З марамi пра Рыа
Ларыса ЦIМОШЫК
Iмпрэза Карнавал у Беларусi? Цалкам магчыма. Нават рэальна. Для гэтага ўсяго толькi патрэбныя людзi, якiя гатовыя прысвяцiць некалькi дзён таму, каб забаўляць iншых на вулiцы. Такiя людзi ёсць — у Сучасным мастацкiм тэатры. На свой карнавал яны запрашаюць у апошнi летнi тыдзень.Ля канцэртнай залы «Мiнск» спецыяльна зробяць сцэну, на якой будуць ладзiцца цiкавыя канцэрты i прадстаўленні з удзелам артыстаў Сучаснага мастацкага тэатра. Хто не ведае, можа заадно пазнаёмiцца з самiм тэатрам — увесь «карнавальны» тыдзень з 23 па 30 жнiўня (самы «мёртвы» сезон па колькасцi культурных мерапрыемстваў) СМТ будзе даваць свае спектаклi «Мяшчанскае вяселле» i «Дванаццатая ноч». Акрамя таго ў аматараў музыкi ёсць магчымасць пазнаёмiцца з гуртом «Дзецi дзяцей», якi выступiць ля канцэртнай залы «Мiнск». Удзел у iмпрэзе тэатра пластыкi «Iнжэст» пад кiраўнiцтвам Вячаслава Iназемцава абяцае незвычайныя перформансы. Што патрэбна для карнавалу? З рэпартажаў пра карнавалы ў Рыа-дэ-Жанейра i Венецыi мы ведаем пра грандыёзныя вулiчныя шэсцi. У нас, канешне, не Рыа, мы толькi вучымся, але на факельнае шэсце i феерверкi спадзявацца можна. I няхай шоу працягваецца... Хоць бы некалькi дзён.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Карнавал у Беларусi? Цалкам магчыма. Нават рэальна. Для гэтага ўсяго толькi патрэбныя людзi, якiя гатовыя прысвяцiць некалькi дзён таму, каб забаўляць
|
|