21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Бег насустрач... здароваму сэнсу

25.08.2009 22:02 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Такое магчыма дзякуючы апошнiм беларускiм даследаванням. А пакуль мы бяжым у непрадказальным накiрунку

У Беларусi распрацаваны навукова-метадычны комплекс аўтаматызаванай дыягностыкi функцыянальнага стану, фiзiчнага развiцця i фiзiчнай падрыхтаванасцi, сiстэмы збору, захоўвання i апрацоўкi iнфармацыi, выдачы iндывiдуальных рэкамендацый па рухальнаму рэжыму навучэнцаў. Комплекс распрацаваны i нават выпрабаваны на базе некалькiх эксперыментальных школ, ССНУ, ВНУ, але шырока не ўкараняецца. Чаму? Такое пытанне выносiць на абмеркаванне прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэмii, кандыдат педагагiчных навук, заслужаны трэнер Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiр КОЛАС, якi прысвяцiў даследаванням дзесяць гадоў жыцця.

Выкарыстанне распрацаванай аўтаматызаванай сiстэмы ацэнкi фiзiчнага здароўя школьнiкаў i студэнтаў дазволiла б арыентаваць вучэбны працэс, галоўным чынам, на ўмацаванне арганiзма. Паводле 17 жыццёва важных фiзiялагiчных паказчыкаў — iнтэгральных, якiя адлюстроўваюць узровень здароўя, фiзiчнага развiцця, фiзiчнай падрыхтаванасцi, разумовай працаздольнасцi i дакладнасцi можна рэкамендаваць фiзiчныя нагрузкi з улiкам адхiлення пералiчаных паказчыкаў ад эталонных велiчынь для асоб рознага ўзросту i полу. Выкарыстаць каштоўную методыку можна не толькi ў навучальных установах, але i ў спартыўных цэнтрах, дзе клiент будзе ведаць, якiя фiзiчныя практыкаваннi варта сёння выконваць, каб станоўча паўплываць на стан арганiзма.

— Вучэбны працэс адмоўна адбiваецца на функцыянальным стане арганiзма школьнiка, — кажа Уладзiмiр Мiхайлавiч. — Паводле аднаго нашага даследавання, на пачатак года ў першаклашак-дзяўчынак сiсталiчны цiск вагаўся каля 88 мм ртутнага слупка, пад канец года гэта была ўжо лiчба 90, у хлопчык — адпаведна 91 i 95. Паказчык дыясталiчнага цiску ў дзяўчынак вырас з 54 да 59. Пагаршэнне паказчыкаў зыходных станаў мы адзначылi i па многiх iншых пазiцыях — ударнаму i хвiлiннаму аб’ёмах крывi, перыферычнаму супрацiўленню. Стабiльна расце iндэкс напружання ў дзяцей асноўнай медыцынскай групы — на працягу дня, тыдня, месяца i, адпаведна, года. Калi ў нас усё нармальна, значыць, актывiзуецца сiмпатычная i парасiмпатычная нервовая сiстэма. Калi ж маюць месца нейкiя адхiленнi, а яны могуць узнiкнуць у вас нават зараз, калi я скажу вам што-небудзь крыўднае, то цэнтральная нервовая сiстэма абавязкова адрэагуе, прымусiць частату сардэчных скарачэнняў — павялiчыцца, цiск — павысiцца i г.д. I мы атрымаем павышаны iндэкс вегетатыўнай рэгуляцыi. Дык вось, на працягу года i ў дзяўчынак, i ў хлопчыкаў гэты iндэкс расце. Тое, што спецыфiчныя рэакцыi нервовай сiстэмы ёсць, не так страшна. Галоўнае iх кантраляваць, не дазваляць пэўным органам i сiстэмам працяглы час знаходзiцца ў напружаннi. Урач жа назiрае дзяцей лiтаральна раз у год, i гэта лiчыцца дастатковым, каб меркаваць аб стане здароўя. Мы таксама ўстанавiлi, што пасля чацвёртага ўрока ў функцыянальным стане дзяцей назiраецца безлiч даставерных адрозненняў ад зыходнага ўзроўню. У дзяўчынак з 22 даследаваных пазiцый «выпадаюць» 17! У хлопчыкаў, праўда, толькi 7, бо яны актыўна рухаюцца на перапынках, «здымаюць» стрэс, а дзяўчынкi сядзяць.

З дапамогай сродкаў фiзiчнага выхавання мы можам станоўча ўплываць на тыя цi iншыя паказчыкi. Пры адсутнасцi дынамiчнага кантролю з кожным годам выяўляецца ўсё больш дзяцей у падрыхтоўчай i спецыяльнай медгрупах. У 1—4-х класах у асноўнай групе былi каля 90 працэнтаў дзяцей. У 9—11-х класах 63 працэнты — у асноўнай, 24 — у падрыхтоўчай i 13 — у спецмедгрупе. Давайце паглядзiм на паказчыкi моцы целаскладу. У 40 працэнтаў хлопцаў ён нiжэй нормы, у 47 — вышэй.

— Дапусцiм, iснуючы вучэбны працэс недастаткова скiраваны на ўмацаванне здароўя. Але ад чаго варта адштурхоўвацца настаўнiкам фiзкультуры, — бадай, адзiнага прадмета, скiраванага на забеспячэнне добрага развiцця i функцыянальнага стану?

— Неабходна разумець, што кожнае фiзiчнае практыкаванне аказвае свой уплыў на арганiзм. Гаворка iдзе пра бясконцую колькасць розных лячэбна-прафiлактычных сродкаў, якiя можна разглядаць i як медыкаментозныя. Чаму ж чалавек дазваляе сабе прыйсцi ў спортзалу i «ўзяць» любую нагрузку? Скажам, каманда, за якую вы iгралi ў баскетбол, выйграла. У вас — эйфарыя. З псiхалагiчнага пункту гледжання вы сапраўды «выйгралi». Сапраўды, многiя лiчаць, што добрае самаадчуванне i прыносiць iм здароўе. Але што карыснага атрымаў арганiзм? Вось гэта пытанне, на якое мы адкажам толькi тады, калi ў падмурку аздараўлення будуць ляжаць пераважна медыцынскiя паказаннi.

У нас дагэтуль лiчыцца, што фiзiчнай культурай i спортам займаюцца толькi здаровыя людзi. Урач сказаў «здаровы», як быццам, гэта пастаянная якасць, i — калi ласка, у агульную групу. Аднак у дзiцяцi i з агульнай, i са спецыяльнай групы можа ўзняцца цiск. Высокi цiск не азначае вызваленне ад фiзiчнай нагрузкi. Я магу даць вам такiя практыкаваннi, пры якiх цiск не ўзнiмецца, а калi цiск нiзкi, можна яго павысiць. Калi мы займаемся з сiлай, частата сардэчных скарачэнняў узрастае на 25 працэнтаў, а калi ўзяць нагрузку на вынослiвасць, то за 6 хвiлiн бегу яна ўзнiмецца на 110 працэнтаў ад зыходнага ўзроўню.

Я расклаў усе практыкаваннi на 5 груп — у залежнасцi ад iх уплыву на фiзiялагiчныя паказчыкi. Выконваюцца практыкаваннi ў танiзуючай, падтрымлiваючай, развiваючай, трэнiруючай i ўдарнай зонах нагрузкi адносна кожнага паказчыка. Здаецца, хуткасць i моц — цяжкiя практыкаваннi, але на сардэчны рытм яны фактычна не ўплываюць. Той жа баскетбол моцна павялiчвае цэнтральную рэгуляцыю сардэчнага рытму. Дарэчы, цiкава, што падчас кантрольнай па матэматыцы паказчык узнiмаецца да 2000—4000 адзiнак пры норме 168—180. Значыць, калi на фiзкультуру вучань прыйшоў пасля той жа кантрольнай па матэматыцы, навошта з дапамогай баскетбола павялiчваць гэты паказчык яшчэ на 1475 працэнтаў?

— Увогуле памiж фiзiчнай падрыхтаванасцю i ўзроўнем здароўя ёсць прамая залежнасць?

— У маштабах рэспублiкi мы даследавалi каля 5 тысяч хлопцаў i дзяўчат асноўнай, падрыхтоўчай i спецыяльнай груп, якiя займаюцца па тры ўрокi на тыднi. Аказалася, хлопцы 7—8-х класаў са спецмедгрупы апярэджваюць асноўную групу па гнуткасцi. На больш высокiм узроўнi знаходзяцца тыя паказчыкi, якiм надаецца больш увагi ў вучэбным працэсе. Што развiваем, тое i лепей. Гэта нiяк не адбiваецца на ўзроўнi здароўя. Мы зафiксавалi зыходны ўзровень фiзiчнай падрыхтаванасцi першакласнiкаў на пачатку навучальнага года i пасля канiкулаў. Вядома, што ў вольны час дзяўчынкi захапляюцца класiкамi, падскокамi, але падоўгу яны не бегаюць. Так, пасля канiкулаў у дзяўчынак палепшылася моц, яны лепей справiлiся з пад’ёмам тулава, але вынослiвасць — бег на час на доўгiя дыстанцыi — пагоршылася. Хлопцы ж актыўна iграюць у футбол i таму ў iх горш з паказчыкамi гнуткасцi i вынослiвасцi. Гэта пацвярджае той факт, што фiзiчныя якасцi знаходзяцца на высокiм узроўнi акурат настолькi, наколькi мы iх развiваем.

— Ад фiзiчнай актыўнасцi ёсць карысць для разумовай працаздольнасцi?

— Прамая ўзаемасувязь ёсць толькi памiж групамi паказчыкаў, якiя характарызуюць асобна фiзiчнае развiццё, напрыклад, памiж масай цела i ростам. Трываласць звязана з сiлай, а вось сувязь фiзiчнай падрыхтаванасцi з разумовай працаздольнасцю прасочваецца толькi на прыкладзе 1-х класаў. Пры трох уроках на тыднi ў фiзiчнай падрыхтаванасцi не выяўлена сувязь нi з фiзiчным развiццём, нi з асобнымi паказчыкамi функцыянальнага стану, нi з узроўнем здароўя, нi з разумовай працаздольнасцю.

Калi мы гатовы перайсцi ад дэкларацый у справе аздараўлення школьнiкаў да канкрэтных дзеянняў, значыць, варта для ўкамплектаваных камп’ютарнымi класамi школ вырабiць модулi для рэгiстрацыi сардэчнага рытму, укаранiць у вучэбны працэс аўтаматызаваную сiстэму ацэнкi фiзiчнага здароўя школьнiкаў. Праграмнае забеспячэнне дазволiць выявiць адхiленнi асобных функцыянальных паказчыкаў, атрымаць рэкамендацыi па рухальнай актыўнасцi.

— Як неабходна ставiцца да фiзiчнай актыўнасцi дзецям i дарослым з улiкам вашых адкрыццяў?

— Вялiкi спорт, як вядома, не спрыяе аздараўленню. Калi трэцякласнiкi трэнiруюцца ў хакеi па 5—6 разоў на тыднi, то зразумець гэта нельга. Мэтанакiраваныя трэнiроўкi можна пачынаць, калi прыходзiць ўспрыняцце канкрэтнага вiду спорту. Можна i з дзiцячага садка, але толькi ў выглядзе гульнi, а не трэнiроўкi, скiраванай на вынiк. Дзецям трэба развiвацца ва ўсiх накiрунках, бо нiхто не дасць гарантыю, што канкрэтнае дзiця знойдзе сябе ў вялiкiм спорце. У савецкi час, дарэчы, з тых дзяцей, якiя ўвайшлi ў дзiцячыя зборныя СССР па плаванню, у дарослы склад трапiла 0,03 працэнта. Энергетычныя рэсурсы былi вычарпаныя, i калi патрэбна было раскрыцца ў «дарослым» спорце, нас абыходзiлi немцы, якiя прайгравалi савецкiм спартсменам у юнацкiм узросце.

Гутарыла Святлана БАРЫСЕНКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Такое магчыма дзякуючы апошнiм беларускiм даследаванням. А пакуль мы бяжым у непрадказальным накiрунку
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика