У спiс ахвяр выбуху трапiла суайчыннiца...
Сяргей РАСОЛЬКА
На жаль, сярод загiнулых падчас выбуху на Чаркiзаўскiм рынку ў Маскве ў гэты панядзелак аказалася i грамадзянка нашай краiны.
Як удакладнiлi карэспандэнту «Звязды» ў Мiнiстэрстве замежных спраў, iнфармацыя аб гэтым паступiла ад пасольства Беларусi ў Расii толькi ранiцай у аўторак. Нагадаем, што на вечар панядзелка беларусы ў спiсах пацярпелых адсутнiчалi, што давала надзею: верагоднасць ахвяр сярод суайчыннiкаў, якiя ў момант выбуху маглi знаходзiцца на рынку, зведзена да нуля. На жаль, удакладненыя звесткi абверглi яе... У Мiнiстэрстве замежных спраў не сталi распаўсюджвацца наконт асобы загiнулай. «Зараз прадпрымаюцца ўсе неабходныя ў такiх выпадках мерапрыемствы па афармленню дакументаў i вяртанню на радзiму загiнулай».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На жаль, сярод загiнулых падчас выбуху на Чаркiзаўскiм рынку ў Маскве ў гэты панядзелак аказалася i грамадзянка нашай краiны
|
|