што здарылася, быў атрыманы па каналах трывожнай сувязi i затым пацверджаны капiтанам судна па тэлефоне. Як паведамляецца, у Атлантыцы, у раёне Сьера-Леоне, на борт судна высадзiлiся 10 узброеных чалавек, якiя абвiнавацiлi расiян у тым, што яны знаходзяцца ў чужой эканамiчнай зоне. Невядомыя запатрабавалi з каманды 20 тысяч долараў. Капiтан аддаў 7 тысяч долараў, пасля чаго экiпаж быў адхiлены ад сродкаў сувязi, i судна пад кантролем узброеных незнаёмцаў прышвартавалася ў гвiнейскiм порце Канакры, дзе i знаходзiлася да апошняга часу. Сувязь з экiпажам падтрымлiваецца па мабiльнаму тэлефону. Танкер «Лучагорск» зафрахтаваны адной са швейцарскiх кампанiй. Экiпаж складаецца з 20 чалавек, сярод iх 19 грамадзян Расii i перакладчык — грамадзянiн Кiтая. ПАЛIЦЫЯ ПРАВЯЛА ВОБЫСК У РЭЗIДЭНЦЫI ПРЭЗIДЭНТА IЗРАIЛЯ Палiцыя Iзраiля ўчора правяла вобыск у афiцыйнай рэзiдэнцыi прэзiдэнта краiны Машэ Кацава, якi абвiнавачваецца ў сэксуальных дамаганнях. Пасля вобыску палiцыя забрала з сабой камп’ютары прэзiдэнта. Прадстаўнiкi следства пры гэтым адмаўляюцца каментаваць сiтуацыю. У пачатку лiпеня гэтага года былая супрацоўнiца канцылярыi прэзiдэнта Iзраiля абвiнавацiла яго ў сэксуальных дамаганнях. У сувязi з гэтым, мясцовыя СМI сталi выказваць меркаванне аб хуткай адстаўцы Кацава з прэзiдэнцкай пасады, аднак сам прэзiдэнт заявiў, што не мае намеру гэта рабiць. Расследаванне працягваецца. Напярэдаднi ў сувязi з аналагiчнымi абвiнавачваннямi падаў у адстаўку мiнiстр юстыцыi краiны Хаiм Рамон. Ён абвiнавачваецца ў тым, што гвалтоўна пацалаваў жанчыну-ваеннаслужачую, пасля таго, як яна папрасiла сфатаграфавацца з iм на памяць. У ВАРШАЎСКIМ ЗААПАРКУ РАСПРАДАЮЦЬ ЖЫВЁЛ Гэтымi днямi ў варшаўскiм заапарку праходзiць распродаж дзiкiх звяроў i птушак. Жадаючыя могуць за параўнальна невысокую цану купiць папугаяў, хамячкоў, трусоў, шыншыл, горных казлоў. Аматарам больш буйных жывёл прададуць ламу цi вярблюда. Вельмi добра раскупляюцца невялiкiя вiславухiя свiнкi чорнай масцi — яны называюцца карлiкавыя цi в’етнамскiя. Цэны ў заапарку нiжэй, чым у мясцовых зоамагазiнах. Напрыклад, карлiкавая свiнка каштуе ўсяго 30—50 долараў, лама — ад 500 да 1000 долараў, а за маладога вярблюда просяць крыху больш як 3 тысячы долараў. Сёлета ў клетках i вальерах заапарка нарадзiлася надта шмат малых, кармiць якiх заапарку не пад сiлу. Небюджэтныя грошы, атрыманыя ад распродажу жывёл, плануецца патрацiць на набыццё насарога. РАСIЙСКI МАТЭМАТЫК АДМОВIЎСЯ АД ПРЭСТЫЖНАЙ УЗНАГАРОДЫ Р. Перэльман не прыехаў у Мадрыд на Мiжнародны кангрэс матэматыкаў, дзе кароль Iспанii Хуан Карлас асабiста павiнен быў уручыць яму ўзнагароду. У прэс-службе кангрэса паведамiлi, што Перэльман закiнуў матэматыку, бо... расчараваўся ў ёй. Дарэчы, гэты расiйскi вучоны вядомы тым, што змог даказаць гiпотэзу Пуанкарэ, чаго iншым матэматыкам не ўдавалася на працягу 100 гадоў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У аўторак у Данецкай вобласцi каля 15.39 па беларускаму часу разбiўся Ту-154, якi належаў авiякампанii «Пулкава»
|
|