Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуваннi прэзiдэнту Расii ў сувязi з катастрофай Ту-154
У сувязi з катастрофай пад Данецкам самалёта Ту-154 авiякампанii «Пулкаўскiя авiялiнii», якая прывяла да шматлiкiх чалавечых ахвяр, кiраўнiк дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ад iмя беларускага народа i сябе асабiста выказаў глыбокiя спачуваннi прэзiдэнту Расiйскай Федэрацыi Уладзiмiру Пуцiну, родным i блiзкiм загiнулых.
У раёне Данецка (Украiна) 22 жнiўня пацярпеў крушэнне авiялайнер Ту-154 авiякампанii «Пулкаўскiя авiялiнii», якi ляцеў рэйсам з Анапы ў Санкт-Пецярбург. Паводле папярэднiх даных, загiнулi 160 пасажыраў i 11 членаў экiпажу, якiя знаходзiлiся на борце самалёта. Прэс-служба Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сувязi з катастрофай пад Данецкам самалёта Ту-154 авiякампанii «Пулкаўскiя авiялiнii», якая прывяла да шматлiкiх чалавечых ахвяр |
|