47,5 млрд рублёў выдзяляецца на лячэнне дзяцей
Мiкалай ЛIТВIНАЎ
У Беларусi на санаторна-курортнае лячэнне дзяцей, якiя жывуць на забруджаных тэрыторыях, сёлета запланавана выдаткаваць 47,5 мiльярда рублёў. Акрамя таго, як паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў прэс-службе Камчарнобыля, на аздараўленне дзяцей з пацярпелых рэгiёнаў Беларусi i Расii з бюджэту Саюзнай дзяржавы ў гэтым годзе будзе выдзелена больш чым 4 мiльёны расiйскiх рублёў.
У конкурсе на лепшую арганiзацыю лячэння i аздараўлення, якi быў праведзены Пастаянным Камiтэтам Саюзнай дзяржавы, перамаглi чатыры айчынныя здраўнiцы. Гэта Дзiцячы рэабiлiтацыйна-аздараўленчы цэнтр «Жамчужына», што ў Вiцебскай вобласцi, а таксама дзiцячыя санаторыi «Случ», «Сонейка» (абодва — на Мiншчыне) i «Нёман-72» (Вiцебшчына). Адпаведныя тэндары праводзяцца Пастаянным Камiтэтам Саюзнай дзяржавы вось ужо чацвёрты год. Сёлета ў чацвёртым квартале па пуцёўках, якiя будуць набывацца за кошт сродкаў бюджэту Саюзнай дзяржавы, тут змогуць адпачыць i паправiць сваё здароўе 490 дзяцей ва ўзросце ад 7 да 14 гадоў з забруджаных радыенуклiдамi раёнаў Беларусi i Расii. Таксама 102 беларускiя дзiцяцi такiм жа чынам накiруюцца на адпачынак у расiйскi санаторый «Геолаг Ямала» (ён размешчаны ў Краснадарскiм краi), якi таксама сёлета перамог у тэндары. Працягласць змены ва ўсiх аздараўленчых установах складае 21 дзень. Тут ёсць магчымасць сумяшчаць адпачынак i лячэнне з навучальным працэсам.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Беларусi на санаторна-курортнае лячэнне дзяцей, якiя жывуць на забруджаных тэрыторыях, сёлета запланавана выдаткаваць 47,5 мiльярда рублёў
|
|