У Беларусi забяспечана стабiльнасць у грашова-крэдытнай i фiнансавай сферах
Па вынiках студзеня — лiпеня гэтага года ў Беларусi выкананы ўсе планавыя паказчыкi грашова-крэдытнай палiтыкi. Аб гэтым прэзiдэнту краiны Аляксандру Лукашэнку 22 жнiўня далажыў старшыня праўлення Нацыянальнага банка Пётр Пракаповiч.
Нацыянальная валюта на працягу справаздачнага перыяду была стабiльная. Адносна долара ЗША яна ўмацавалася на 0,5 працэнта. Рэальны эфектыўны курс беларускага рубля ў адносiнах да ўсiх валют асноўных краiн — гандлёвых партнёраў умацаваўся на 1 працэнт. Такая станоўчая тэндэнцыя стымулюе рост эканомiкi краiны ў цэлым, адзначыў Пётр Пракаповiч. Ён праiнфармаваў прэзiдэнта, што курс нацыянальнай валюты застанецца стабiльным i да канца гэтага года не выйдзе за рамкi паказчыкаў, закладзеных у Асноўных напрамках грашова-крэдытнай палiтыкi Беларусi на 2006 год. Кiраўнiк Нацбанка падкрэслiў важнасць таго, што стабiльнасць беларускага рубля падмацавана паспяховай знешнеэканамiчнай дзейнасцю краiны. Прырост паступленняў замежнай валюты на рахункi айчынных прадпрыемстваў за сем месяцаў склаў амаль 29 працэнтаў. Вялiкую ўвагу банкаўская сiстэма ўдзяляе пытанням крэдытавання рэальнага сектара эканомiкi. За сем месяцаў бягучага года аб’ём выдадзеных крэдытаў павялiчыўся ў 2,7 раза ў параўнаннi з адпаведным перыядам мiнулага года. Праводзячы працэнтную палiтыку, Нацыянальны банк, з аднаго боку, стымулюе прыцягненне сродкаў насельнiцтва i прадпрыемстваў у банкi. З другога боку, праводзiцца работа па пастаяннаму знiжэнню ставак па крэдытах. Сведчаннем эфектыўнасцi такой палiтыкi з’яўляецца павелiчэнне ўкладаў насельнiцтва (на 25 працэнтаў за сем месяцаў у параўнаннi з аналагiчным перыядам 2005 года). У той жа час расце i колькасць выдаваемых крэдытаў (больш як у 2 разы на спажывецкiя патрэбы i ў 1,7 раза — на будаўнiцтва жылля). У цэлым крэдытныя рэсурсы сталi больш даступныя — iх кошт зменшаны больш як на 5 працэнтаў у параўнаннi са студзенем—лiпенем мiнулага года. Кiраўнiк дзяржавы праiнфармаваны, што плацежная сiстэма ў краiне працуе стабiльна, без перабояў. Аб’ём плацяжоў за справаздачны перыяд павялiчыўся амаль на 40 працэнтаў. Гэта ўскосна сведчыць аб росце эканомiкi Беларусi, паведамiў Пётр Пракаповiч. Старшыня праўлення Нацбанка падкрэслiў, што ў краiне забяспечана стабiльнасць як у грашова-крэдытнай, так i ў фiнансавай сферы. Ён выказаў перакананасць, што да канца гэтага года будуць выкананы ўсе паказчыкi Асноўных напрамкаў грашова-крэдытнай палiтыкi Беларусi на 2006 год. Прэзiдэнту даложана таксама аб выкананнi яго даручэнняў, у тым лiку па стварэнню Палескага дзяржаўнага унiверсiтэта. Гэта новая вышэйшая навучальная ўстанова, якая будзе рыхтаваць спецыялiстаў банкаўскай справы, адкрые свае дзверы 1 верасня гэтага года. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Па вынiках студзеня — лiпеня гэтага года ў Беларусi выкананы ўсе планавыя паказчыкi грашова-крэдытнай палiтыкi. Аб гэтым прэзiдэнту краiны Аляксандру
|
|